Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Хмары над Бацькаўшчынай - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Хмары над Бацькаўшчынай

Электронная книга - «Хмары над Бацькаўшчынай». Краткое содержание книги:

Нажаль, гэтую кнігу аўтар ўжо не пагартае.... Творы, выбраныя ім самім для публікацыі і зьмешчаныя ў зборніку „Хмары над Бацькаўшчынай”, -- толькі невялікая частка напісанага Міколам Цэлешам. Аднак яны дазваляюць ня толькі адчуць адметнага пісьменьніка са сваёй тэмай і сваім мастацкім бачаньнем, але й гаварыць пра тую ролю, якую мелі й будуць мець яго апавяданьні -- рэалістычныя замалёўкі жыцьця -- у аднаўленьні гістарычнай праўды. Канец 20-х і 30-я -- гады, што пакінулі жахлівы сьлед у лёсе беларускага народу. Нацыянальны ўздым, які абяцаў сапраўднае адраджэньне беларускае мовы й беларускае культуры й даў шэраг таленавітых працаўнікоў на ніве народнай, узнавіў надзеі на лепшую долю, -- зьмяніўся ганеньнем на ўсё нацыянальнае, спусташэньнем сялянства, зьнішчэньнем інтэлігенцыі, трыумфам таталітарызму й вялікадзяржаўнага шавінізму. (Л. Юрэвіч, Палімпсэст, або ўратуе нітка, што ня будзе рвацца, фрагмант)
1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 108
Перейти на страницу:

Магда задумалася й нічога не адказала. Дадала да пастаўленай на стол ежы дзьве бутэлькі пітва: адну гарэлкі -- зуброўкі, другую -- слабенькага такаю, відочна, і дзеля сябе. Калі ўсё было цалкам падрыхтавана, селі за стол. Зьміцер як старэйшы адкаркаваў бутэлькі й наліў усім кілішкі.

-- Ну, як-бы там ня было, -- прамовіла Магда, узьняўшы свой кілішак, -- а сабраліся перад сьвятам разам. Дык вып’ем-жа за здароўе нас усіх!

-- І за тых, хто мо’ ў гэты час у дарозе або ў такіх умовінах, якія не дазваляюць выпіць... -- дадаў Зьміцер.

І раптам ягоны позірк спыніўся на рэчах, што ляжалі на ложку.

-- А што гэта за рэчы на ложку, мамка?

-- Гэта?! А я думаю, мае найдаражэйшыя, цяперака, як мой волас стаў ужо сівым, узяць шлюб, бо раней ня было як! -- бяз ценю ўсьмешкі адказала Магда.

«Птушаняты» паставілі на стол келіхі й зьдзіўлена глядзелі на яе, чакаючы тлумачэньня. Але Магда не сказала больш нічога.

-- Мамка, але-ж ружы твае шлюбныя зусім пазавялі й павысыхалі, што гэта ёсьць?

-- Ну, вось бачыце? Пакуль я чакала на свой шлюб, дык і ружы пазавялі й павысыхалі!.. І ня дзіва, даражэнькія: шмат часу працякло!..

-- Зноў загадка, мамка! Ці гэта па нашай нацыянальнай традыцыі -- забаўляцца загадкамі перад новым годам?!

-- Паспрабуйце адгадаць.

-- А нашто, калі вы самі можаце нам сказаць, бо вы-ж заўсёды былі добрай!..

Магда выпіла свой келіх, і на ейным ператомленым твары зьявіўся румянец. Яна абаперлася лакцямі на край стала й цяжка дыхала. Сьціснула далонямі скроні. Зьміцер і Алесь перапалохана пазіралі на яе. Гэта працягвалася хвілін пяць. Потым яна, як-бы набраўшы сілы, ускінула ўверх галаву й прамовіла:

-- Вы кажаце: добрая! Можа, і нядобрая часам была, але ня хочу вас больш таміць, растлумачу вам гэтую загадку...

Падышла да ложка, узяла той, складзены ў чатыры, кавалак пажоўклай паперы й сказала:

-- Вазьміце і прачытайце!

Зьміцер асьцярожна разгарнуў паперку й пачаў:

Дачушка, любая!

