Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Новы дамавікамерон - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Новы дамавікамерон

Электронная книга - «Новы дамавікамерон». Краткое содержание книги:

Анёл з'яўляецца з-за паркана. Можа, хто з маіх суседзяў і бачыў, як Анёл выходзіць з пад'езда ці як вылятае са слухавога акенца майстэрні, што некалі належала савецкаму разьбяру, а цяпер — уласнасць нацыянальнага музея. Можа і так. Толькі сапраўдны Анёл уздымаецца з-за жалезабетоннага паркана, на якім напісана чырвонае слова НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ, з-за таго самага плота, што адгароджвае стары двор ад новабудоўлі. Спачатку паказваецца анёльская галава: кудзеры доўгіх светлых валасоў вакол вузкага белага твару з тонкім доўгім носам ды круглымі сінімі вачыма. Потым з'яўляецца шыя з акуратным кадыком і выплываюць плечы, за якімі можна ўбачыць магутныя крылы. Можа, хто з маіх знаёмых і сустракаў Анёла ў залатым плашчы ці ў бліскавічным панцыры мадрыдскага тарэадора. Можа... Але Анёл, які ўздымаецца з будоўлі, носіць яскрава-чырвоны хітон. На Анёле доўгі, колеру артэрыяльнае крыві хітон і болып нічога. Нават зімою, у лютыя маразы, Анёл босы. Зрэшты, Анёл не ходзіць па грэшнай зямлі. Ён лунае, планіруе, лётае. Анёл уздымаецца, узносіцца, творыць урачыстасць. Анёл — лётчык ад Бога.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 61
Перейти на страницу:

Вядома, што каля распластанага на ходнiку дзявочага цела нiякага Вiхурнiка не знайшлi.

А вось на могiлках усiх напалохаў каханы хлопец дзяўчыны-самагубцы. Ён крычаў, пускаў з рота зялёную слiну i драў пазногцямi пясок i дзёран.

31.07.1994

7 — Падарожнiк

Да вандроўкi ў Каталонiю ён рыхтаваўся, нават у геаграфiчным даведнiку прачытаў адпаведны нарыс i ведаў, што па-каталонску гаворыць 7000000 чалавек, у тым лiку жыхары Балеарскай выспы Мальёрка.

Жыць у сталiцах Падарожнiк не любiў, таму i выбраў не Барселону, а гатэль CALIPOLIS у невялiчкiм старажытным горадзе Сiчазе.

Галоўнае, лiчыў Падарожнiк, каб у нумары меўся кандыцыянер, абаронца ад спёкi, i было вусцiшна, каб спакойна пiсаць падарожныя нататкi. Усё жаданае ён i знайшоў у невялiкiм пакоi, вытрыманым у тонах кавы з какавай. У сценавой шафе нават знайшоўся ўмацаваны незгаральны сейф. Толькi сейф не меў ключа, таму давялося зноў пабачыцца з парцье i заплацiць даволi вялiкую арэнду, каб вярнуцца ў нумар з залацiстым ключыкам. У нетры сейфа леглi дакументы i грошы. А вось срэбны пярсцёнак Падарожнiк пакiнуў на прыложкавым столiку.

Падарожнiк любiў спаць цалкам аголены, каб не было не толькi апранах, саколак i плавак, але i гадзiннiкаў, ланцужкоў, бранзалетаў i пярсцёнкаў. Усё гэта акуратна складалася на крэслы, тумбачкi i столiкi.

Паслядарожны адпачынак не стаў выключэннем. Паспаўшы з гадзiну, Падарожнiк пайшоў на пляж, каб першы раз у жыццi паплаваць у хвалях густога Мiжземнага мора. Яно расчаравала. Страшэнна салёнае, бруднае — шматкi цэлафану, лохмы паперы, багавiнне, трэскi...

У гатэль Падарожнiк вярнуўся не ў гуморы i таму не заўважыў, што срэбны пярсцёнак знiк з начнога столiка. Пра яго Падарожнiк згадаў толькi на наступны дзень, калi ў краме выбраў сабе медальён, якi яўна пасаваў да пярсцёнка, нiбыта iх рабiў адзiн майстра.

