Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Смута - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Смута

Электронная книга - «Смута». Краткое содержание книги:

Галоўны герой побытава-фантастычнай аповесці “Сінія кветкі” маралізатар Арцень Холад, якому здраджвае нявеста, пакутуючы, прыходзіць да высновы, што здрада ёсць найвялікшае зло, якое павінна быць пакарана, адпомшчана яшчэ пры жыцці. Пад гэтую “тэорыю помсты” і падганяе Холад свае ўчынкі – абдуманыя, хітрыя, часам жорсткія: урэшце ён дабіваецца ўсяго, чаго хоча, але развязка ў аповесці нечаканая... (аўтар нар. у 1964 г. на Гомельшчыне).
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 68
Перейти на страницу:

Расолька, дбаючы не пра чытачоў, а пра сябе, каб яму не накаталі скаргу, пачаў рабіць няхітры бізнес. Кожнае раніцы, да працы, ён дамаўляўся з вахцёрам, адрываў ад спісаных кніг некалькі тытульных лістоў і бег на бар«а холку, адкуль вяртаўся з сумкаю і з бітончыкам. Жанчынам з аддзела апрацоўкі, якія складалі акты на спісанне і павінны былі кантраляваць іх рэалізацыю — сачыць, каб вахцёр усё чыста спальваў, — ішлі папяросы, а вахцёру — бражка. Праз тры дні ў Расолькі пад кафедраю сабралася каля двухсот дэфіцытных асобнікаў, і ён пад распіску пачаў выдаваць іх чытачам.

На чацвёрты дзень — няцяжка здагадацца! — у вячэрняй газеце з’явіўся фельетон пад ініцыяламі Я.П. На гэты раз Расолька прачытаў яго амаль што спакойна. Там пісалася, што загадчык чытальні Росаль, якога выгналі ў свой час з бальніцы за п’янку і за гультайства, узяў новую моду: кінуўся ў самую страшную распусту, водзіць да сябе ў інтзрнат жанчын, спісвае направа і налева класіку і поіць брагаю вахцёра, каб той гэтую класіку тайком ад усіх паліў; што навадніў чытальню нізкапробнай, парнаграфічна-графаманскай літаратураю — словам, усё, ад першага і да апошняга слова ўсё наадварот таму, што на самай справе рабіў Расолька.

Раніцай наступнага дня бібліятэкар склаў газету ў кішэню, прыйшоў у рэдакцыю і, стаўшы смірна ў дзвярах, сказаў:

– Я здаюся.

– Дык вы, шаноўны, не такі пянёк, як, гледзячы на вас, можна падумаць, — сказалі яму. — Маеце жаданне выправіцца, пачаць жыць сумленна?

— Маю, — адказаў Расолька.

— 3 той рэпутацыяй, якая пра вас ідзе, вас страшна браць нават зменшчыкам бібліятэчнага вахцёра. Для вас цяпер можа быць толькі адно месца — настаўнікам. Дакладней, дырэктарам.

— Я не спраўлюся! — спалохана крыкнуў Расолька. — У мяне ўся адукацыя — медвучылішча!

— Наступны, — нецярпліва махнулі рукою...

Так у Расолькі ў чарговы раз з'явіўся кавалак хлеба і нават нейкі свой куток — пакойчык у інтэрнаце. Не сказаць, што гэты кавалак даваўся яму цяжка: на дырэктарскай пасадзе Расолька ўрэшце зразумеў, што ад яго патрабуецца, і не варушыў пальцам. Павальная большасць не толькі гімназістаў, але і настаўнікаў нават не здагадвалася, што такая пасада існуе, што прыходзіць кожную раніцу і сыходзіць а шостай гадзіне вечара чалавек, які яе займае. Цяклі кадры, пасля кожнай атэстацыі абнаўляўся настаўніцкі склад, сыходзілі «ветэраны» і прыходзілі навічкі, Гімназійная Рада правяла ў жыццё шэраг сваіх пастаноў, у прыватнасці, скарачэнне ўрокаў з трыццаці хвілін да пятнаццаці, потым да дзесяці, дазвол курыць на ўроках, замену ўрокаў па мове і літаратуры праглядам порна-відэакліпаў... адзін Расолька не мяняўся, як бы застаючыся ганаровым членам Гімназіі.

Немавед колькі часу ўсё гэта цягнулася б, каб не каханне.

Кажуць, што калі да сарака гадоў чалавек не сыходзіцца з жанчынаю — у сэнсе, не жэніцца альбо не «жыве» ў вядомым значэнні слова, — чалавека гэтага трэба асцерагацца, на ім праклён Божы. Расольку было каля сарака, але ён плюнуў бы ў вочы чалавеку, ад якога падобную лухту пачуў бы. Ён быў абсалютна нармальным чалэвакам, хоць і жыў адзін, але амаль не чытаў газет, не глядзеў тэлевізара, яго ўяўленне яе было разбэшчана порнафільмамі; карацей, такой цягі да гэтай справы, як распісваюць, што яна павініна быць, у яго не было і блізка. Але, каб пазбавіць зламыснікаў сушыць зубы на гэты конт, ён вырашыў на людзях рабіць выгляд, што ў яго ёсць такая жанчына. Ён пачаў больш пільна прыглядацца да сваіх настаўніц, але яны надта ж хутка мяняліся. Даўжэй за ўсіх перад вачыма была Кэтрын. Расолька прывык да яе і раптоўна зразумеў, што кахае. Ясна ён гэта зразумеў пасля ўчарашняй атэстацыі, калі ўявіў, як застанецца зусім адзін...

Цяпер усе тры факты: звальненне Кэтрын, прапанова гэтых вясковых незнаёмцаў і з'яўленяе Джынсавага -- Прэсавіча неяк увязваліся ім у адно толькі таму, што адбыліся ў амаль адзін і той жа час.

Калі звальненне Кэт было падстроена знарок, каб справакаваць яго на такую смелую прамову, і падслухаць... Тады Джынсавы і гэтыя вяскоўцы — адна шайка. Што яны зноў прыдумаюць?

I толькі калі гэтае секунднае зацямненне прайшло, яму ўспомніліся больш выразна і твары, і словы вяскоўцаў; ён сказаў уголас:

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 68
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)