Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Жураўліная пара
Жураўліная пара - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жураўліная пара

Электронная книга - «Жураўліная пара». Краткое содержание книги:

У гэтай кнізе сабраны вершы, напісаныя ў 1998-2000 гадах. У іх — засяроджаны восеньскі роздум аб развітанні з мінулым векам, аб трывогах, сумненнях і надзеях, якія хвалююць неабыякавую душу на парозе новага тысячагоддзя.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 20
Перейти на страницу:
***
Глынуўшы ветру і прыволля, Шукаў я мудрасць і спакой У цёмным лесе, Чысты мполі, Над віратліваю ракой.
Ураз забыўшы ўсе навукі, Як голас з космасу, Лавіў Старых гаёў начныя згукі I шэпат вечаровых ніў.
Ці недзе піскнула палёўка, Ці дзяцел грукнуў па сасне, — А мне і жудасна, I лёгка, Як быццам у дзіцячым сне.
I небу хочацца маліцца, I роднай сцішанай зямлі, Што гэтак проста Таямніцы Душой спазнаць дапамаглі.
Як выкліканы боскай позвай, Стаю ў сутонні над ракой. Шчаслівы, Што, Хаця і позна, Знайшоў і мудрасць, і спакой.
***
Калі ў маіх вершах знайсці Вы раптам захочаце тое, Чаго не бывае ў жыцці, — Адкіньце жаданне пустое.
Я проста збярог між лістоў, Як памяці светлай закладкі, Засохльія кветкі гадоў I мар незавялыя згадкі.
Я проста паклікаў з вясны Наш бэзавы вецер ліловы, Яшчэ не забытыя сны, Яшчэ не сказаныя словы...
Я вас не абражу маной, Не ўражу фантазіяй смелай. Было гэта з вамі, Са мной Ці ў нашай душы набалелай...
***
Я ведаю адно: Няма на свеце Зямлі, Дзе я хацеў бы вечна жыць, Акрамя той, Дзе сінія дасвецці I чорныя пахілыя крыжы.
Яна даўно Суседам абсмяяна I моўчкі прыняла Свой горкі лес. Ды толькі тут я Яблыкаў крамяных На ўсе гады Наследнікам натрос.
Хаця на ёй Саманадзейны гіцаль Збіраецца да скону цараваць, Я буду ёй Прыслужваць і маліцца. I сцежкі ёй Гатовы цалаваць...
***
Калі гэта скончыцца ўсё? Адкажыце, Калі гэта скончыцца? Калі з нашых душ адплыве Беспрасветная доўгая ноч? А дні пралятаюць, Нібы неўтаймоўная конніца. I музыка грае. I пыл асядае наўзбоч.
Калі развітаемся мы 3 безнадзейнасцю лютаю? Калі ўжо На шыях сваіх Не адчуем ярма?.. А маршы грымяць. I расквечана неба салютамі. I весела пеніцца піва... А шчасця — няма.
Няўжо ад нахабнай хлусні Мы не зможам апомніцца? Няўжо мы не змыем 3 вачэй нашых Ліпкую ноч?.. А дні пралятаюць, Нібы неўтаймоўная конніца. I музыка грае. I пыл асядае наўзбоч...
ЗДРАЙЦАМ БЕЛАРУСІ
Ну што ж, Прыходзіць час Ля новай дамавіны I вам ужо Дзяліць чыны і медалі За тое, Што даўно схілілі нізка спіны I гонар свой былы Так проста прадалі.
Вы думаеце, Мы не чуем і не бачым, Як прадзедам на здзек, На радасць прыбышу Вы з пенай на губах I з віскатам сабачым Ірвеце беларускую душу?
Забылі легка вы I продкавы магілы, I праведную кроў, I матчын запавет, Апосталаў сваіх І нават — Божа мілы! — Гаворку землякоў, 3 якой пайшлі вы ў свет.
Нібы кашулю танную, старую, Радзіму Вы кідаеце ў лабаз... Вы думаеце, Мы вам некалі даруем? Панове, Вы ўсё ж дрэнна ведаеце нас...
***
У тупой базарнай даўцы На нязжатай паласе Занялі хрыстапрадаўцы Месцы выгадныя ўсе.
I цяпер глядзі: Нібыта Не скародзяць, Не куюць — А агульны наш набытак Вельмі бойка прадаюць.
Прадаюць і край свой горды За суседскі мех дзярма, Хто — за крэсла, Хто — за ордэн, А хто — проста задарма.
Ладзяць д'ябальскія гульні, Лапяць зношаны хамут... Што ім клопат наш агульны? Што ім наш бацькоўскі кут?
Што ім матак галашэнне I зусім пустая клець?.. Ім бы з поўнаю кішэняй На чужы кірмаш паспець.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 20
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)