Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Воплескі даланёю адною
Воплескі даланёю адною - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воплескі даланёю адною

Электронная книга - «Воплескі даланёю адною». Краткое содержание книги:

Кнігу склалі новыя пункціры (акупункціры) Алеся Разанава.
1 2 3 4 5 6 7 8
Перейти на страницу:
*
Кажа - а што?!. Выходжу па тлумачэнне: дождж.
*
Пацэліла ў самую кропку!.. З вярбы сарвалася кропля: кругі на лужы.
*
На сёння: у дыядэмы аздобіў пупышкі снег.
*
Акраец нічыйнага шчасця — з-за хмар вынырвае месяц: наце!..
*
Складаецца верш — краявід угадвае словы.
*
У вываратнях: віхура атабарылася ў бары.
*
Цепліцца свечка: спяць з усмешкай цюльпаны.
*
Спыняецца і ад'язджае цягнік: тойсамы усюды дождж.
*
Ад незнаёмкі: абходжу Брэмен з ружаю на грудзях.
*
Збіраюцца хмары: будуе гром нанава горад.
*
Каму пацалунак, каму ласунак, а разам паразуменне: ружа і чмель.
*
Крыніца: ў прыгоршчы зачэрпваю глыбіню.
*
Змяркаецца: пераходзіць дарогу лес.
*
Не бачылі?!. Выставіў крот свой андэрграўнд на агародзе.
*
Без сёння: бяссонне глядзіць у ноч.
*
Бачацца з вечнасцю — у сустрэчы воблака і гара.
*
Тут плавала, там шкандыбала — качка ляціць па-над берагам і па-над ракой.
*
Шматкроп'е і клічнік: паклікаў маланку дождж.
*
Стукае дзяцел – тлўмачыць, хто яна й што, сасне..
*
Не мае айчыны?!. Лагчынай сунецца постаць — ад аблачыны.
*
Рака адступаецца — сквар дол латае і цыруе.
*
Усюды набыўся: дождж вядуць ручаі — дадому?!.
*
Набраў і нясе бярэмак пылу віхор: у дакор – мо некаму?!. Мо нікому?!.
*
Варушыцца купіна: мурашы на кірмашы — у лета.
*
Залева: у Шпрэвю плывуць дамы.
*
«Любіш мяне?!.» — Дзядоўнік скубе каза і ківае.
*
Мусіш дагнаць?!. Ручай спяшаецца за залевай.
*
Люляецца — выхваляецца лодка прад берагам, што плыве.
*
Ну хто што паклаў тут? Сабака абнюхвае шапку у жабрака.
*
Туды і сюды: над затокай гушкаюць ластаўкі вышыню.
*
Не ўсё яшчэ?!. Лічыць іглічыны на яліне дождж.
*
Убачыў на ходніку грош, дакінуў другі: ў набытак.
*
Гутараць між сабою дзве маладзіцы, праходжу між імі: х т о ?!.
*
Штось выпільноўвае?!. Заплыла пляміна ў лужу.
*
Рэха — басяк: сабака латае брэхам плот.
*
Заварушыліся дрэвы: далечыню вядзе навальніца.
*
Паклалася вулачка ручніком, а камяні пірагамі: хадзе дарунак.
*
Лета. З кашулі здзьмухваю мураша – у лета.
*
Датворвае створанае?!. – Змывае сляды і абліччы дождж.
*
I тут пабудзе, і там — дзяўчына: позіркі — матылькі.
1 2 3 4 5 6 7 8
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)