Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Мур - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Мур

Электронная книга - «Мур». Краткое содержание книги:

Зборнік аднаго з найбуйнейшых француpскіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя Жана-Поля Сартра Мур зьяўляецца літаратурным адлюстраваннем экзыстэнцыялістычных ідэяў аўтара. Героі яго апавяданняў спрабуюць пераламаць лініі сваіх лёсаў, абумоўленых знешнімі абставінамі. Наколькі ім гэта ўдаецца, меркаваць чытачу.
1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 79
Перейти на страницу:

   Люсьен пачаў ужо быў супакойвацца, калi раптам зноў прыгадаў пра Бержэра: у гэты самы час ён быў недзе ў гэтым самым горадзе, ён хадзiў па Парыжы, зачараваны сабой, i цешыўся ўспамiнамi. "Ён ведае маё цела, ведае, якi ў мяне рот, ён сказаў тады: "У цябе такi асаблiвы пах, я яго не забуду". Ён пойдзе хвалiцца сябрам i скажа: "Я яго меў", - нiбыта я нейкая дзеўка. Можа, якраз цяпер ён расказвае пра гэтыя ночы... - сэрца ў Люсьена знямела, - Берлiяку! Я заб'ю яго, калi толькi ён гэтае зробiць: Берлiяк не церпiць мяне, ён раскажа ўсяму класу, i тады мне капцы, нiхто не захоча са мной вiтацца... Я скажу, што гэта няпраўда, - разгублена падумаў Люсьен, - я падам скаргу, я скажу, што ён мяне згвалцiў!" Ён ненавiдзеў Бержэра ўсёю душой: каб не ён, каб не гэты гнюсны i непапраўны характар, усё магло б уладзiцца, нiхто б нiчога не зведаў i Люсьен сам бы нарэшце забыў. "О, каб ён раптам памёр! Божа, мiлы, прашу вас, зрабiце, каб ён памёр сёння ноччу i не паспеў нiкому сказаць. Божа, зрабiце, каб гэтая гiсторыя была пахаваная, вы ж не можаце хацець, каб я быў педэраст! Выходзiць, я цяпер такi ад яго залежу! - са злосцю падумаў Люсьен. - I мне давядзецца-такi зноў хадзiць да яго i рабiць, што ён захоча, i казаць, што мне гэта прыемна... Iначай мне канец!" Ён ступiў яшчэ колькi крокаў i дадаў на ўсякi выпадак: "Божа, зрабiце, каб Берлiяк памёр таксама".

   Люсьен не мог адолець сябе i прымусiць зноў пайсцi да Бержэра. Яшчэ некалькi тыдняў яму ўвесь час вярзлося, што ён сустракае яго на кожным рагу; кожны званок у дзверы прымушаў яго ўздрыгваць, калi ён заставаўся дома, а па начах яму снiлiся жудасныя кашмары: Бержэр гвалцiў яго пасярод лiцэйскага двара, а ўсе "поршнi" стаялi вакол i рагаталi. Тым не менш Бержэр нi разу не паспрабаваў убачыцца з iм i наогул не падаваў нiякiх праяў жыцця. "Ён галiўся толькi на маё цела", - пакрыўджана думаў Люсьен. Берлiяк таксама некуды знiк. Гiгар, якi часам ездзiў з iм па нядзелях на скачкi, сцвярджаў, што той падаўся з Парыжа пасля чарговага прыступу нервовай дэпрэсii. Паступова Люсьен супакоiўся, паездка ў Руан здавалася яму ўжо далёкiм, вычварным сном, якi не меў нiчога агульнага з рэчаiснасцю, ён забыў усе яго падрабязнасцi, i адзiнае, што яшчэ заставалася ў яго ў памяцi, было пачуццё цяжкага паху плоцi, змяшанага з водарам адэкалону, i невыносны сум. Панi Флёр'е некалькi разоў пытала Люсьена, як жыве яго сябар Бержэр, i аднойчы прапанавала:

   - Трэба будзе запрасiць яго ў знак падзякi да нас у Фероль.

   Гэтыя словы прымусiлi Люсьена нарэшце схлусiць.

1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 79
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)