Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Снежныя зімы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Снежныя зімы

Электронная книга - «Снежныя зімы». Краткое содержание книги:

Галоўныя падзеі рамана адбываюцца ў наш час. Адказнага работніка, старога камуніста Івана Антанюка, адправілі на пенсію за яго нязгоду з некаторымі «наватарствамі» ў навуцы і валюнтарызмам, які меў месца да кастрычніцкага пленума 1964 года. Але ў аснове галоўнай сюжэтнай лініі не гэты вытворчы канфлікт, а хутчэй за ўсё сямейна-бытавы. У мінулым Антанюк — камандзір партызанскай брыгады, і з тых нялёгкіх ваенных часоў бяруць пачатак яго ўзаемаадносіны з рознымі людзьмі. Няпростыя адносіны ў яго ўласнай сям’і, з роднымі дзяцьмі, яшчэ больш складаныя адносіны з жанчынай, якую палюбіў у час вайны. Але ва ўсіх жыццёвых сітуацыях Іван Антанюк застаецца прынцыповым камуністам, верным таварышам і добрым чалавекам.
1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 155
Перейти на страницу:

Думаў, што пасля вайны нямала будавалі. Адзін знаёмы эканаміст падлічыў, што за дваццаць пасляваенных гадоў у сяле пабудавана больш, чым за ўсё стагоддзе, якое ахоплівае тры гістарычныя фармацыі — феадалізм, прыгонніцтва, увесь перыяд капіталізму, з яго ўздымам і падзеннем, і першыя гады сацыялізма. Аднак выгляд сёл яшчэ мала ў чым змяніўся, асабліва тут, на Палессі. Усё тыя ж пачарнелыя драўляныя хаты ў сёлах, якія не гарэлі, большасць стрэх — саламяныя. Але не лепш і ў тых сёлах, якія спалілі карнікі ці фронт. Людзі будаваліся адразу пасля вайны, па беднасці, без мужчын — удовы ды сіраты; ляпілі хаціны хто з чаго; распілаваць бервяно было праблемай; накрыць — яшчэ большай, на сядзібах вырошчвалі жыта і жалі сярпамі, каб мець кулі саломы — старажытны дахавы матэрыял.

Усе затраты калгасаў, дзяржавы ішлі на вытворчае будаўніцтва. Матэрыяльна-тэхнічная база — аснова, гэта разумелі ўсе, кіраўнікі і радавыя калгаснікі. Калі глядзець не на хаты, а на фермы, майстэрні, элеватары і асабліва на тыя машыны, што працуюць у полі,— о, якія змены адбыліся ў сяле! Індустрыяльная рэвалюцыя! Калі ён, Антанюк, ездзіў у Англію і, знаёмячыся з фермамі, заходзіў у кароўнік, яго мала што здзіўляла і ўражвала, хіба толькі лепшая якасць збудаванняў і абсталявання. Але размах, памеры зусім не тыя, што ў нас. Іншая рэч, што мы не навучыліся яшчэ па-сапраўднаму кіраваць такімі буйнымі гаспадаркамі, па-навуковаму, з эканамічнымі разлікамі. Колькі было гэтага самага валюнтарызму! Нямала і ён, Антанюк, аграном, рабіў глупства, выконваючы ўказанні людзей, якія не нюхалі агранаміі. Але часам, чорт вазьмі, меў сілу і запратэставаць на поўны голас. Набівалі шышкі. Балелі бакі. Ды затое лёгка рабілася на душы. Як цяпер… А цяпер лёгка? Не зусім.

Матэрыяльна-тэхнічная база — аснова. Але калі ўмовы жыцця людзей пачынаюць адставаць… узнікаюць з’явы, якія ў філасофіі называюцца дыялектычнымі супярэчнасцямі. Любы новы завод-гігант, самы дасканалы па абсталяванні, не змог бы нармальна працаваць, каб побач з ім не вырастаў горад для людзей, сучасны горад — на ўзроўні тэхнічных дасягненняў завода.

Так і з калгасамі, з сялом увогуле.

Антанюк упэўнены, што наступіў час, калі ў сяле трэба па-сапраўднаму заняцца бытам людзей. І не толькі цяпер, у начным полі, але неаднойчы і раней у цёплай, утульнай гарадской кватэры рабілася сумна ад думкі, што цікавейшая работа па перабудове сяла будзе праходзіць без яго ўдзелу.

А ён здольны яшчэ нешта падказаць, ды і арганізаваць… Праўда, ёсць спакуса ў той свабодзе, якую адчуў за час пенсіянерства. А можа вось так нараджаецца псіхалогія дармаедства і гэтак апраўдваецца высокімі матэрыямі? Усё жыццё тлумачыў сам сабе і дзецям, што не можа быць ніякай свабоды ў гультая, што па-сапраўднаму свабодны толькі той, хто працуе, працуе творча, з радасцю, з карысцю для людзей і для сябе.

«Не па сваёй волі я дармаед».

«Але ты пачынаеш ужывацца ў гэтую ролю, як акцёр. Яна падабаецца табе».

«Не, я хачу працаваць».

«І ставіш умовы, якія другім людзям цяжка прыняць?»

«Я маю права ставіць такія ўмовы. Само жыццё паказала, хто з нас лысы…»

«Многа думаеш пра сваё самалюбства. І забываеш, што яно ёсць і ў тых, ад каго залежыць, вярнуць цябе на работу ці пакінуць радавацца „ўнутранай свабодай“».

«Ім хочацца растаптаць мой гонар».

«Ты ўзнімаеш свой гонар, як сцяг».

«Не. У мяне адзін сцяг. Я нёс яго праз усё свядомае жыццё. І нішто не выбіла яго з маіх рук».

«Дык чаго ты пакутуеш? Усё адно — на два гады раней ці на тры пазней ты павінен уступіць месца маладзейшаму…»

«Каму? Таму, хто думае не пра гэтых вось людзей, а пра тое, як бы хутчэй прабіцца ў навуку».

«Навука таксама памагае гэтым людзям».

«Зноў ты супярэчыш сам сабе».

«Такая сутнасць чалавека, які ўмее думаць. Ён увесь на супярэчнасцях. Адмаўленне і сцвярджэнне… Прымірэнне з усім можа спыніць яго поступ».

У вёсцы, у якую ўвайшоў Іван Васільевіч, узнялі дзікі вэрхал сабакі.

Адзін як гаўкнуў, пачуўшы чужога, так і пакацілася хваляй з двара ў двор. Цэлы сабачы хор — басы, тэнары, маладыя падгалоскі; адзін брэша з падвываннем, другі — так залівіста, што, здавалася, вось-вось захлынецца ад уласнага енку. Івана Васільевіча даўно здзіўляла нераўнамернасць дваровай варты. Кароў, свіней — амаль аднолькава на кожным двары. Ёсць, праўда, зоны багацейшыя і бяднейшыя. А вось сабак… Адну вёску пройдзеш — ніводнае шчаня не цяўкне. А ў другой, суседняй, зусім не багацейшай, — у кожным двары па псу, як тут вось. Чым вытлумачыць? Традыцыяй? Праўда, няроўна яшчэ гусей. Але гусі ўсё-такі там, дзе жывуць багацей. Гусіныя вёскі выдзяля юцца нават сваім знешнім выглядам.

1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 155
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)