Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Філасофскі Камень
Гары Потэр і Філасофскі Камень - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Філасофскі Камень

Электронная книга - «Гары Потэр і Філасофскі Камень». Краткое содержание книги:

Гары Потэр і Філасофскі Камень
1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 101
Перейти на страницу:

Гары сапраўды не збіраўся дадому на Каляды. На мінулым тыдні, калі прафесар МакГонагал складала спіс студэнтаў, якія застаюцца ў школе на вакацыі, Гары запісаўся першым. Пры гэтым ён цалкам сябе не шкадаваў; наадварот, быў упэўнены, што правядзе лепшыя Каляды ў сваім жыцці. Тым больш, Рон з братамі таксама заставаліся ў школе, паколькі містэр і місіс Уізлі збіраліся ў Румынію, наведаць Чарлі.

Выбраўшыся нарэшце з падзямелля пасля ўроку зеллеварэння, хлопцы выявілі, што па калідоры немагчыма прайсці, таму што праход перагароджаны вялізнай елкай. Па памеру ног, якія высоўваліся з-пад елкі і па гучным пыханні яны здагадаліся, што елку цягне Хагрыд.

- Прывітанне, Хагрыд, дапамагчы?

- Не-а, усё нармалёва, дзякуй, Рон.

- Не мог бы ты злёгку пасунуцца, каб можна было прайсці? - раздаўся раптам халодны напышлівы голас Малфоя. - Што, Уізлі, вырашыў падзарабіць? Ты, мяркую, пасля школы збіраешся застацца тут - хаціна Хагрыда сапраўдны палац у параўнанні з тым, дзе жыве твая сямейка.

Рон рынуўся на Малфоя, і ў гэты самы час на лесвіцы з'явіўся Снэйп.

- УІЗЛІ!

Рон адпусціў Малфоя, якога ўжо паспеў схапіць за грудкі.

- Малфой сам вінаваты, прафесар Снэйп, - паміж яловымі лапамі вылезла валасатая фізіяномія Хагрыда, - абражаў яго сям'ю.

- Усё роўна, якая была прычына, бойкі ў "Хогвартсе" забароненыя, Хагрыд, - ялейна вымавіў Снэйп, - мінус пяць балаў з "Грыфіндора", Уізлі, і скажы дзякуй, што не больш. Ну, праходзьце давайце, вы ўсе.

Малфой разам з Крэбам і Гойлам грубіянска праціснулісь, ламаючы яловыя галіны. На прыступкі паліўся багаты йголкавы дождж.

- Я яму пакажу, - гаварыў Рон, зло гледзячы ўслед Малфою, - вельмі хутка я яму пакажу.

- Абодвух ненавіджу, - сказаў Гары, - і Малфоя, і Снэйпа.

- Ды годзе вам, кіньце! Ну, весялей! Хутка Каляды! - пастараўся іх падхрабрыць Хагрыд. - Ведаеце чаго, пайшлі паглядзім Вялікую Залу, там такая прыгажосць!

І так, разам з Хагрыдам і елкай, яны ўвайшлі ў Вялікую Залу, дзе прафесар МакГонагал і прафесар Флітвік займаліся ўпрыгожваннямі.

- А, Хагрыд! Гэта апошняе дрэва? Пастаў яго там, у далёкім канцы, добра?

Зала стаяла у пышным убранні. Па сценах былі развешаныя вянкі амялы і востраліста, дванаццаць елак узвышаліся на роўнай адлегласці адна ад адной, некаторыя з іх блішчэлі серабрыстымі сняжынкамі, а некаторыя былі ўпрыгожаныя сотнямі свечак.

- Колькі ў вас дзён засталося да вакацыяў? - спытаў Хагрыд.

- Усяго адзін, - адказала Герміёна. - І дарэчы, я ўспомніла - Гары, Рон, да абеда яшчэ паўгадзіны, мы паспяваем у бібліятэку.

- Сапраўды, ты маеш рацыю, - сказаў Рон, адводзячы погляд ад прафесара Флітвіка, на кончыку чароўнай палачкі якога бесперастанку нараджаліся ўсе новыя залатыя шары, якія ён палачкай жа падводзіў і гірляндамі развешваў на галінах толькі што прынесенай елкі.

- У бібліятэку? - здзіўлена перапытаў Хагрыд, выходзячы ўслед за дзецьмі з Залы. – У апошні дзень перад вакацыямі? Завучыліся вы чагосьці.

- Ды гэта не па вучобе, - радасна растлумачыў Гары. - Проста, з таго часу, як ты прагаварыўся пра Нікаласа Фламеля, мы жадаем даведацца, хто гэта такі.

- Што? - Хагрыд быў шакаваны. – Слухайце, я ж казаў - кіньце вы гэта. Не вашага розуму справа, чаго гэты сабака вартуе.

- Мы ўсяго толькі жадаем ведаць, хто такі Нікалас Фламель, - растлумачыла Герміёна.

- Можа быць, ты нам скажаш, каб мы не марнавалі час дарма? - нявінна прапанаваў Гары. - Мы ўжо тысячу кніг перарылі, і яго нідзе няма - можа, хоць намякнеш - я ж памятаю, што дзесьці чытаў пра яго.

- Не буду я нічога казаць, - бясколерным голасам прабубніў Хагрыд.

- Значыць, самі знойдзем, - сказаў Рон, і яны пакінулі абуранага Хагрыда і накіраваліся ў бібліятэку.

Яны і на самай справе перарылі груду кніг з таго дня, калі Хагрыд неасцярожна ўспомніў Нікаласа Фламеля, іншага спосабу высвятліць, на што палюе Снэйп, яны не ведалі. Бяда ў тым, што яны не разумелі, з чаго пачаць, бо было невядома, што ж такога вялікага здзейсніў гэты самы Фламель, для таго, каб патрапіць у кнігу. Ён не быў згаданы ні ў "Вялікіх ведзьмаках дваццатага стагоддзя", ні ў "Хто ёсць хто: знакамітыя чараўнікі нашай эпохі"; далей, яго імя адсутнічала як у "Найважных адкрыццях сучаснай магіі", так і ў "Эцюдзе аб найноўшых тэндэнцыях вядзьмарства". Не кажучы ўжо аб тым, што школьная бібліятэка была вялізнага памеру; дзесяткі тысяч кніг; тысячы паліц; сотні вузкіх стэлажоў.

1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)