Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
П'яўка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

П'яўка

Электронная книга - «П'яўка». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтны раман-папярэджанне Юры Станкевіч стварыў у жанры антыўтопіі — абсалютна новай з’явы ў сучаснай беларускай літаратуры. Аўтар скіроўвае чытача ў 2050 год — час, калі чалавецтва, спасцігнуўшы шэраг тэхнагенных і экалагічных катастроф, хістаецца і трымціць перад іх наступствамі. У цэнтры наватарскага твора-прытчы, напісанага аўтарам у звыклай для яго дакладнай і жорсткай форме, — магчымы лёс краіны, а таксама лёс дваіх закаханых, што спрабуюць супрацьстаяць цёмным сілам жыцця.
1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 130
Перейти на страницу:

Чаму, у думках усё больш злоснічаў я, гэты смаркач вырашыў, што ён мае права вырашаць мой лёс, няхай сабе і па загадзе.

Для яго — безумоўна тыповага прадстаўніка новага пакалення “людзей-ценяў”, якія надзьмутыя дурной пыхай толькі ад таго, што іх выбралі ў адпаведную вучэльню, дзе нашпігавалі нянавісцю і па-дазронасцю да лепшых прадстаўнікоў свайго народа — тое, што ён віжуе за мной— своеасаблівая гульня. Але ж я не люблю такія гульні, мяне даўно цягне ад іх на ваніты. І што гэта настаў такі за час, звыкла абураўся я, калі з дня на дзень жывеш пад сталым уціскам і на-пружаннем, не маючы амаль аніякай магчымасці змяніць абставіны? Я неўпрыкмет азірнуўся: віжун упарта ішоў следам, захоўваючы адпаведную дыстанцыю. Урэшце, людзей на вуліцы было няшмат, што значна спрошчвала яго задачу: сонна рухаліся ў пошуках дозы алкаголю дэгенератыўнага выгляду асобы абодвух полаў, шасталі, брыдкасловячы, дзеці і падлеткі, некалькі п’яных валяліся ў памыях.

Я звярнуў у бок плошчы і праз хвіліну апынуўся ля Дошкі з выявамі кандыдатаў на бессмярот-насць, але ўзіраўся зусім не ў іх змрочныя і змораныя твары, а ў шкло, у якім выдатна бачыў усё, што рабілася за маёй спінай.

Віжун, апрануты як звычайны “каляровы” хлопец у легкадумную квяцістую кашулю і шорты, уладкаваўся на лаўцы наводдаль — ён, відавочна, не спяшаўся. Я разумеў, што гэта быў, вядома, не “штучнік”, а, так бы мовіць, свежаспечаны эсбэшнік, магчыма, яшчэ стажор. Наяўнасць у яго мікрачыпа рацыі сведчыла пра гэта. За плошчай, у баку ад будынка муніцыпалітэта і гандлёвага цэнтра, я заўважыў некалькі таполяў, а побач нешта кшталтам невядомага мне сорту дэкаратыўных кустоў, якія разрасліся там у бакі і ў вышыню, бо хутчэй за ўсё існавалі заўсёды недагледжанымі: тое, што мне было і трэба. Знарок зладзеявата азірнуўшыся, я пасунуўся ў той бок, не сумняваючыся, што віжун пойдзе следам. Калі я там апынуўся, то адразу пачаў здзяйсняць свой план. Сцяжынка, засмечаная пустымі пластыкавымі бутэлькамі і бляшанкамі, вяла ў глыбіню, але я падскочыў, ухапіўся за сук і падцягнуўся на руках, пасля чаго апынуўся на цаглянай сцяне, метрах у двух над зямлёй. Стаіўшыся, я стаў чакаць. Не ведаю, навошта мне было так даволі легкадумна ўсё гэта рабіць, але спыняцца ўжо не выпадала і... позна.

Секунд праз дваццаць віжун праціснуўся праз кусты на сцежку і неўзабае апынуўся пада мной. Я бязгучна зваліўся на яго зверху — упэўнены, што ён так нічога і не паспеў зразумець. Вядома, я мог бы нават і забіць яго, але не стаў гэтага рабіць, а проста “выключыў” хвілін на дзесяць, пазбавіўшы прытомнасці. Я выцягнуў у яго з кішэні мініяцюрны базавы блок, а з каўнера мікрачып з мікрафонам рацыі. У другой кішэні я выявіў трохзарадны пісталет у выглядзе невялічкай, лёгкай трубкі — такіх мадыфікацый я не бачыў нават калі служыў у войску — і ўсё забраў з сабой, пасля чаго сышоў як мага хутчэй. Нейкі час я запознена асуджаў сябе за тое, што зрабіў — гэта, вядома, было не мэтазгодна і рызыкоўна, але, меркаваў я, днямі ўсё роўна варта адсюль з’язджаць, дый таго смаркача-эсбэшніка, пасля прапажы зброі і рацыі, хутчэй за ўсё абвінавацяць у злачынным разгільдзяйстве і выганяць — з іншага боку, ці мала хто пабіў яго і абчысціў кішэні: шукаць можна бясконца, хіба не так?

Але я хутка выкінуў з галавы сумненні, бо ў мяне быў клопат нашмат большы, і я трымаў яго ў памяці з учарашняга дня: даведацца пра дзень і час візіту Ёхана Цынка. Таму я скіраваў у на-прамку да будучага Храма ці як яго звалі мае новыя сябры — Месца для агучвання Ісціны.

Спёка, між тым, раптоўна абцяжарылася ветрам, які літаральна апальваў скуру на адкрытых ча-стках цела. Рацыя, брутальна сканфіскаваная ў эсбэшніка, раптам віскнула, і я выцягнуў яе з кішэні, прыстасаваў мікрафон да вуха і адразу пачуў галасы перагавораў. Я з цікавасцю паслухаў — пачалі выклікаць і майго віжуна: “Кунтус, ало, Кунтус! Адкажы, як абставіны, ало, на сувязі, ало!”, але неўзабаве выключыў яе, і, падумаўшы, раструшчыў нагой.

Я падлічыў тэрмін — дзень, калі мяне выселілі з Мегаполіса, і колькі я знаходжуся тут, у Эдэме, і высветліў, што мне ўжо трэба ісці на рэгістрацыю ў мясцовыя органы правапарадку і муніцыпалітэт, інакш я аказваўся па-за законам, а такіх без асаблівых разборак, вылічыўшы, ад-разу скіроўвалі ў фільтрацыйна-папраўчы лагер. Закон гэты, вядома, быў умоўнай рэччу, бо тычыўся якраз такіх, як я, і маіх набытых тут сяброў. “Людзі-цені” інстынктам жывёл выдатна адчувалі небяспеку і ад каго яна ў першую чаргу зыходзіла і зыходзіць.

1 ... 56 57 58 59 60 61 62 63 64 ... 130
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)