Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Снежныя зімы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Снежныя зімы

Электронная книга - «Снежныя зімы». Краткое содержание книги:

Галоўныя падзеі рамана адбываюцца ў наш час. Адказнага работніка, старога камуніста Івана Антанюка, адправілі на пенсію за яго нязгоду з некаторымі «наватарствамі» ў навуцы і валюнтарызмам, які меў месца да кастрычніцкага пленума 1964 года. Але ў аснове галоўнай сюжэтнай лініі не гэты вытворчы канфлікт, а хутчэй за ўсё сямейна-бытавы. У мінулым Антанюк — камандзір партызанскай брыгады, і з тых нялёгкіх ваенных часоў бяруць пачатак яго ўзаемаадносіны з рознымі людзьмі. Няпростыя адносіны ў яго ўласнай сям’і, з роднымі дзяцьмі, яшчэ больш складаныя адносіны з жанчынай, якую палюбіў у час вайны. Але ва ўсіх жыццёвых сітуацыях Іван Антанюк застаецца прынцыповым камуністам, верным таварышам і добрым чалавекам.
1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 ... 155
Перейти на страницу:

А ўсё-такі цікава — тое, што адбывалася паміж імі тады, у вайну, і пасля — было гэта выяўленнем слабасці ці сілы?

Выконваць прысуд над Сваяцкім мне не прыйшлося. І ніхто з маіх партызан гэтага не зрабіў. Паліцай знік. Нечакана. Ніхто не ведаў — куды.

Калі сувязныя прынеслі гэтую вестку, я адразу падумаў, што, відаць, Надзя ўсё ж нейкім чынам звязалася з ім і папярэдзіла, што яго чакае. Што ж, яе можна зразумець: ён бацька яе дзіцяці. Чорт з ім. Няхай знікае. Калі і ў другім месцы будзе сабакам — кары не мінуе.

Аднак, калі я ў той жа дзень, пазней, здаецца, ужо ўначы, у бяссонніцу, падумаў, што Сваяцкі мог пайсці да яе, да Надзі, што яны маглі з’ехаць ці сысці разам, мне стала нясцерпна балюча, я перажыў гэта, як самую злосную здраду. На другі ж дзень употай ад Будыкі, ад Шугановіча паслаў на Чарнігаўшчыну чалавека: ці там яна, куды завезлі? Як жыве? Як дзіця?

Камень зваліўся з сэрца, калі разведчык вярнуўся і перадаў: там, у сястры нашага Краўчанкі, жывая і здаровая, працуе ў полі, і дзіця здаровенькае. Я загадваў яму нічога не перадаваць ад мяне асабіста, нічога не казаць. Але, магчыма, партызан, хоць і немалады ўжо, не вытрымаў, прагаварыўся, ці, вельмі можа быць, Надзя сама здагадалася, бо ведала гэтага партызана. Напэўна, прыход яго ўзбунтаваў яе душу.

Хто з нас праявіў слабасць, а хто сілу?

Тыдні праз два ці тры пасля гэтага ў спякотны дзень у зямлянку, дзе я адпачываў пасля аперацыі на чыгунцы, зайшоў Будыка са сваёй ухмылачкай. (Дурацкія ў цябе ўхмылачкі, Валянцін Адамавіч!)

«Для цябе сюрпрыз, камандзір».

«Які сюрпрыз?»

«Выйдзі — убачыш».

Не помню, пра што я падумаў, але ва ўсякім разе не пра Надзю, не пра тое, што яна можа вярнуцца ў атрад самавольна з такой далечы.

Яе затрымалі маладыя дазорныя — партызаны, што прыйшлі ў атрад за два вясновыя месяцы. Хлопцы не ведалі, хто яна. Прывялі пад дулам вінтоўкі, з падазронасцю — нешта ж добра жанчына гэтая ведае партызанскія сцежкі. А ў лагеры каля кухні яе адразу акружылі, Віта пайшла па руках. Малую гушкалі, шукалі, чым накарміць. Убачылі мяне — сціхлі, расступіліся. Яна, Надзя, узнялася з пянька, стаяла ў маўклівым чаканні. Пасля прызнавалася, што спалохалася, калі ўбачыла мяне. Упершыню за доўгую дарогу падумала пра тую кару, якая можа ўпасці на яе галаву за самавольства. Маю кару.

У яе быў выгляд жабрачкі, вартае жалю. Два дні ішла пад сонцам з дзіцем на руках. Босыя парэпаныя, запыленыя ногі. Засмяглыя вусны. Абпалены сонцам твар, выгаралыя бровы і валасы, з якіх на плечы спаўзала брудная хусціна. У зімовыя месяцы пасля родаў у яе быў на дзіва белы твар, белае цела. А цяпер усё сцямнела, проста счарнела. Нават валасы: былі русыя, а сталі нейкія цёмна-ржавыя. Сама яна вельмі схуднела. Але твар не зблажэў ад гэтага. Наадварот, здалося мне, пахарашэў. Адбіліся на ім пакута і страх, але вочы, якімі яна паглядзела на мяне, — яны праменілі дзіўнае святло.

Што я адчуў?

У першы міг — абурэнне: хто цябе прасіў сюды? Пазней — жаль.

Яна глядзела на мяне. Не ўніжана, не па-сабачы. Прасіла, як можна прасіць вельмі блізкага чалавека. Спачатку — вачамі, потым — словамі, тымі ж словамі, што і два месяцы назад, але з большай настойлівасцю, нібы за час, што мінуў, атрымала права на такую просьбу:

«Не адсылай мяне… — але тут жа паправілася: — Не адсылайце мяне з атрада, таварыш камандзір. Я не магу там… Я хачу быць з вамі».

Я маўчаў. Доўга. Маўчалі партызаны. Чакалі, што скажу я. Можа не ўсе хацелі, каб я дазволіў ёй застацца. Былі, пэўна, такія, якім хацелася пачуць, убачыць драму — праяву камандзірскага нораву, дакоры, жаночае маленне, слёзы ці яшчэ што. Але, бадай, больш за ўсё іншае ў гэтых знешне грубых людзей было мудрай народнай далікатнасці, такой жа стрыманай, як і іх чуласць. Я пераконваўся ў гэтым не аднойчы.

Надзя не паўтарыла просьбы. Не сказала ніякіх другіх слоў.

Рана, што пачала чуць-чуць гаіцца, забалела з новай сілай. Я падумаў, што прысутнасць гэтай жанчыны ў атрадзе штодня будзе напамінаць пра маё гора. Але самае небяспечнае — адчуў, што я слабы чалавек: мне ўжо хацелася падысці, узяць яе пачарнелыя ад працы, парэпаныя рукі ці — яшчэ больш — абняць, стомленую, змучаную, каб яна адчула, што не адзінокая, не забытая… Не цяжка здагадацца, як яно будзе далей, калі ёсць такі парыў, такія пачуцці.

1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 ... 155
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)