Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Мінскі напрамак. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Мінскі напрамак. Том ІІ

Электронная книга - «Мінскі напрамак. Том ІІ». Краткое содержание книги:

Адтуль, дзе кіпеў бой, пачалі насіць раненых. Ix было многа. Аднаго раненага танкісты Аляксея затрымалі i акружылі. Шырокая галава яго была перавязана бінтамі, над якімі кустом тырчалі русыя валасы, правы рукаў злінялай гімнасцёркі быў разадраны i падрэзаны, a забінтаваная рука вісела на марлевай касыначцы. На твары цямнелі палосы перамешанага з гразёй поту.
1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 170
Перейти на страницу:

З сянец, пачуўшы стук, трывожна ўбегла Кацярына. Яна спалохалася, убачыўшы, што дзяўчына ляжыць на падлозе, спрабуючы падняцца.

— Што з табой, дачушка? Як гэта ты ўпала, гаротніца? Ты ўставала? Чаму ты ўставала?

— Хацелася пахадзіць...

— Мала што хацелася,— табе няможна яшчэ гэтага!.. Трэба ляжаць, Клаўка! Ляжаць спакойна і не думаць ні пра што, калі хочаш паправіцца хутчэй.

Клава няўпэўнена абаперлася рукой аб падлогу і села. Кацярына, узяўшы дзяўчыну пад рукі, дапамагла ёй устаць. Падняўшыся, трымаючыся за плячо Кацярыны, Клава прайшла некалькі крокаў, потым нечакана папрасілася:

— А цяпер я адна паспрабую...

— Няможна, Клаўка. Не трэба высільвацца...

— Я трошкі! Зусім трошкі!..

Яна зняла сваю руку з Кацярынінага пляча, ступіла яшчэ тры крокі, няцвёрда, хістаючыся, як травінка ад ветру. Дзяўчына спынілася каля акенца, якое было на вышыні яе вачэй, і, абапёршыся аб сцяну, пачала ўзрушана пазіраць на двор. Яна ўбачыла куст бэзу, дарожку, акаймаваную зялёнаю-зялёнаю травою, далей — учарнелы зруб калодзежа; вочап ёй быў відаць толькі да сярэдзіны, — па траве цягнуўся даўгаваты цень ад яго. За калодзежам расло некалькі маладых яблынь...

— Ну, хопіць, хопіць ужо, Клаўка. Не высільвайся...

У Клавы перад вачыма зноў пачынала ўсё плыць, і, каб Кацярына не падтрымлівала яе, Клава ўпала б у другі раз. Абняўшы дзяўчыну пад руку, Кацярына давяла яе да ложка і накрыла коўдраю.

Клава, пазіраючы ў столь, задуменна слухала, як недзе ўгары нясціхна шчабечуць, калышацца ластаўкі.

За мінулыя дні яна прыкметна змянілася. Вясёлая, непаседлівая, гаваркая калісьці, Клава цяпер цэлымі гадзінамі ціха ляжала, думаючы і думаючы пра штосьці сваё, толькі ёй вядомае. На запытанні Клава адказвала коратка і неахвотна; рухі яе, раней хуткія, парывістыя, сталі стрыманымі і павальнейшымі. Нейкі новы выраз з'явіўся і на яе твары, дзе каля рота не сыходзілі дзве строгія складкі.

Увесь дзень яна ціха спявала сумную, задушэўную мелодыю. Цётка Кацярына, прыслухаўшыся, разабрала словы:

...Там ляжыць ў зямлі сырой зарыты,

Пахаваны смелы партызан...

Але Клава больш спявала без слоў. Жанчына, слухаючы гэты спеў, неўпрыкметку выцірала вочы.

Увечары, праходзячы паўз каморку, цётка Кацярына пачула, як Клава непрывычна хутка і аднастайна, звяртаючыся да кагосьці, гаварыла:

— Ты ляжы ціха... Моцна яны пабілі цябе!.. Але ты, Аленка, не паддавайся,— далей Клавін голас пацішэў, перайшоў у неразборлівы шэпт. Неўзабаве яна загаварыла зноў галасней: — Мяне ўжо чатыры разы цягалі, пячонкі, здаецца, адбілі, а я нічога! Не здаюся!

Яна дзіўна, нядобра засмяялася. Той яе смех быў падобны на стогн. Кацярына слухала яе, адчуваючы, як замірае сэрца тужліва,— яна хацела б перапыніць гэтае трызненне, але не наважвалася будзіць.

— Ты, напэўна, першы раз? Калі цябе ўкінулі сюды? Учора?.. А я тут ужо цэлых пяць дзён...— Потым загаварыла гнеўна: — Эх ты, атопак фашысцкі! Думаеш, баюся? Бі, бі, вылюдак!.. спяшайся!.. Нядоўга яшчэ засталося!.. Бі, бі, гад!..— і ўслед за гэтым лагодней: — Тут на мяне дзівяцца — кажуць, шчаслівы характар у мяне. Нібы мне менш, як другім баліць... Проста я стараюся прыцішыць, адолець боль! — Клава зноў засмяялася.

Раптам з каморкі пачуўся прыдушаны, жахлівы стогн. Цётка Кацярына не магла больш трываць,— яна ірванула дзверы і падбегла да ложка. Схіліўшыся над Клавай, Кацярына ўбачыла, што тая ўжо не спіць.

— Што з табой, Клаўка?.. Што, дачушка мая?

— Нічога... Рознае глупства чаўпецца. Прыснілася, нібы «сонны» мяне б'е — наглядчык такі быў...

Цётка Кацярына дакранулася да Клавінага твару,— ён быў халодны і запатнелы...

— Перакіпела, ластаўка мая... Супакоіцца б табе трэба...

Жанчына, вобмацкам паправіўшы на Клаве коўдру, заклапочана затупала ў хату. Адтуль яна прынесла шклянку з нейкім настоем з зелля:

— Выпі, дачушка,— гэта добра супакойвае. Я, калі ператрывожуся, заўсёды п'ю. Яно нібы трошкі непрыемнае, але ж лякарствы ўсе, пэўна, нясмачныя...

Клава выпіла. Цётка Кацярына да світання не адыходзіла ад дзяўчыны, ціха размаўляла з ёю. Калі ў акенцы пачало спакваля шарэць, Клава нарэшце заснула, не даслухаўшы да канца нейкага апавядання.

3...

Дзень адышоў. Неба ў пройме акна пазелянела, потым паступова пачарнела. Запалілася электрычная лямпачка.

Ноч пайшла яшчэ павольней. На падлозе драмалі або часам перагаворваліся людзі, поблізу Ніны трызніла і стагнала жанчына, якую гестапаўцы прывезлі з «апрацоўкі».

1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 170
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)