Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Загоны - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Загоны

Электронная книга - «Загоны». Краткое содержание книги:

Зборнік кароткіх лірычных замалёвак, дзённікавых запісаў, абразкаў і невялікіх аповесцяў. Кожнае апавяданне Сакрата Яновіча – гэта гісторыя цэлага жыцця. Некалькі сказаў, а змест у іх, як на некалькі тамоў. Аўтар працуе над сваімі творамі доўга і крапатліва, дабіраючы словы так, каб кожнае з іх нясло цэлую гаму пачуццяў. “Загоны” – адзін з першых зборнікаў, выдадзены беларускім літаратурным аб’яднаннем у Польшчы “Белавежа”, і першы, у які ўвайшлі творы толькі аднаго аўтара. Героі твораў Сакрата Яновіча – беларусы Беласточчыны, якія, жывучы меншасцю сярод тытульнай нацыі (палякаў) не страцілі сваёй беларускасці, часцей выгодна, а часам і невыгодна вылучаюцца на фоне іншых, але застаюцца сабой. Жыхары малых вёсак, трапляючы ў вялікі горад, першапачаткова стараюцца паказаць сябе іншымі, “мястовымі”, але сутнасць, менталітэт ды выхаванне бяруць сваё. І чым больш чалавек адукаваны, тым мацней цягне яго да каранёў. Але ёсць сярод яновічавых гнроеў і такія, якія перакананыя, што выехаўшы з вёскі, яны аўтаматычна сталі гараджанамі, і вяртання быць не можа.
1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68
Перейти на страницу:

— Юрка, — сказала паўголасам. — У нас мала кавы.

— Зрабі слабейшай.

— Забыла купіць...

— Заўтра купіш.

Яна ўключыла газ і наставіла чайнік. Ёй было непрыемна.

— Ёсць крыху каньяку, — сказала яна, калі Юрка выходзіў з кухні.

— Дзе высокія чаркі? — запытаў ён.

Ад яго дыхнула цеплынёю.

— Прыемная кватэра, — сказаў мастак, убачыўшы Юрку з чаркамі.

Пілі каньяк.

Налілі чарку каньяку і жонцы.

— Я ўп'юся, — сказала яна.

Мастак дакончыў каньяк, Юрка запрапанаваў яшчэ чарку, ён не адмовіўся.

— У мужчын мацнейшыя галовы.

— Бо так яно павінна быць, — вытлумачыў жонцы Юрка.

Жонка сядзела натуральна. Мастак маўчаў, вочы мацалі закуску.

— Прыемны горад Беласток, — сказаў мастак.

— Беласток ціхі, тут, як на вёсцы.

Жонка паверыла, што Беласток прыемны горад.

Пасля трэцяй чаркі мастак сказаў:

— Гаспадыня дома павінна выпіць больш, чым адну чарку.

— Ах, я буду п'янай!

— I прыгожай! — падхапіў мастак. Глядзеў на яе.

— Дазвольце, — мастак узяў бутэльку і наліў жонцы поўную чарку.

Яна разгубілася.

— У цябе я прыкмеціў некалькі цікавых карцін, — сказаў Юрка да мастака.

Мастак не схацеў змяняць размовы. Ён толькі сказаў:

— Можна б даць на выстаўку, хаця адчуваецца ў іх яшчэ недапрацаванасць. Часу мала...

У спальні заплакала дзіця.

— Плача! — Юрка сказаў гэта з палёгкаю. Жонка выйшла.

Загаварылі ўдвух. Жонкі доўга не было, вярнулася з дзвюма шклянкамі кавы.

— Я не магу піць кавы, — адразу апраўдалася.

Была гэта няпраўда.

Калі мастак развітваўся, сказаў:

— Выбачайце, я ўчыніў вам вялікі клопат, — ён быў церазмеру ветлівы.

Жонка штосьці адказала яму, ён штосьці сказаў ёй.

Юрка праводзіў яго ўніз.

На возеры Зэльва ёсць месца, дзе асабліва выразна адбіваецца на вадзе сіняе неба. Далей прасціраецца абшар нізкага трыснягу, вырастае з плыткай вады і, здаецца, там абавязкова ходзяць чаплі ды буслы. У школьныя гады Юрка меў чытанку, у якой асабліва падабаўся малюнак бусла на адной назе, які глядзіць у сіне-сінюю ваду, а навокал рэдкі трыснёг ды купы. Вада мела смак ліманаду, калі піць яго ў летні дзень.

Ішлі ўдвух. Насупроць аптэкі пераходзілі на другі бок вуліцы, дзе пачынаўся Рынак Касцюшкі. Пасярэдзіне плошчы старая ратуша і скверык. Мінеральныя воды прадавалі ў канцы вуліцы, насупроць скверыка. Прадавала прыгожая жанчына з апухлай левай шчакою. Апухліна непрыемна псавала яе прыгажосць, і таму кожны раз, калі заходзілі сюды, стараўся не глядзець на жанчыну. Здавалася, што яна вось-вось заплача.

— Слухай, вып'ем піва, — гаварыў прыяцель Юркі.

У прыяцеля добрыя вочы.

— Вып'ем, — сказаў яму.

— Гэта вельмі добра робіць на жывот, — гаварыў прыяцель, півам называў мінеральную ваду.

Прыгожая жанчына паставіла на буфет дзве шклянкі.

— «Крынічанку»?, — запытала прыяцеля з прывычкі, яна ведала яго густ.

Прысунулі да сябе шклянкі і чакалі, пакуль яна распячатае бутэльку «Крынічанкі».

Было свята і ў саборнай царкве Святога Мікалая званілі.

— Добрая «Крынічанка», — сказаў прыяцель. Хоча штосьці сказаць больш.

— «Крынічанка» спрыяе прысвойнасці стравы, — адказаў яму Юрка, каб адцягнуць пачатак сур'ёзнай размовы.

Выпілі па шклянцы. Налілі яшчэ.

— Цудоўная восень, — у прыяцеля вочы адпачывалі. Была сапраўды цудоўная восень. — Кажуць, будзе сцюдзёная зіма?

У парку чырвоныя лісці на маладых дубах і клёнах. Бацькі бяруць дзяцей на рукі і памагаюць ім рваць лісці. Вяртаюцца з чырвонымі букетамі.

Прыяцель гаварыў пра зіму і маразы. За столікам ля акна сядзела святочная жанчына і чысценькі хлопчык. Хлопчык піў са шклянкі, жанчына смутна глядзела яму ў твар. Хлопчык нездаровы і чысценькі.

«Крынічанку» адкрылі не так даўно, у канцы мінулага стагоддзя, — прыяцель вяртаўся да тэмы, як да загубленага на дарозе лахмана. Ён, відаць, хацеў загаварыць пра Лэмкаўшчыну і цэрквы ў горах, але ўспомніў, што яго гутарку ўжо ведаюць напамяць. Аб чым другім не хацеў гаварыць.

— «Крынічанку» павінны прадаваць у кожным рэстаране, — сказаў прыяцедь, не бачачы сэнсу размовы.

— Аб гэтым пісала, здаецца, «Беластоцкая газета»?

— Так.

— I нічога?

— Кепска...

Прыяцель усё такі хацеў аб чымсьці пагаварыць.

Выйшлі на вуліцу і развіталіся.

Кожны жыве са сваёю праўдаю, кожны мае свой свет. Чалавек вельмі многа можа зразумець, але застанецца пры сваёй праўдзе. Будзе саромецца сваёй праўды і адначасова верыць ёй дарэшты.

Як добра гаварыць, спрачацца, выясняць, злаваць і гадзіцца, любіць і не любіць.

1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)