Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Авантуры студыёзуса Вырвіча
Авантуры студыёзуса Вырвіча - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры студыёзуса Вырвіча

Электронная книга - «Авантуры студыёзуса Вырвіча». Краткое содержание книги:

Гэта другая кніга, якая расказвае пра прыгоды ў XVIII стагоддзі маладога шляхціца Пранціша Вырвіча і доктара Баўтрамея Лёдніка з Полацка. Цяпер Пранціш стаў студэнтам Віленскай акадэміі, а доктар Лёднік, былы слуга Пранціша, — суровым прафесарам гэтай акадэміі. Абодвум ліцвінам давядзецца выпраўляцца ў небяспечную вандроўку ажно ў Ангельшчыну, праз усю Еўропу, ажыўляць ляльку-аўтамат па імені Пандора, забіваць сапраўднага цмока, уцякаць ад чумы, зарабляць грошы ў лонданскім байцоўскім клубе і выблытвацца з магнацкіх інтрыгаў вакол трона Рэчы Паспалітай…
1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 124
Перейти на страницу:

Як зараўло ўвасабленне цемры! Цмок кідаўся ўбакі, на шчасце, зноў не наперад, не да дзвярэй, да якіх адскочыў Пранціш… Шкроб кіпцюрамі камень… І ўрэшце ўпаў, застагнаў, амаль як разумная істота, і ў сутарэннях стала ціха-ціха… Аж увушшу зазвінела, і далёкая музыка свята падалася нетутэйшым рэхам. Подзвіг здзейснены, горад вызвалены, прыгажуні ў бяспецы…

Цяпер, паводле рыцарскіх раманаў, належала ў доказ свайго подзвігу адсячы пераможанаму цмоку галаву… Трэба ж нешта кідаць пад ногі Чароўнай Даме!

Пранціш асцярожна падыйшоў да пачвары (смярдзела ад яе, аж у вачах шчыпала), патыкаў ботам лапу… Потым узяўся за дзяржальна мяча, ледзь выцягнуў лязо з мёртвага вока… Ды нават калі ўдасца за пару гадзінаў адсячы гэткую галаву, хіба чалавек можа яе падняць? І наўрад хоць якая панна ўзрадуецца такому падаруначку… А калі Пранціш усё-ткі паспрабаваў абмацаць шыю монстра, яго чакала жахлівае адкрыццё: жалезны ашыйнік! Цмок сядзеў на ланцугу! Здаравучым, у руку таўсцінёй… Дзіва што, ён не мог дастаць да спрытнага студыёзуса!

Сталася неяк яшчэ больш непамысна. Але, можа, хоць які кіпцюр на лапе адсячы?

Вочы ўсё больш прывыкалі да паўзмроку, і цмок выглядаў усё больш агідна… І жаласна. Шнары, плямы… І гэты скураны мяшок столькі гадоў трымаў у жаху ўвесь горад? Вось баязліўцы тут жывуць! А галоўны баягуз, вядома, шнаралобы пан Дамінік.

Пранцысь, адчуваючы, што гэта — самы важны момант у ягоным жыцці, рушыў назад, праганяючы з галавы ўсе сумнівы ва ўласнай гераічнасці.

З дзвярэй ратушы вызіралі спалоханыя людцы — відаць, пачулі перадсмяротны крык пачвары.

Вырвіч паважна ступіў у залу, падняў акрываўлены меч.

— Ваш горад вызвалены! Я, беларускі рыцар Пранціш Вырвіч гербу Гіпацэнтаўр з Падняводдзя, забіў страшнага цмока!

Музыка абарвалася, публіка змоўкла.

Неяк не так Вырвіч уяўляў сустрэчу пераможцы.

Людзі пачалі перашэптвацца. Войт, чыя фізіяномія заўважна перакасілася, аддаў адрывістыя распараджэнні, і некалькі чалавек пабегла ў сутарэнні…

Каля студыёзуса матэрыялізаваўся Лёднік, стаў плячо да пляча, рука на дзяржальне шаблі.

— Вырвіч, — ласкава прагаварыў доктар, не зводзячы насцярожаных вачэй з натоўпу, — я называў вас калі-небудзь ёлупам?

— І даволі часта, прафесар, — прагаварыў Пранціш, якому пачало рабіцца непамысна ад не вельмі прыязных поглядаў прысутных.

— Тады для вас гэта не будзе навіной. Вы — ёлуп, пан Вырвіч, — неяк вельмі сумна прагаварыў прафесар.

— Забілі! Цмока забілі! — закрычаў нехта за спінай. Людзі загулі, як разварушаны вулей, кіраўніцтва горада заспрачалася… Вырвіч прыслухаўся:

— Чаму ахову не пакінулі? — сурова пытаўся войт.

— Хто ж ведаў, што нейкі прыдурак наважыцца… — апраўдваўся нехта, далейшая размова патанула ў агульным тлуме.

Арханёл Міхаіл паглядаў са штандара на сцяне амаль насмешна.

— Меч пакладзі, не хапала яшчэ, каб у крадзяжы рэліквіі абвінавацілі, — усё гэтак жа ласкава і ціха прагаварыў прафесар, і Пранціш, спяшаючыся, — усе адхіналіся, як ад карослівага, — вярнуў свяшчэнную зброю на месца.

— А зараз павольна, з усмешкамі рушым як мага бліжэй да выхаду…

Лёднік моцна ўхапіў студыёзуса за плячук і павалок праз натоўп. Людзі насцярожана расступаліся, мільгануў узлаваны гожы твар абранца Дамініка…

— Цмок быў забіты без бласлаўлення святога Міхаіла! — раптам загарлаў нехта. — Трымайце блюзнера!

— А вось цяпер рушылі хуценька, і вельмі…

Прафесар штурхануў Пранціша наперад і выхапіў шаблю. Усчаўся гвалт… Лёднік і Пранціш набліжаліся да дзвярэй з усёй даступнай хуткасцю, на шчасце, натоўп перашкаджаў не толькі ім — а куды больш замінаў варце. Пан Гервасій прабіўся да спадарожнікаў:

— Ну ты ўчыніў, пан Вырвіч! Ягоная мосць пан Караль Радзівіл абавязкова прыняў бы цябе ў ордэн альбанцаў!

Амерыканец зарагатаў, як лясун, і таксама агаліў шаблю.

Вось і дзверы на пляц… А там — нагі не паставіць з-за цікаўнікаў.

— Дарогу пераможцу паганага цмока! — раптам пракрычаў звонкі голас. — Пачынаецца вялікае святкаванне! Музыка!

Панна Паланэя Багінская, спрактыкаваная ў палацавых інтрыгах, збівала народ з тропу. Пасля яе выкрыку нават музыка раптам пачала граць, а нехта крыкнуў «Віват!».

— Ты не проста сапсаваў людзям свята, ты, пане, дабрабыт усяго горада скасаваў, — ласкава-пагрозна гаварыў на вуха Пранцішу Лёднік. — Усміхайся, рукой памахай, дурань няшчасны… Можа, удасца прайсці без бойкі… Пан Бжастоўскі, трымайцеся за маёй спінай!

1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 ... 124
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)