Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Жураўліная пара
Жураўліная пара - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жураўліная пара

Электронная книга - «Жураўліная пара». Краткое содержание книги:

У гэтай кнізе сабраны вершы, напісаныя ў 1998-2000 гадах. У іх — засяроджаны восеньскі роздум аб развітанні з мінулым векам, аб трывогах, сумненнях і надзеях, якія хвалююць неабыякавую душу на парозе новага тысячагоддзя.
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20
Перейти на страницу:
***
Калі на раздарожжах крыжавых Дагоняць і мяне чужыя коні, — Перажыві мяне, Перажыві! — Я папрашу каханую спакойна.
Хоць вусны зачарсцвеюць ад крыві I мне ніхго не забінтуе раны, — Перажыві мяне, Перажыві! — Як запавет, Я прашапчу каханай.
Нявесела ўсміхнуся: — Сэ ля ві, — I апушчуся на прывялы верас. — Перажыві мяне, Перажыві! — Я папрашу каханую яшчэ раз.
***
Тонкая рабіна, Што ж ты нарабіла? Лёгкаю хусцінкай Мне акно закрыла.
Свет мне засланіла Пышнымі лістамі. Калі пойдзе мілы, Мне махаць не стане.
Не зірне з паклонам На маё аконца. Ты зялёнай кронай Патушыла сонца.
Як сустрэцца з любым Думаю нясмела. Ты ж таксама з дубам Разам быць хацела...
***
Я толькі аднаго жадаю, Каб Закрасавала ніва маладая. Я вам, Сваім нашчадкам, Пакідаю Маю Радзіму — Свой адзіны скарб,
Вы дыхайце маёю збажыной, Глядзіце ў поўдзень На мае аблокі. Хоць я для вас загадкава далёкі, Я буду з вамі. Побач. За спіной.
Я не прыйду на зыркі ваш агонь Hi буркуном старым, Hi скандалістам. Я проста Ападу кляновым лістам На маладую цёплую далонь...
***
Я даўно жыву не па Карану: П'ю жыццё, Нібыта д'яблаў трунак. Кожная зіма — Як пакаранне. Кожная вясна — Як падарунак.
Я зусім не супраць гэткай долі 3 познім громам I з паводкай ранняй. Хоць грахоў і не пераадолеў, А не маю ў сэрцы шкадавання.
Не было ніколі мне задужа Рызьжі, Адвагі I спакусы... Ну i што, Калі часамі сцюжа Мне раўніва ледзяніла вусны?
Мне яшчэ цікава, Нібы змею, Цікаваць за скрынкаю Пандоры... Колькі зімаў я стрываць сумею? Колькі вёснаў мне жыццё падорыць?..
***
Я не стану ўжо ні прынцам Дацкім, Hi — тым больш — іспанскім каралём. Мне б за ранг паэта апраўдацца У сваёй Радзімы пад крылом,
Каб яна мяне не адпусціла 3 той дарогі, На якой стаю, I прыадчыніла літасціва Мне душу збалелую сваю.
Я прашу ў яе зусім нямала — Каб не праганяла з-пад крыла, I маю ляноту даравала, I маю няўмеласць не кляла.
А яшчэ Разлічваю нясмела, Каб яна ў бясконцай гамане I мае ўсе словы зразумела, I не пасмяялася з мяне...
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)