Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Воплескі даланёю адною
Воплескі даланёю адною - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воплескі даланёю адною

Электронная книга - «Воплескі даланёю адною». Краткое содержание книги:

Кнігу склалі новыя пункціры (акупункціры) Алеся Разанава.
1 2 3 4 5 6 7 8
Перейти на страницу:
*
З кубачкамі — пераходзіць вулачку гаспадарыня: пахне кавай і цеплынёй.
*
Адолелі: дзьмухаўцы ўздымаюць з-пад долу сонцы.
*
Мяняюцца месцамі сосны і сны: у белай кароне гара тамсама.
*
Кумкаюць — з неба сцягваюць жабы дождж.
*
Развітваецца і зноў вітаецца вецер з сасной — кахае?!.
*
З вайны?!. Валуны гояць у рэчцы раны.
*
Вуліцы ў шыбінах: піша пальцамі пісьмы дождж.
*
Заварушылася звіліна — папаўзла у багну вужака: зноўку, сцяжына, можаш ісці!..
*
Не рыбіны і не рыбак, не жабры і не жабрак — бутэлькі мые ў рацэ дружбак.
*
Слуп светлы, слуп цёмны — нябёсы ўгрунтоўваюцца ў зямлю.
*
Світае: выходзяць бярозы з лесу, ўваходзяць яліны ў лес.
*
Зрушыўся камень — сцежку паказвае некуды нацянькі.
*
З клёкам у дзюбах: клякочуць на коміне — ад самоты лекуюць хату — буслы.
*
Паверхня вагаецца: вецер з розуму зводзіць траву.
*
Адчыненае — хаваюць у возеры горы глыбачыню.
*
Пеўні спяваюць: хвілі расхопліваюць аўтамабілі туды і сюды.
*
Мост у замках, а рэчка струменіцца — па ключы?!.
*
Ва ўсе бакі вокі — аблокі у лета наймаюцца ў пастухі.
*
Пад сподам гаспода: вартуе дрыгву аер.
*
Каб — кап: капейка... Капае лейка.
*
Вуліцы - рэкі: у недарэкі ўмалёўваецца трамвай.
*
З глыбіняў хвіліны – дзяўбе дзяцел хваіну.
*
Апранута ў дождж – ідзе вуліцай прыгажуня.
*
У тварах імгненні — мігціць у цемры цыгарка: н е х т а .
*
Смык і струна — чараціна гуляе ў гук.
*
На бруку адмеціны: ўвышыні ўсміхаюцца вішні.
*
З гуляння дахаты: рака вяртаецца ў рэчышча вінавата.
*
Спыняюся: прытуляюся спіной да яліны — да вышыні.
*
Постаць з-за постаці: у блуканне уводжу лес.
*
Сцежка плыве. «Сюдою хадзі!..» — трыпутнік абапал выслаў сляды.
*
Лішнія?!. Акуляры здымае васпан: туман.
*
Схапілася: з каранёў выцягваюць яблыкі яблыню — у сусветы.
*
З гарою?!.— О так!.. З вадою?!. Латак язык паказвае спёцы.
*
Бераг у ценях — плывуць вужы возерам Доўжа: ў галовах сонцы.
*
Трэскае сук — вяду у небяспеку прасеку.
*
Адліў і прыліў: у камень хавецца глыбіня, у глыбіню — камень.
*
Свеціцца вецер — здзімае з бярэзіны прамяні.
*
Звоніць — зжынае бажніца час.
*
З нагі на нагу: дамоў вяртаецца вечар.
1 2 3 4 5 6 7 8
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)