Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вятрак – птушка вольная - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вятрак – птушка вольная

Электронная книга - «Вятрак – птушка вольная». Краткое содержание книги:

Новую кнігу пісьменніка склалі аповесці “Скачы ад печы, жэўжык!”, “Цар-дуб” і “Вятрак – птушка вольная”, у аснову якіх пакладзены суровыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і першых дзён пасля вызвалення беларускай вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты няпросты час духоўную падрыхтаванасць да подзвігу праяўляюць і дзеці, якім наканавана было лёсам рана мужнець, станавіцца дарослымі. Апавяданні, змешчаныя ў кнізе, таксама звернуты да чалавека нашага часу. Творы В.Ткачова служаць высокім ідэалам чалавечнасці, дабрыні і свабоды. 
1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 93
Перейти на страницу:

Юраська ўпэўніўся, што маці з Лідай ляглі спаць, і патупаў да вятрака. Па кладцы, якая вісела над рэчкай вузкім паяском, гойдала і спружыніла, ступаў крок у крок. А потым выбегла насустрач вузенькая лысая сцежка... і якраз у гэты момант ён пачуў патрабавальны і строгі голас Сяргейкавай маці: «Вярніся, сказала! Каму гавораць? Ты куды гэта, на ноч гледзячы? Я табе пакажу, неслух, як матку не слухацца!» Усё зразумела, як белы дзень: Сяргейку на вятрак не адпускаюць. Юраська ўявіў, як сябрук перамінаецца з нагі на нагу, шморгае носам, трэ кулаком вочы і ўвогуле робіць кіслы выгляд – мо хоць так яго пашкадуюць, адпусцяць. Яму робіцца шкада Сяргейкі, і Юраська дакарае сябе, што не падказаў, як трэба было абхітрыць маму. А трэба было сказаць так, як адчаканіў ён: «Я касіць пайду!» Касцы заўсёды былі і будуць, пэўна ж, у пашане. А вось Паўлік – малайчына, ён падпільноўваў ужо Юраську.

– Чуў? – папытаў адразу.

– Чуў...

Эх, жыццё! Ну хіба ж яны, маткі, не могуць зразумець, што не дзеці ўжо хлопцы, а самыя што ні ёсць сапраўдныя партызаны. Так, так, партыза-ны: ні сёння-заўтра яны збіраюцца падацца ў атрад. Вось толькі трэба пранюхаць да іх дарогу, і ўся справа будзе ў капялюшы. Для гэтага ж і на вятрак шыбуюць. Цікава, ці прарвецца Сяргейка? Аднак яго так і не дачакаліся.

– Ну, што, пайшлі? – лыпнуў вачыма ў змроку Паўлік. – А то і дзеда праваронім, і Сяргея не дапільнуемся.

– Пайшлі...

Хлапчукі моўчкі падаліся да прыступак, крутых і рыпучых, што вялі да дзвярэй, з якіх цьмяна сачылася халоднае святло ад ліхтара, вылузвалася са шчылін – дошкі рассохліся, а самі дзверы скрывіліся, даўно не ведалі, што такое пазы, якія зрабіў для іх некалі цясляр. Стары ўжо вятрак, як і сам дзед Нупрэй.

Юраська нясмела пастукаў у дзверы. Пры-слухаліся. Шэпт, які даплываў з будынку, раптам прыціх, а голас дзеда Нупрэя, глухі і стрыманы, падбадзёрыў хлапчукоў:

– Заходзьце, не грыміце. Адамкнёна.

Дзверы прарыпелі, і хлапчукі адразу ж апыну-ліся за нізенькім парогам, стаялі на дошках, некалі раз і назаўсёды убеленых – як не наскрозь – пылам ад мукі, і пэўны час не маглі заўважыць млынара.

– Га-а, жэўжыкі! – выглянуў аднекуль з цемры дзед Нупрэй, падаўся насустрач сваім гасцям. – Чаго ж пасталі? Праходзьце, калі наважыліся да мяне. Праходзьце, праходзьце.

І дзед паказаў рукой, каб яны ішлі за ім. Там, у слаба асветленай бакоўцы – ліхтар, як заўсёды, стаяў пры ўваходзе – нехта кашлянуў. Кашаль падаўся знаёмым. Пазней ўбачылі: на табурэце, нібы пан, шырока разваліўшыся і ўзгруваздзіўшы на столік вялікі кулак, сядзеў Лявон Кончык. Канешне, хто ж яшчэ тут будзе. І сядзеў ён так, быццам знерухомеў, закамянеў, а ягоны кулак быў прыбіты да вечка стала цвіком.

– М-да, – нарэшце варухнуўся Лявон, прыцмокнуў языком, крутнуў галавой. – М-да... дзялы дзялішкі.

– Сядайце, хлопчыкі, на мяшочкі, – дзед Нупрэй ляпнуў па самаму пузатаму мяху, над ім ажно закурэй белы пыл. – От сюды. І ты, Паўлік, давай. Ці падсобіць табе?

– Сам...

– Сам дык сам. Што цікавае скажаце? – дзед Нупрэй навастрыў слых, хітравата абвёў позіркам гасцей.

Сябрукі перасмыкнулі плячыма, але трохі павесялелі, бо адчулі, што стары рады іх з’яўленню. Толькі не ведалі, што сказаць яму. А сапраўды – што? З чым яны прытупалі? З якімі навінамі? Няма навін. Не будзеш жа расказваць дзеду Нупрэю пра тое, аб чым ён і сам ведае. Ну, былі ў лесе, бачылі разбітыя грузавікі. Спытаць бы, чаго прыязджалі ў вёску немцы. А што ён, млынар, ведае? «Былі, былі немцы», – Юраська ўявіў, як скажа, апярэдзіўшы іх, зараз дзед Нупрэй. Скупа, хітра. Ці сам негаваркі Лявон Кончык. Пара і яму нешта выцадзіць. Таму і сядзелі, маўчалі. Аднак, як пераканаліся пазней, не заўсёды карысна лапатаць, іншы раз чаканне і сапраўды золата. Дзед Нупрэй прысеў да стала насупраць Лявона Кончыка, паглядзеў на хлапчукоў:

– Наш дзень настаў, малеча. Толькі пра вас пагаманілі, а вы тут як тут. Што значыць – лёгкія на ўспамін. Скажы, кум?

Лявон Кончык уцягнуў у рот шмат паветра, кіўнуў: было.

– Гаманілі? Пра нас? – не паверыў Паўлік. – Жартуеце? Што пра нас можна гаманіць? У вас, мусіць, і без нас клопату багата.

– Таму і ўспомнілі, што клопату багата, – пагадзіўся млынар. – Адным нам яго не адужаць. Зваліўся гэты клопат на нашы з вамі галовы, забрыкай яго каза, што снег улетку. І думай цяпер, кумекай, як пазбавіцца ад яго. Справа, браткі, важная, адказная дужа яна... Не думайце, што давяраем вам яе не падумаўшы, наскокам. Не. Раіліся, і доўга. Помніце сваё «чэснае піянерскае»?

– Карацей гавары, Нупрэй! – нецярпліва папрак-нуў таго Лявон Кончык. – Не муку ж мелеш. То важная справа. Хлеб таму што. А гаварыць можна і карацей...

1 ... 60 61 62 63 64 65 66 67 68 ... 93
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)