У гатэльным нумары Падарожнiк абгледзеў усе куткi i закуточкi. Змесцiва сейфа праглядалася разоў семнаццаць, не меней. Пярсцёнак вiдавочна адсутнiчаў. Iсцi сварыцца да парцье не мела сэнсу. Як растлумачыць тое, што пры наяўнасцi сейфа каштоўная рэч пакiдалася на столiку? Заставалася падпiльнаваць злодзея.

Увечары Падарожнiк склаў план дзеянняў, а з ранiцы доўга распытваў у адмiнiстратара гатэля, як трапiць у Барселону на карыду. Цярплiвы адмiнiстратар-каталонец успатнеў, пакуль выклаў па-ангельску ўсе свае веды пра карыду. Ён тры разы падкрэслiў, што квiткi трэба замаўляць абавязкова на ценявы бок арэны, хай яны ўтрая даражэйшыя, затое не атрымаеш сонечнага ўдару. Пасля роспытаў Падарожнiк развiтаўся i выйшаў з гатэля. Суха прашархацелi i ссунулiся шкляныя дзверы. Падарожнiк абышоў квартал i сеў пад тэнтам рэстарана PIKNIK, што знаходзiўся якраз насупраць гатэля. Замовiўшы каву, Падарожнiк уладкаваўся пад паласатым тэнтам i пачаў сачыць за гаўбцом i акном свайго нумара. Неўзабаве цяжкая парцьера адсунулася i на гаўбцы з’явiлася маленькая фiгурка кiтаянкi ў форменным адзеннi пакаёўкi-прыбiральшчыцы. Падарожнiк пакiнуў на столiку дзве манеты па 100 песетаў i шпаркай хадою накiраваўся ў CALIPOLIS.

Няўрымслiвую зладзейку ён заспеў за вельмi недарэчным заняткам — кiтаянка корпалася ў пакеце з ягонай бялiзнаю.

Падарожнiк нячутна падышоў да маладзiцы i ўзяў яе за плечы. Кiтаянка ўскрыкнула i азiрнулася. Круглы тварык збялеў, нiбыта рука нябачнай чараўнiцы абсыпала яго блакiтнай пудраю.

— Sorry, sorry... — завыбачалася белатварая кiтаянка.

Падарожнiк адпусцiў трапятлiвыя плечы. Левай рукою ён узяў кiтаянку вышэй локця i падштурхнуў да стала. На чыстым аркушы ён намаляваў пярсцёнак. А што заставалася рабiць? Нi па-кiтайску, нi па-каталонску Падарожнiк не ведаў i 10 слоў.

Кiтаянка адмоўна захiтала галавою i паспрабавала выцерабiцца з дужых рук Падарожнiка, але той трымаў надзейна.

— Go to the administration. — Падарожнiк пацягнуў кiтаянку да дзвярэй.

— No, no... — яна ўкленчыла перад iм на кiлiме i хуткiмi пальцамi апусцiла замок на маланцы i вызвалiла чэлес з-пад плавак.

Агаломшаны Падарожнiк неадрыўна глядзеў на плямку бялюткае скуры на цемi ў кiтаянкi.

Нарэшце да Падарожнiка дайшоў сэнс зробленага маладзiцаю: яна прапанавала паслугi ў абмен на маўчанне пра ўкрадзены пярсцёнак.

"Трэба скарыстаць сiтуацыю напоўнiцу. Трэба паспрабаваць якое вычварэнне, калi ўжо маю сапраўдную азiяцкую палоннiцу" — Падарожнiк пяшчотна пагладзiў кiтаянку па чорна-блакiтных валасах i, узяўшы за плечы, прыўзняў з каленяў.

Пабачыўшы, што Падарожнiк распранаецца, кiтаянка паспяшалася скiнуць працоўную форму. На гнуткiм хлапчуковым торсе амаль зусiм не было жаночых грудзей, адно дзве велiкаватыя круглыя плямiны з узбуджанымi смочкамi. Падарожнiк прыцмокнуў языком i памяў у пальцах пругкiя смочкi. Кiтаянка пакорлiва апусцiла веi, нiбыта даючы згоду на ўсе вычварэннi.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 61
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)