Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Да згоды - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Да згоды

Электронная книга - «Да згоды». Краткое содержание книги:

Да згоды
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 13
Перейти на страницу:
Як сёньня‚ Мама‚ помніш Ты той дзень: З калыскі ў вочы я Табе глядзеў‚ Сваімі ручкамі я весела гуляў І слова МАМА першы раз сказаў.
Ты так пяшчотна ў мой зірнула бок: — Сынок мой родны! Любы галубок! І потым міла люліла мяне‚ І песьняй роднай галасок зьвінеў.
Падрос я трохі‚ бегаў басанож Ды нек нагу прабіў на йржавы нож‚ Я да цябе‚ кульгаючы‚ ішоў. Як Ты зьбялела‚ угледзяўшы кроў!
— Ня плач‚ Матуля! — Супакойваў я. — Мне не баліць больш‚ нават‚ аніяк. Я быў маленькім хлопчыкам тагды Й такім застаўся Табе назаўжды.
Ты помніш‚ Мама‚ й той Дваццаты Год‚ Калі ўзьнялася Случчына ў паход‚ Загінуў бацька ад рук палачоў‚ Сын трапіў у лапы чорных крумкачоў.
Як потым каля ДОПРаўскіх варот Ня раз займала Ты там свой чарод. Ды як Ты‚ Мама‚ плакала наўзрыд‚ Што сын гібее ў карцары сырым.
Ты плачаш‚ Мама‚ ведаю па мне‚ І мне ня лёгка ў далёкай чужыне. Ці ўбачымся мы яшчэ калі? Памерці цяжка на чужой зямлі.
А помніш‚ Мама‚ жудасны той дзень‚ Калі чакіст пытаўся: — Сын Твой дзе? І не спалохаў Цябе Трыбунал‚ Павандравала ў ссылку за Урал.
Пакутны шлях было Тваё жыцьцё. Сьвятою ўвойдзеш Ты ў нябыцьцё. Тваё імя‚ як сымбаль на ўвесь сьвет‚ Нясе ў сябе любові запавет.
Куды ні глянь: у хату ці ў палац — Ўва ўсіх краёх імя Тваё чуваць. — Матуля! — З крыўдай горнецца дзіця‚ А вочкі ў сьлёзках да Цябе зіхцяць.
— Матуля! — Ўспомніць кожны у бядзе‚ І расплывецца роспач ад надзей. Сьвятое імя не забыць ніяк — Матуля! — Шэпча ранены ваяк.
— Матуля! — шэча ён апошні раз‚ І твар сьвятлее у сьмяротны час. Матуля! Родна! Сэрца майго цьвет! Твой дзень сьвяткуе цяпер увесь сьвет.
Я часта бачу у трывожным сьне‚ Што Ты‚ Матуля‚ плачаш аба мне‚ Што ў Тваім сэрцы тлеецца агонь — Пабачыць сына любага свайго.
Ня плач‚ Матуля! Прыйдзе яшчэ час! Пагоні сьцяг зноў аб'яднае нас; Ў баёх крывавых расплывецца змрок; К Табе‚ Матуля‚ вернемся здалёк.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 13
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)