Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Хроніка дзетдомаўскага саду
Хроніка дзетдомаўскага саду - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Хроніка дзетдомаўскага саду

Электронная книга - «Хроніка дзетдомаўскага саду». Краткое содержание книги:

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.
1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 201
Перейти на страницу:

— Куды ты, Ліза, глядзіш, як трывае толькі тваё сэрца, упадзе ў ваду, захлынецца. Усё жыццё будзеш вінаваціць сама сябе.

— А што я магу зрабіць,— адказвала Ліза,— гадавала, глядзела, трымала пры сабе, колькі здолела. А цяпер няхай бог глядзіць яго.

Невядома, як бог, але лес і вада прыгледзелі яго. Аднойчы ён ішоў па лесе, па дуброве, дыхаў адным паветрам разам з дубамі. Дуброва кончылася, пацягнуўся алешнік, чарналессе, вольхі, магутныя і высозныя, таму што раслі пры рэчцы, услугоўвалі рэчцы, служылі ёй у якасці помпаў. Уладзік дыхаў гаркавым пахам трохі пакрыўджанай на людзей альхі, таму што людзі не лічылі яе за сапраўднае дрэва: ні на дровы ў печ, ні на што іншае. Спрацавана ж і без таго дрэва, ці ж лёгка гэта быць жывой помпаю. Дыхаў Уладзік і водарам сярэбраных лазовых і ракітавых кустоў, што трапляліся на яго шляху. I там, каля ніцай і чэзлай лазы, адчуў, што паветра вакол здаецца адно, а ўсё ж такое рознае. Кожнае дрэва мае свой пах, сваё дыханне. І дыханне аднаго дрэва не перабіваецца, не блытаецца з дыханнем другога дрэва. I ён спыніўся, уражаны такім просценькім адкрыццём. Не паверыў сабе, як здолеў, ухапіў у абедзве рукі лазовых галінак, падцягнуў, прыпаў да іх. Пабег ад лазы ў дуброву, бег і адчуваў, як адслаёна, хвалямі, наплывае на яго ўжо іншае дыханне, дыханне дубровы. Упаў у дуброве на спіну, наглядаючы за воблачкам, што слізгацела па небе. Ад ракі павявала ў твар яму свежасцю і спакоем вады, ад вольхаў патыхала гаркавым пахам працы, ад дубровы веліччу і вечнасцю, жалудовай сытасцю і, здавалася, смехам. I ўсё гэта было яго, належала яму. «Госпадзі, няўжо гэта ўсё — мая зямля? Ды ці праўда ж гэта, ці не сон гэта? Да чаго ж ты прыгожая, мая зямля, сад. Вечны сад». I як далёка саду, створанаму чалавекам, да гэтага дзікага, самасейнага. Праляцеў над галавою чорны дзяцел-жаўна. Не змеціў Уладзіка, а мо і змеціў, ды не звярнуў на яго ўвагі, прыстроіўся да дуба, упёрся хвастом у дрэва і застрачыў як апантаны, як з кулямёта, і так часта, так звонка, што кожны раз уздрыгвала сэрца. Уладзіку закарцела не марудзячы падзяліцца з кім-небудзь тым, што ён убачыў і адкрыў. Ён падхапіўся і пабег у вёску. Першы, з кім сустрэўся ён там, быў Іванчык-дэзерцірчык. Стаяў пасярод вуліцы, калупаў чаравікам пясок, не ведаючы, у які бок падацца, куды скіраваць сябе.

— Пайшлі, пайшлі са мной! — закрычаў яму Уладзік.

— Куды? — пазяхнуў Іванчык.

— Туды. Куды...

— Калі далёка, то не.

— Недалёка. За хату тваю, за хлеў толькі твой.

— Гэта што, ва ўборную?

— Сам ты ўборная. Хутчэй.— Уладзік пацягнуў Іванчыка ледзь не за рукаў.

— Што, гарыць дзе?

— Гарыць, палаець.

Сонны тварык Іванчыка пажвавеў:

— Ну вось, нарэшце і ў нас нешта здарылася... А ці не наша хата случаем гарыць?

— Не, не ваша хата.

— Дык чыя ж?

— Зулькіна,— сказаў Уладзік.

— Так я табе і паверыў,— Іванчык зразумеў, што яго дураць.— Зулькіна ўжо раз гарэла.

— То не лічыцца, то пры дзетдоме яшчэ было. Дзетдомаўцы і спаслі. А цяпер няма каму спасаць, таму і не гарыць. Пайшлі, нідзе нічога не гарыць. Проста я табе штось пакажу.

— Проста не пайду,— заўпарціўся Іванчык.— Калі што-небудзь дасі за паказ.

— Дам, во зараз як дам,— паабяцаў Уладзік.— Што табе тут рабіць, курэй пасвіць?

— Курэй пасвіць? — Іванчык засмяяўся, азірнуўся па баках: вуліца была пустою, нават і ў гародах ані душы. Іванчык зноў занудзіўся, скіс, пазіраў на Уладзіка соннымі, як у рыбіны, вачыма. Але санлівасць гэтая была як у шчупака, падробнаю. Так падманвае нерухомасцю шчупак малявак, стаіўшыся ля травы ці пад берагам. Вадавіруе, падмывае бераг, зносіць на яго муць, смецце, а ён стаіць сабе, як чорная палка, якую прыбіла ў вір плынь, ледзь-ледзь толькі паварушвае плаўніком, кожнае імгненне гатовы разгарнуцца спружынаю.

1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 201
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)