Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Культурология » Архіпелаг Беларусь
Архіпелаг Беларусь - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Архіпелаг Беларусь

Электронная книга - «Архіпелаг Беларусь». Краткое содержание книги:

Кнігу складаюць дыялогі, фрагменты гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар прымаў удзел пачынаючы з 1994 г. У кнізе пяць раздзелаў, матэрыялы згрупаваны па тэмах, а не па датах, калі адбыліся размовы. І таму, калі ў адным інтэрв'ю былі пытанні пра літаратуру, пра філасофію, пра палітыку, пра Беларусь, пра штосьці яшчэ, дык у кнізе яны разнесеныя па розных раздзелах. Першапачаткова выдавецтва хацела назваць кнігу Гутаркі з Акудовічам, але сам аўтар выказаў нязгоду, бо палічыў такую назву нясціплай. «Працуючы над укладаннем кнігі, я заўважыў, што цяпер маю іншае вока, іншы стыль мыслення, пагатоў, што ўсё прамаўлялася не ў часы Савецкага саюзу, а цяпер, калі ўсё змяняецца ўвесь час, не кажучы ўжо пра маю асобу. Нейкія моманты, якія трапна гучалі ў час прамаўлення, сёння не выглядаюць такімі трапнымі, але ў кнізе змешчаныя не цэлыя інтэрвію, а найбольш важныя фрагменты.» - зазначае Валянцін Акудовіч. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь.
1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 84
Перейти на страницу:

— Вольга, я бачу, што вам вельмі хочацца, каб я сказаў: так, інітэлектуалу неабходна аналізаваць, крытычна асэнсоўваць (а яшчэ лепей — ствараць новую) палітычную рэальнасць. Але праблема не стаіць гэткім чынам: трэба ці не трэба? Праблема якраз у тым, што сучаснаму беларускаму інтэлектуалу ад гэтага занятку не выкруціцца — хіба адно збегшы ў вартаўнікі ці вар’яты. Бо калі ён хоча быць публічна запатрабаваным хаця б у пэўных колах грамадства і пры гэтым яшчэ зарабляць грошы з свайго інтэлекту, дык яму толькі і застаецца займацца альбо аналітычнай журналістыкай (здаецца, атрымаўся аксюмаран), паліттэхналогіяй ці непасрэдна палітыкай (і першае, і другое, і трэцяе, як ужо казалася, кастрыруе ў ім уласна інтэлектуала). Нідзе болей і нікому інтэлектуал сёння не патрэбны і задарма. Таму дыскурс палітыкі, як глухая беларуская багна, ужо амаль праглынуў шэраг найбольш адметных беларускіх інтэлектуалаў. Да прыкладу пералічу хоць колькі прозвішчаў, згаданых похапкам: Алесь Анціпенка, Лявон Баршчэўскі, Валерка Булгакаў, Аляксандар Грыцанаў, Сяргей Дубавец, Юрый Дракахруст, Андрэй Дынько, Максім Жбанкоў, Уладзімір Мацкевіч, Аляксандар Фядута… У «інтэлектуальна жывых» засталося адно трохі тых, хто схаваўся ў даследніцкую (ці выкладніцкую) працу. Але ці можна лічыць насамрэч жывым таго, хто хаваецца?

Мой уласны выпадак не шмат розніцца ад іншых. Усёй сваёй сутвай я заангажаваны ў тое, што прыблізна можна пазначыць як «метафізіка адсутнасці». Аднак вось ужо колькі год я не магу ўцячы ў «метафізічную адсутнасць», бо нікому, акрамя мяне самога, тая метафізіка не патрэбная. А вось калі згаджаюся казаць пра палітычнае, дык цягнуць ва ўсе бакі: і ў часопіс, і ў газету, і на радыё… Ды часам яшчэ і капейчыну заплацяць за «крытыку сацыяльнага і палітычнага». А з трансцэндэнтнага не памятаю каб хоць адзін нішчымны грошык калі вываліўся.

Аляксандр Адамянц: Калі казаць больш канкрэтна, як бы вы ахарактарызавалі беларускіх інтэлектуалаў?

— На пачатку 90-х (ХХ ст.) нацыянальна заангажаваныя інтэлектуалы Беларусі былі агрэсіўна еўропацэнтрычныя. Нават амаль «свой» Бахцін успрымаўся тут ўсяго толькі як брутальны плагіятар Бубера (там, дзе пра дыялагізм, а ў астатнім — проста як запознены інтэрпрэтатар на той час ужо састарэлых падзей еўрапейскага мыслення). І тады нельга было прыдумаць большай абразы, як назваць беларускага інтэлектуала расійскім словам «інтэлігент». Цяпер сітуацыя значна «лібералізавалася». Аднак я не думаю, што сёння хоць хто з нацыянальна заангажаваных інтэлектуалаў не перасмыкнецца, калі яго няўцям назавуць «інтэлігентам».

Што да расійскамоўнага інтэлектуальнага асяродку, дык там, як мне ўяўляецца, да гэтай праблемы ставіліся досыць індэферэнтна… А ў нас на ёй ламаліся ментальныя дыскурсы.

Вольга Шпарага: А наколькі «інтэлектуальныя» сучасныя беларускія філасофія, літаратура, мастацтва?

— Сёння яны інтэлектуальныя настолькі, што гэтага ім хапае, каб быць сучаснымі (нарэшце!). Разам з тым не забудземся, што сам па сабе інтэлектуалізм не вырашае праблему значнасці ні мастацтва, ні літаратуры, ні, нават, філасофіі (у апошнім выпадку эўрыстычны тып інтэлектуалізму выводзіць філасофію з яе уласнага дыскурсу ў сакральны дыскурс мыслення як такога).

Вольга Шпарага: Старанна папрацаваўшы з вашымі кнігамі, я зрабіла выснову, што вас можна разглядаць у якасці эксперта па «праблеме Беларусь». Таму скажыце, што адбывалася ў Беларусі цягам усіх тых гадоў, калі яна зрабілася незалежнай дзяржавай?

— Цягам усяго гэтага часу (я свой адлік звычайна пачынаю недзе з 1986—88 гг.) адбывалася толькі адна падзея — паўставанне (як паўстанне) Беларусі. Усё астатняе — вытворнае ад гэтай падзеі. А вось каб разгорнута патлумачыць (у маёй візіі), з чаго незалежная Беларусь з’явілася, чаму і якой яна ёсць і што з усяго гэтага можа атрымацца, мне трэба было б цалкам пераказаць усе свае папярэднія кнігі. Што, натуральна, не ўяўляецца магчымым. Таму я зазначу толькі адзін, але, бадай, найбольш істотны момант, які здарыўся ўжо ўнутры наноў паўсталай Беларусі. Гэта крах этна-лінгвістычнай мадэлі нацыянальнага ўладкавання, якая трымалася на магутнай змагарнай традыцыі амаль у паўтары сотні гадоў і з якой звязваў усе свае спадзяванні ўжо сучасны нацыянал-дэмакратычны рух. Дык вось, за апошнія пятнаццаць гадоў Беларусь выявілася магчымай адно як сацыяльная дзяржава, з чым ніяк не жадаюць змірыцца ні нацыянал-дэмакраты, ні камуністы, ні, нават, лібералы…

1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 84
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)