Ня маем ніякай магчымасьці паведаміць табе больш падрабязна аб няшчасьці, якое звалілася нечакана на нас. Сама дагадаешся! Толькі ўсе мы просім цябе: прыгарні, з ласкі божай, вось гэтае маленства -- сваіх пляменьнікаў, Зьміцера і Алеську! Захавай ім жыцьцё! Цалуем цябе!

На тварах «птушаняткаў» выявіўся жах і непаразуменьне.

-- Што гэта значыць?! -- прамовілі разам.

-- Не дайшло да вас?!

-- Выслалі? Усіх разам? І маму й тату, і дзеда й бабку? Жудасна!..

-- Жудасна! І такіх жудасьцяў перажылі мы шмат. Такіх малых, якімі вы былі тады, бацькі кідалі на станцыях, на вуліцах і ўсюды, дзе толькі можна, каб уратаваць ім жыцьцё, бо ведалі, што знойдуцца людзі з добрым сэрцам, падбяруць іх, накормяць і ня выганяць з хаты!.. І простыя людзі, праўда, з сэрцам ставіліся да гэтых нашчасных сіротак -- жылі на жудасным пайку, але дзяліліся ім з прытуленымі...

-- Але-ж вы пераконвалі нас увесь час, што бацькі нашы атруціліся нейкімі грыбамі?

-- Гэта я выдумала, каб вам было лягчэй перажыць гэтую страту. А наяве яны ня вытрымалі выгнаньня й загінулі нейдзе ў Варкуце. Я даўно павінна была адкрыць вам гэтую таямніцу, але то баялася вам пашкодзіць -- маладыя, загарыцеся помстай і сапсуеце сабе жыцьцё. То за сябе баялася, бо што-ж з вамі тады будзе, калі й мяне забяруць? То адпаведнага выпадку ня было. Можаце сабе ўявіць, якой пакутай для мяне гэта было! І я трымалася да сёньняшняга дня! А от зараз вы ўжо не маленькія, ізь сьпелымі паглядамі на жыцьцё, спадзяюся, ня зробіце неразумнага кроку, і выпадак якраз адпаведны трапіўся -- сустрэча Новага Году...

Зьміцер прамовіў:

-- Я дагадваюся, што шлюбная сукенка і іншыя гэтыя рэчы нейкім чынам зьвязаны з нашым жыцьцём!?

Магда як-бы засаромелася, але адказала:

-- Так...

-- Дык перадай нам усё да канца, калі ласка!..

Зноў пачырванела і апусьціла да долу вочы.

-- Ну, нічога! Мушу! Такая ўжо мая доля! -- падышла да ложка і ўзяла тую сінюю сукенку зь белым каўнерыкам. -- Вось у гэтай сукеначцы была я ў той дзень у школе, калі спаткала таго чалавека, якога пакахала на ўсё жыцьцё! Мне тады было няпоўных адзінаццаць год! Я была ў трэцяй клясе. А ён, із спазьненьнем на два гады па хатняй прычыне, прыйшоў упяршыню запісацца ў першую клясу. Нібы сёньня гэта здарылася -- так ясна стаіць у маёй памяці гэты дзень! Я, адзіная дзяўчынка на ўсю школу, сяджу на першай парце каля століка настаўніцы. Зь лінейкай у рукох яна стаіць тут-жа й робіць пераклічку вучням. «Як тваё імя?» -- пытаецца па парадку то ў аднаго, то ў другога. «Янка!» «Ага, значыць Іван! А тваё як імя?» «Яміла!» «А яшчэ як?» «Яміла, дый усё». -- адказвае хлопчык, сарамліва апусьціўшы вочы ўніз. «Як яго завуць на вёсцы?» -- пытаецца настаўніца ў дзяцей. «Так і завуць: Яміла». Настаўніца паціскае плячыма: яна ня ведае, як занесьці ў сьпіс хлапчука. Тады я ўспамінаю, што ў нашай вёсцы ёсьць другі Яміла, якога мой бацька кліча Амяльянам. І я падымаю руку: «Ну, Магда, як яго імя?» «Амяльян», -- адказваю. «Малайчына, садзіся!»

1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 108
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)