Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
П'яўка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

П'яўка

Электронная книга - «П'яўка». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтны раман-папярэджанне Юры Станкевіч стварыў у жанры антыўтопіі — абсалютна новай з’явы ў сучаснай беларускай літаратуры. Аўтар скіроўвае чытача ў 2050 год — час, калі чалавецтва, спасцігнуўшы шэраг тэхнагенных і экалагічных катастроф, хістаецца і трымціць перад іх наступствамі. У цэнтры наватарскага твора-прытчы, напісанага аўтарам у звыклай для яго дакладнай і жорсткай форме, — магчымы лёс краіны, а таксама лёс дваіх закаханых, што спрабуюць супрацьстаяць цёмным сілам жыцця.
1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 ... 130
Перейти на страницу:

Навуковец далей нейкі час паблажліва тлумачыў мне асобныя бакі сваёй тэорыі, але я слухаў яго ўжо даволі няўважліва.

“Чаму ж тады раптоўна памерлі дзеці?” — спытаў я яго па інерцыі, бо маю ўвагу прыцягнулі двое мулатаў — адносна маладых людзей у аднолькавых шортах і красоўках, але ў рознага колеру кашулях са стаячымі каўнерыкамі: я беспамылкова выявіў ушытыя там мікрачыпы перагаворных прыстасаванняў.

“Справа, мяркую, у тым, — спагадліва патлумачыў мне Публій Рос, — што мясцовыя дзеці, як я даведаўся, маюць шкодную звычку пастаянна наведваць звалку. А там падчапіць хваробу нескладана, да таго ж... дыяксіны...” “Так, — машынальна згадзіўся я з ім, бо ўжо не слухаў, пра што ён гаворыць, — вядома, усё можа быць”.

Краем вока я бачыў, як адзін са службоўцаў бяспекі, а я не сумняваўся, што абодва менавіта ад-туль, незаўважна здымае нас камерай. Што ж, падумалася мне, даўно пара і ім з’явіцца на мясцовай сцэне, пэўна, штучнікі ўжо далажылі пра падзеі ў бараку Цэнзару, а той адразу паведаміў у “хітры домік”.

Яшчэ з армейскіх часоў я ведаў гэты небяспечны тып людзей, дзейнасцю і ўсюдыіснасцю якіх цяпер было працята ўсё навокал. У асноўным — яны былі дзеці неадукаваных, прыгнечаных рабочых сельскагаспадарчых кластэраў, відазмененых рабоў. Іх з дапамогай цэнзараў вылучалі яшчэ з дзяцінства: за хітрасць, жорсткасць і схільнасць да садысцкіх учынкаў.

Ужо заўтра, магчыма, нават сёння, яны прагледзяць запісы з камеры і пачнуць высвятляць сярод іншага і хто я такі, што раблю ў паселішчы і чаму я аказаўся ў дваццаць першым бараку, дзе адбываецца нешта незразумелае аж да абсурду.

Але хіба не ўсё навокал, уся наша краіна — дваццаць першы барак, дзе абсурд дасягнуў свайго эпагею? — недарэчы падумалася мне. З гістарычных кніжак, якія раней траплялі мне на вока, я ведаў, што па незразумелых, невытлумачальных, цалкам абсурдных, прычынах адны этнатыпы, захапіўшы ўладу і кантроль над грамадствам, пачыналі беспадстаўна і нават на сваю і агульную шкоду знішчаць сваіх жа родзічаў, катавалі іх у турмах і лагерах, даводзілі да голадамораў і антропафагіі, расстрэльвалі дзесяткамі і сотнямі тысяч, быццам хворыя на самаедства і самазнішэчнне. Тлумачыць гэта можна толькі адным, інакш версіі абсурду панаваць і далей. На жыццёвую прастору высоўваліся асобы без свядомасці, пра якіх папярэджвалі яшчэ трансгуманісты мінулага, а менавіта “людзі-цені”.

Я кіўнуў Публію Росу на яго паблажлівы маналог, павярнуўся спінай і, адрынуўшы раптоўнае жаданне сысці са двара, падняўся па гнілой, рыпучай лесвіцы наверх, да ўдавы Адметы Слімак.

Як я і меркаваў, жанчына аказалася дома. Выглядала яна яшчэ горш, чым у мінулым разе: плямы вакол вачэй, быццам прысутнічаў так званы “сімптом акуляраў” пры страсенні мазгоў, не-звычайная бледнасць твару, ледзь заўважны трэмар пальцаў рук. Я павітаўся і адразу спытаў: “Вы бачылі ў апошні час што-небудзь незвычайнае?” Яна кіўнула пасля паўзы. Яе трэсла.

“Так”.

“Зноў прыходзіў муж-нябожчык?”

Яна нерашуча памарудзіла з адказам, урэшце, мне гэта магло і здавацца.

“Гэта быў ён і... быццам не ён”.

Я зняў са сцяны мікракамеру, устанавіў у надалоннік і націснуў на выяву. Але, як і ў мінулы раз, я пабачыў, што ў пакоі рухаўся белы, нібы сатканы з газаў, слуп, перастаўлялася з месца на месца крэсла, варушылася сама па сабе вопратка. Зрэдку ў кадры з’яўлялася постаць гаспадыні, якая спалохана абаранялася ад нечага нябачнага рукамі. Я выключыў, згадаўшы ў думках, што ўдача пакуль што спадарожнічае мне.

“Магчыма, ужо заўтра, — сказаў я, — мы правядзём эксгумацыю трупа вашага мужа. Вынікі пакажуць, што рабіць далей, хоць я і ўпэўнены — толькі гэта ўратуе вас і вашых родных ад яшчэ большых непрыемнасцей”.

Яна апусцілася ў крэсла, бо, як я адзначыў, ёй было даволі цяжка стаяць на нагах.

“Мяне тут дапытвалі, — раптам паведаміла жанчына. —

Прыходзіў чалавек з органаў і цікавіўся ўсім, што адбываецца. Ён пытаўся і пра вас: хто вы, адкуль і чаму тут выведваеце. Я сказала, што апошнім часам у дом не заходзіць хіба той, каму лянота”.

“Вы паўторна спрабавалі ўзяць у муніцыпалітэце дазвол на эксгумацыю?” — спытаў я.

“Тут прыходзіў чыноўнік. Але ён не стаў і слухаць. Маўляў, разводзіце цемрашальства. Што б ён сказаў, каб у яго доме пачалося такое?”

Ужо, як я сыходзіў з падворка, то заўважыў, што за мной увязаўся адзін з мулатаў, які часта з кімсьці перагаворваўся, нахіляючы невялікіх памераў галаву на правы бок каўнерыка, да ўкраплёнага там мікрафона. Я не здзівіўся, але мяне гэта ўстрывожыла. Ісці адразу дадому цяпер не выпадала, і я пайшоў у супрацьлеглы бок, адчуваючы, як ува мне паступова расце невы-тлумачальнае раздражненне і нянавісць, якія толькі павялічваліся задушлівай спёкай і дымам ад падпаленых на звалцы пластыкавых адыходаў.

1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 ... 130
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)