Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ланцуг - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ланцуг

Электронная книга - «Ланцуг». Краткое содержание книги:

Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады.
Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі.
Творы пісьменніка вызначаюцца любоўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю.
1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 106
Перейти на страницу:

— Што ты, выпіла з раніцы?

— А што?

— Вясёлая.

— Мне з маёй доляю толькі весяліцца, — уздыхнула Марыя, адразу ж, аднак, насцярожыўшыся, напускаючы на твар заўсёдную сваю заклапочанасць.

Увечары, калі вярталася з працы з кашом бясплатнай добрай бульбы, Марыя павагалася — ці не забегчы яшчэ ў краму? Вырашыла не рызыкаваць, бо і так ужо тры дні запар купляла то батон, то каўбасу, то селядзец… Для вёскі гэта падазрона. Тым больш, заўтра нядзеля, выхадны, лепш з’ездзіць у горад і хам спакойна набраць, што трэба. Яна звярнула з бітай дарогі на сваю вузкую, у адзін след сцежку, якую добра было відаць у цемры на белым снезе.

У двары ўсё было ціха. Марыя найперш узяла венік і прайшлася ад хлява да прыбіральні, нізка нагінаючыся, — ці не відаць слядоў? Тады ўжо няспешна, гучна аббіваючы на ганку снег з валёнак, кашляючы, грукаючы дзвярыма, зайшла ў хату, прыгатавала вячэру і з двума вёдрамі накіравалася да хлява. На гэты раз салдат не стаў аднеквацца, прагна накінуўся на бульбу з салам, заядаў яечняю… Марыя, седзячы збоку, падсвечваючы яму ліхтарыкам, глядзела на яго схуднелы, зусім дзіцячы твар, на брудны падкаўнерык, што выглядаў з-пад шыняля і расшпіленай на верхнія гузікі гімнасцёркі, на тонкія рухавыя пальцы з чорнымі абадкамі адрослых пазногцяў… У яе раптам скаланулася ўсё ўсярэдзіне — трэба ж, дзіця дзіцём, а такое надумаўся!..

— Дзякую, — сказаў ён, даеўшы апошнюю бульбіну. Выцер далоні аб шынель, зірнуў на жанчыну і засмяяўся. — Выцерыце сажу на шчацэ!

— Гэта не сажа, — неахвотна адказала яна, дакранаючыся да шчакі. Яна думала, ён даўно гэта заўважыў. — Пляма, радзімка.

— А-а. Прабачце. Як цябе зваць, дарэчы: на «ты» ці на «вы»?

— Як завецца, так і заві.

— Колькі вам гадоў?

— Разы ў два больш, чым табе.

— Ну і што? — зазлаваў ён чамусьці. — У нас на «вы» толькі з чужымі ці з настаўнікамі! А са сваімі, з блізкімі — на «ты». Дзядзька Іван, цётка Маня… — I зноў, як і ўчора, яна адчула, што яму хочацца, каб яна пабыла з ім, паслухала. — Марыя, а ты даўно адна жывеш?

— Зараз скажу… Раз, два… пяты год.

— Развялася?

— Не, памёр муж.

— Ад чаго?

— Забілі, — проста адказала яна.

— Як гэта?

— Так. Калкамі з плота. У нас ніводнага свята, лічы, не бывае без бою. Пусцяць адзін аднаму кроў, а тады п’юць разам. А майго вось забілі.

— П’яны быў?

— Няўжо ж цвярозы.

— I дзяцей не было ў вас?

— Былі, дзяўчынкі-двайняткі, Аня і Ліда. Памерлі ў адзін год. Аня хварэла, Ліда — не, а як адна памерла, дык і другая…

— Так і жывеш адна?

— Не бярэ ніхто, — усміхнулася яна. — З такой мецінай…

— Што, сапраўды, ніхто не сватаўся?

— Ды не, прыходзілі… I цяпер яшчэ ходзяць, сватаюцца. Такія, як мой быў. Ну іх усіх. Як успомніш тое жыццё, дык лепш адной.

— А радня ёсць?

— Бацька, маці, брат. Я ж тады ад бацькоў якраз ехала, калі ты мяне застрэліць хацеў. Застрэліў бы? — спытала яна.

— Не ведаю, Марыя. У мяне бываюць такія заскокі, што сам сябе не помню…

Памаўчаўшы, яна спытала:

— Што думаеш рабіць, калі нага зажыве?

Ён адразу ажыў, відаць, даўно хацелася падзяліцца з кімсьці, падсунуўся бліжэй, эашаптаў горача:

— Я, Марыя, вось што надумаў… Нага зажыве хутка, гэта драбяза… Я пакуль тут перабуду. Хай шукаюць! — засмяяўся ён, злосна бліскаючы вачыма, — а я ў іх пад носам пераседжу! А потым, Марыя, хачу паспрабаваць прабрацца на радэіму, дахаты. Як ты думаеш? Хоць бы бацькоў пабачыць, сястру… Вёску. А там, чорт з імі, і здацца можна…

— I як ты туды дабярэшся?

— Ды як-небудзь. Як пашэнціць. Дзе пехам, дзе на папутках. Людэі памогуць. Ты ж памагла? Цяпер я веру ў людзей. Я ж так і хацеў, так і задумваў… Дабрацца да вакзала, ці фуру тармазнуць… А яно во як здорава атрымлася! Яшчэ лепш!

— Ды што ж тут лепшага?! — не вытрымала яна. — Уцякаў чаго?

— Чым ты слухаеш? Кажу ж — спаць не мог! Галасы ў галаве…

— Можа… цяпер здайся? — адважылася яна сказаць тое, пра што ўвесь час думала.

— Ты што, увогуле — во?! Здайся! Каб я мог, дык я не ўцякаў бы! Разумееш ты… Мне пабачыць гэта трэба, вёску, хаты… Можа, апошні раз. — I звыкла, як чалавек закурвае цыгарэту, падцягнуў да сябе аўтамат і механічна пачаў разбіраць яго. — Вось калі пабачу — адразу вылечуся. Разумееш ты, — паўтарыў ён паблажліва. — Тут у вас іншае ўсё. Ты была хоць раз на Беларусі, ведаеш, што там?

— Не. Блізка была, на Смаленшчыне, у брата стрыечнага, потым яны пераехалі.

— Пераехалі? Шкада. А ў цябе, можа, яшчэ сваякі ці знаёмыя ёсць дзе-небудзь паблізу Беларусі?

— Няма больш.

1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 106
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)