Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Загоны - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Загоны

Электронная книга - «Загоны». Краткое содержание книги:

Зборнік кароткіх лірычных замалёвак, дзённікавых запісаў, абразкаў і невялікіх аповесцяў. Кожнае апавяданне Сакрата Яновіча – гэта гісторыя цэлага жыцця. Некалькі сказаў, а змест у іх, як на некалькі тамоў. Аўтар працуе над сваімі творамі доўга і крапатліва, дабіраючы словы так, каб кожнае з іх нясло цэлую гаму пачуццяў. “Загоны” – адзін з першых зборнікаў, выдадзены беларускім літаратурным аб’яднаннем у Польшчы “Белавежа”, і першы, у які ўвайшлі творы толькі аднаго аўтара. Героі твораў Сакрата Яновіча – беларусы Беласточчыны, якія, жывучы меншасцю сярод тытульнай нацыі (палякаў) не страцілі сваёй беларускасці, часцей выгодна, а часам і невыгодна вылучаюцца на фоне іншых, але застаюцца сабой. Жыхары малых вёсак, трапляючы ў вялікі горад, першапачаткова стараюцца паказаць сябе іншымі, “мястовымі”, але сутнасць, менталітэт ды выхаванне бяруць сваё. І чым больш чалавек адукаваны, тым мацней цягне яго да каранёў. Але ёсць сярод яновічавых гнроеў і такія, якія перакананыя, што выехаўшы з вёскі, яны аўтаматычна сталі гараджанамі, і вяртання быць не можа.
1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68
Перейти на страницу:

— Што мае быць, то будзе, — сказаў філосаф. Ён сёрбаў ужо другі кубачак чорнай кавы.

— Гаворыш пагаворкамі, — у Юркі збіралася злосць.

— Не хочацца думаць.

— Бачу.

Філосаф запаліўся.

— Напрыклад, рэвалюцыя. Што такое рэвалюцыя? Рэвалюцыя, гэта неабходнасць! Ці ёсць сэнс змагацца за рэвалюцыю, калі яна і так будзе? — філосаф забаўляўся паняццямі, як дзіця цацкамі.

Запытала дзіця:

— Ці бачыш сэнс, га?

Хутчэй бы прыносіла каву, чаго марудзіць, злаваў Юрка на кавярку. У тых разважаннях было нешта з бурчання машыны, дасканалай машыны ды непрыдатнай. Прыгожай на выгляд цацкі, купленай за мільён долараў.

— сказаў быццам да сястрычкі. — Мо і рацыя...

Прынеслі каву, Юрка выпіў адразу і папрасіў яшчэ.

Ён праяснеў:

— Калі ўсе стануць адно чакаць, заклаўшы рукі, рэвалюцыі, дык яе можа не быць увогуле.

— Так, — пагадзілася дзіця. — Ды гэта немагчымае: заўсёды знойдуцца змагары.

Толькі не я, толькі не я, баялася дзіця. Мо і не баялася, яму проста не хацелася нічым займацца. Ну, і ліха з табою, думаў Юрка, як бы сапраўды збіраючыся рабіць рэвалюцыю.

— Рэвалюцыі непазбежныя, усё непазбежнае, — разважала дзіця. — Смерць непазбежная, жаніцьба...

— Можна і без жаніцьбы, — гэта не быў мужчынскі жарт, гэта было нешта агіднае, запацелае і брыдкае.

Не адразу дайшло гэта да Юркі.

— Бамбіза ты!

— А ты?

— Што я?

— А ты, што? Не бамбіза?

Юрка пахваліў яго:

— Прыгожы ты.

— Прыгожая ты, але на цябе можна толькі паглядзець, бы на куст ружы дзікай, і пайсці далей, — сказала дзіця натхнёным голасам і дадало: — Гэта мой верш.

— Віншую. Ты пішаш вершы?

— Адно, што застаецца рабіць разумным людзям, гэта пісаць вершы з думкай аб будучых пакаленнях, якія і без таго будуць мець даволі з чаго пасмяяцца з нас.

— Не цудач.

— Гэта ты цудачыш. Думаеш аб тым, аб чым не трэба думаць, даволі толькі ведаць.

— Эт, ідзі ты к чорту.

— Хочаш анекдот?

— Давай.

— Найпраўдзівейшы і найсвяжэйшы.

— Ну, давай, давай.

Юрка думаў, як адчапіцца.

— Ты толькі паслухай.

— Слухаю. Кажы ўрэшце.

— Слухай: аднаго старога распусніка напалохалі пеклам, а ён нічога, не спалохаўся. Смяецца і кажа: а я забаяўся, што накіруюць мяне за кару ў рай...

— Можна? — каля століка стаяў незнаёмы, ён усміхаўся.

— Сядай, — дзіця адразу пазнала яго. — Знаёмцеся.

Юрка падаў руку:

— Юрка.

Незнаёмы таксама сказаў сваё імя, неразборлівае і нейкае смешнае.

— Сядай, распуснік ты стары, — дзіця вельмі разбэсцілася. — Дзіва, як ты яшчэ не палысеў ад распусты...

Незнаёмы быў лысы.

— Маеш выключнае шчасце пабачыць чалавека! — дзіця павярнулася ад незнаёмага ўбок Юркі, прыжмурыла вочы. — Чалавек, як мае быць, які яшчэ не страціў сваёй істоты актыўнасці і руху. Не тое, што мы: балельшчыкі, кібіцы гэтага свету...

Незнаёмы хацеў агаліць зубы, але пагамаваўся, убачыўшы Юркаў твар не ў гуморы.

Дзіцяці папсавалася цацка, і яно таксама пасмутнела. Юрка развітаўся і пашоў.

— Галава баліць, — сказаў Юрка.

— Добра выпіць кефіру, — параіў незнаёмы.

— Пайду па кефір, — сказаў Юрка. — Бывайце!

— Чэсць! — сказаў незнаёмы.

— Ці не маеш сённяшняй газеты? — спытаў ужо недзіцячы голас.

— Не.

— Бывай.

— Бывай!

— Чэсць.

У палове студзеня выпаў вялікі снег, а потым пятнаццаць дзен была вялікая адліга. Людзі хадзілі на работу ў гумовых ботах, а вечарамі сядзелі ў цёплых кватэрах і слухалі, як крапаціць па шыбах дождж.

Апусцелі вуліцы і неоны на гандлёвых магазінах свяціліся невядома каму. Прадаўшчыца ў малочнай краме наракала, што не распрадае нават паловы звычайнай колькасці малака. Затое павялічыўся тыраж мясцовай газеты. Павялічыўся таксама продаж папяросаў і папулярных таблетак ад болю галавы. Твары паразумнелі — у такія дні добра спіцца, цікава чытаецца і многа думаецца.

Мастак гатоў гаварыць цэлы вечар.

— Давай пойдзем да мяне, — сказаў Юрка.

Жонка з дзяцьмі вярнулася з вёскі.

— Хадзем, — уцешыўся мастак. Ён гарэў.

Пайшлі.

Жонка сядзела ў кухні і штосьці рабіла.

— Добры вечар пані, — сказаў мастак. Ён прывітаўся.

— Праходзь далей, — запрасіў Юрка.

— Утульная кватэра, — пахваліў мастак.

Юрка папрасіў жонкі:

— Зрабі нам кавы.

— Няма ў нас пірожнага! —- зашаптала жонка.

— Глупства, — сказаў Юрка.

Жонка адчыніла крэдэнс.

1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)