Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Смута - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Смута

Электронная книга - «Смута». Краткое содержание книги:

Галоўны герой побытава-фантастычнай аповесці “Сінія кветкі” маралізатар Арцень Холад, якому здраджвае нявеста, пакутуючы, прыходзіць да высновы, што здрада ёсць найвялікшае зло, якое павінна быць пакарана, адпомшчана яшчэ пры жыцці. Пад гэтую “тэорыю помсты” і падганяе Холад свае ўчынкі – абдуманыя, хітрыя, часам жорсткія: урэшце ён дабіваецца ўсяго, чаго хоча, але развязка ў аповесці нечаканая... (аўтар нар. у 1964 г. на Гомельшчыне).
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 68
Перейти на страницу:

Дырэктарам Гімназіі Расолька зрабіўся абсалютна выпадкоіва. За апошні год гэта была трэцяя па ліку яго, так бы мовіць, працоўная вахта. Да гэтага яго звольнілі з бальніцы, дзе ён працаваў ардынатарам, і з Платнай Публічнай Бібліятэкі. У абодвух выпадках матывамі звальнення былі не прагулы, не парушэнні дысцыпліны, не гультайства, не кепскі характар і нават не заяданне з начальствам (Расолька якраз быў ціхонем), а, як ні дзіўна, залішняя стараннасць. Напрыклад, у бальніцы, дзе ад часоў застою не было ніякіх лекаў і хворыя, у залежнасці ад моцы арганізма і волі Божай альбо паміралі, альбо вылечваліся, ён спачатку ад няма чаго рабіць, а потым і ўсур'ёз узяўся лячыць аднаго чалавека зёлкамі і вылечыў. Навіна хутка абляцела бальніцу і выбралася ў горад. Да ардынатара Раоолькі пачалі сцякацца хворыя з усіх аддзяленняў, уключаючы траўматалогію і хірургію, з горада; чэргі займаліся перад дзвярыма ардынатарскай звечара на ўсю ноч. Але, на яго бяду, той вылечаны чалавек ўзяў і напісаў у газету: так, маўляў, і так, аб'явіўся новы «экстрасенс», «народны ўмелец» і г. д., перадайце яму дзякуй, бо больш нічога, каб расплаціцца, не маю. Тэрмінова да Расолькі выехаў журналіст, чэхаўскі чалавек у футарале — цёмныя акуляры і з галавы да ног джынсавая уніформа: джынсавая куртка, кашуля, гальштук, штаны, а калі журналіст, прабраўшыся ў ардынатарскую, прысеў на нізкую кушэтку, у яго аказаліся і джынсавыя шкарпэткі. Ён пра ўсё ардынатара распытаў, запісаў на магнітафон, сфатаграфаваў, падзякаваў на развітанне і пажадаў добрага здароўя. Калі ж на другі дзень Расолька разгарнуў пазету і знайшоў на трэцяй паласе сваё ўчарашняе інтзрв'ю, у яго валасы сталі дыба. Інтэрв'ю называлася «Трын-трава». Гэта была дзікая лухта, самы гнусны паклёп, і тлумачэнне гэтаму ўсяму магло быць толькі адно — друкарская памылка. Аўтар Я. Прэсавіч сцвярджаў, у прыватнасці, што ардынатар Росаль — п'яніца, шарлатан, апускаецца да таго, што бярэ са сваіх хворых хабар і хворыя вымушаны займаць чзргі, каб гэгы хабар яму перадаць; што Росаль лянуецца нават прайсці па палатах, каб памагчы хворым калі не нечым істотным, дык хоць добрым словам, не кажучы ўжо пра тое, што ў іншых, суседніх аддзяленнях гэтай жа бальніцы хірург-тэрапеўт П. знайшоў выйсце: пакуль няма лекаў, лечыць людзей зёлкамі. «Для яашага героя, — пісаў Прэсавіч, — відаць, прымальная толькі адна трава — з прыстаўкай -трын...» — нешта такое, банальнае і бязладнае.

Доўга расказваць, як ашаломлены, зняслаўлены ардынатар праўды шукаў, як бегаў па ўсіх інстанцыях, як з яго ў вочы і за вочы смяяліся і тлумачылі, што па новых законах аб друку рэдакцыі ні за што адказнасці не нясуць, у тым ліку і за граматычныя памылкі, што Я. Прэсавіча ніхто ніколі ў вочы не бачыў, ганарар эа гэтае інтэрв’ю ніхто не атрымліваў і, увогуле, было так: прыйшоў па пошце ліст без адраса з гэтым інтэрв'ю і яго паставілі ў нумар. Памылка? Пішыце абвяржэнне! Дзве газеты і адзін тоўсты часопіс ахвотна надрукавалі Расолькавы абвяржэнні, аднак усе знаёмыя, з кім ён сустракаўся і заводзіў размову пра сваю непрыемнасць, чыталі і гаварылі толькі пра першую публікацыю — «Трын-траву» Прэсавіча, а ягоных, Расолькавых, апраўданняў як ніхто і ў вочы не бачыў.

Вынікам гэтай фантасмагорыі стала прызначэнне хірурга-тэрапеўта П. на пасаду галоўурача, які першым сваім загадам звольніў Расольку за амаральныя паводзіны.

Па аналагічным сцэнарыі ад яго пазбавіліся і ў Платнай Публічнай Бібліятэцы, куды яму ўдалося ўладкавацца загадчыкам чытальнай залы. На-вучаны горкім вопытам, Расолька бярогся тут, як мог, ініцыятывы ніякай не праяўляў, рабіў толькі тое, што было запісана ў Статуце бібліятэкара. Усім ён стараўся дагадзіць, але ў рэшце рэшт пагарэў — на класіцы. Па незразумелых прычынах у бібліятэчных справаздачах апошняга часу графа «Абнаўленне фонду» пачала расшыфроўвацца не толькі ў прамым сэнсе — г.зн. у залежнасці ад года выдання, а і ў пераносным. Тэрміновым парадкам стала спісвацца ўся літаратура, напісаная ў XIX стагоддзі. Пасля абеду кнігі зносіліся на ўнутраны дворык, і бібліятэчны вахцёр запальваў і амаль да самага вечара падварушваў кійком гэтае страшнае цяпельца, каб лепш гарэла. Некаму для манаграфіі спатрэбіліся назвы асноўных твораў Чэхава — няма ніводнай кніжкі Чэхава ва ўсёй бібліятэцы. Як няма?! Так, спісаны, састарэў па змесце, да таго ж гэта маскальскі пісьменнік, хай маскалі яго і чытаюць. Пакуль не позна, бярыце Бястужава-Марлінскага, бо заўтра і яго не будзе. Хапіла дзесяці хвілін — роўна столькі, каб манаграфіст выйшаў з бібліятэкі і дайшоў да бліжэйшага прыпынку, — і ў чытальную залу і на абанемент паваліў натоўп... У імгненне вока класіка зрабілася дэфіцытам. Дастаткова сказаць, што за адну вокладку з кнігі малавядомага ў свой час пісьменніка Максімава на чорным рынку пачалі даваць тры пачкі папярос, талон на мыла і паўлітровы слоік брагі.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 68
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)