Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Хмары над Бацькаўшчынай - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Хмары над Бацькаўшчынай

Электронная книга - «Хмары над Бацькаўшчынай». Краткое содержание книги:

Нажаль, гэтую кнігу аўтар ўжо не пагартае.... Творы, выбраныя ім самім для публікацыі і зьмешчаныя ў зборніку „Хмары над Бацькаўшчынай”, -- толькі невялікая частка напісанага Міколам Цэлешам. Аднак яны дазваляюць ня толькі адчуць адметнага пісьменьніка са сваёй тэмай і сваім мастацкім бачаньнем, але й гаварыць пра тую ролю, якую мелі й будуць мець яго апавяданьні -- рэалістычныя замалёўкі жыцьця -- у аднаўленьні гістарычнай праўды. Канец 20-х і 30-я -- гады, што пакінулі жахлівы сьлед у лёсе беларускага народу. Нацыянальны ўздым, які абяцаў сапраўднае адраджэньне беларускае мовы й беларускае культуры й даў шэраг таленавітых працаўнікоў на ніве народнай, узнавіў надзеі на лепшую долю, -- зьмяніўся ганеньнем на ўсё нацыянальнае, спусташэньнем сялянства, зьнішчэньнем інтэлігенцыі, трыумфам таталітарызму й вялікадзяржаўнага шавінізму. (Л. Юрэвіч, Палімпсэст, або ўратуе нітка, што ня будзе рвацца, фрагмант)
1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 108
Перейти на страницу:

-- Ага, папаўся, браце! -- прамовіў із задавальненьнем і пачаў выймаць з роту рыбіны гачак. І раптам выкрыкнуў: -- Э-э-э! Бачыш? У яго ў роце мой шнур з гачкам!

-- І мой, дзядусь! І мой! -- пасьпяшыў адказаць Ромка. -- Вось гэты, з драцяным павадком...

-- Хэ-хэ! Бач ты, зладзюга! Павадзіўся гачкі ў рыбакоў адкусваць і вудзільню ламаць! Больш ня будзе табе гэтага!       І паклаў шчупака ў сваю торбу.

Менск, 1932

Цётка Магда

Яна сядзела каля стала, накрытага чыстым абрусам, зусім ужо сівая, хоць ёй і было яшчэ ўсяго пад сорак. Стол стаяў пасярод пакою, а крыху наводдаль ад яго, каля сьцяны, зялезны нікеляваны ложак, засланы жоўтай, з зялёнымі разводамі, коўдрай. На ложку ляжалі: белая шлюбная сукенка з прышпіленымі да яе трыма белымі ружамі, вянок з каронай, на якой паблісквалі бусінкі танных шкляных пэрлаў, з зьверху ўсяго гэтага невялікі кавалак паперы, зусім ужо зжоўклы пад уплывам часу. На ім віднеўся залаты шлюбны абручык. У баку на падушцы ляжалі яшчэ дзьве-тры рэчы дзяцінага туалету: сукеначка зь сіняга тонкага сукна й такая-ж сіняя спаднічка.

Было ўжо подвечар, і пасярод стала, пад глыбокім зялёным абажурам гарэла старасьвецкая газавая лямпа, разьліваючы наўкола мяккае і прыемнае паўсьвятло; яно крыху скрэсьлівала ператомленасьць на твары жанчыны й рабіла яго маладзейшым. З мэбляў у пакою, апроч стала й ложка, стаялі чатыры венскіх крэслы й досыць уёмісты сундук зялёнага колеру, які звычайна ў нас даецца ў пасаг нявестам. Ён быў уціснуты ў кут паміж ложкам і сьцяной. У другім куце, бліжэй да ляжанкі, стаяла нешта падобнае да тумбачкі, і на ёй паблісквалі чысьцінёй талеркі, нажы, лыжкі й відэльцы. Чырвонай вялікай лічбай каляндар на сьцяне паказваў: «Студзень. 1. 1960». Было відавочным: жанчына рыхтавалася да спатканьня новага году й некага чакала.

Час цягнуўся павольна, і Магда -- так звалі гэтую жанчыну -- паклала перад сабой некалькі вучнёўскіх сшыткаў -- яна выкладала родную мову й літаратуру ў сярэдняй школе -- і пачала выпраўляць памылкі, час ад часу заглядаючы цераз акно на вуліцу. І тады, паміма сваёй волі, захаплялася прыгожасьцю начы, і ёй хацелася выскачыць, як бывала, на вуліцу й пабегаць па марозна-скрыпучым сьнезе.

Раптам улавіла вухам далёкі шум аўтобуса -- чыгункі ў гэтым невялікім месьце ня было, -- і цераз якіх-колечы дзесяць-пятнаццаць хвілін пачуліся доўгачаканыя знаёмыя галасы. Магда хуценька ўскочыла зь мейсца, схавала сшыткі зноў у шуфляду, крыху паправіла перад люстэркам свае сівыя валасы і, накінуўшы на плечы цёплую вязаную хустку, выбегла на ганак спатыкаць гасьцей.

-- О птушаняткі! -- прамовіла нарасьпеў мэлёдычнай беларускай мовай. -- Заходзьце-ж хутчэй, заходзьце! Пазамерзьлі мо’ у гэтай зялезнай скрыні аўтобуса?

«Птушаняткі» гэтыя былі два досыць высокія хлопцы й гаварылі, як на падбор, абодвы густым басам.

-- Нічога, мамка! Усё ў парадку із тваімі птушаняткамі. Перажывем, не прападзем!

-- Дык разьбірайцеся-ж, бо ў хаце сёньня натоплена добра з прычыны сьвята.

Было ўжо каля адзінаццатай, і яна зараз-жа ўзялася за падрыхтоўку стала.

-- А я чакала, чакала, -- працягвала гаворку. -- Божанькі, ці прыедуць хаця?!

Паставіла на стол пахкі студзень із сьвіных ножак і расклала па талерках пласьцікі шынкі й каўбас.

-- Ну, як-жа вам там паводзіцца ў тым Менску?

-- А от жывем, дый усё! -- адказаў старэйшы, Зьміцер, гісторык і беларусазнаўца.

Магда ўсьміхнулася.

-- Вось гэтак і ён адказваў: «Яміла, дый усё!»

-- Хто гэта?

-- Ды адзін хлапчук, зь якім вы мо’ сёньня спаткаецеся...

І яна зноў усьміхнулася. А потым сур’ёзна:

-- Жаніцца вам трэба, тады ня будзе «жывем, дый усё!» -- будзе нейкі інтэрас!

«Птушаняты» напоўнілі пакой бадзёрым рогатам.

-- Ну, а чаго-ж тут сьмяяцца?

-- Як-жа, мамка, жаніцца, калі навет ложак няма дзе паставіць? -- адказаў малодшы, Алесь, як больш баёвы, беларускі таленавіты паэта.

1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 108
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)