Чамяры і чамяроўцы
- Автор: Чыгрын Сяргей
- Год: 2006
- Язык: белорусский
- Год: Беларускі Кнігазбор
- Жанр: История
Электронная книга - «Чамяры і чамяроўцы». Краткое содержание книги:
Такім чынам селянін, не баючыся ні штрафаў, ні арыштаў, згаджаючыся нават на катаванне, стойка стаіць за сваю мову, за родную школу, за беларускасць. І хаця існаваўшую ў Чамярах прыватную беларускую школу зачынілі, але існуючага ў беларускага селяніна духу ніхто не зможа. Чамеравец”.
Пад псеўданімамі Чамеравец, Чамяровец, Чэмеравец, Беларус, Вачавідзец, Трылісьцік, Трылісьцінік, Янка Ведайка, Чупрановіч, Хлопчык, па словах Янкі Саламевіча, аўтара “Слоўніка беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў (XVI-XX стст.)”, у беларускім савецкім і віленскім друку выступаў сам Максім Бурсевіч. Вось што Чупрыновіч пісаў у віленскай “Беларускай вёсцы” 2 снежня 1925 года, дзе былі змешчаны дзве яго інфармацыі з Чамяроў пад загалоўкамі “Арышты” і “Змаганьне за родную школу”. У “Арыштах” ён паведамляў: “Як ведама, арышты ў Заходняй Беларусі зьяўляюцца звычайнаю праяваю, так сказаць, грамадскага жыцьця. Арыштамі ўлада, відаць, хоча забіць усялякі рух на т.зв. “Крэсах” як нацыянальны, так і культурны. Арыштоўваюць вельмі часта людзей зусім нявінна, але толькі абы тэрорызаваць. Гэтак ужо нядаўна сталіся гэтакія арышты. У в. Чамяры арыштавалі 16 асоб. З ліку арыштаваных 14 былі звольнены праз дзён 10, а двох сядзелі ажно па сем тыдняў і пусцілі іх пад залог усяе маёмасьці — 20 кастрычніка. Прычына арышту — нібы падвышка гадоў, каб ня йсьці да войска. Дык былі заарыштаваны і тыя, хто нібы — падвышаў гады, і сьведкі іх і солтыс. 5 кастрычніка з вёскі Чамяры заарыштавалі жыхара Якава Пракапчука і пасадзілі ў вастрог у Слоніме. Прычыны — нікому ня вядомы. Пракапчуку каля 60 гадоў і ўся вёска (ажно 55 асоб) сьцьвердзіла сваімі подпісамі прыгавор, што Пракапчук жыў дома ціха, палітыкай не займаўся, карыстаўся заўсёды чэсьцьцю справядлівага жыхара грамады і г.д. Подпісы людзей і справядлівасьць сказанага ў заяве-пратаколе сьцьвердзіў пячаткаю і сваім подпісам грамацкі солтыс. Пратакол і заява-просьба пераданы ў канцылярыю пана Пракурора — аднак жа вёсцы нявераць і арыштаваны сядзіць сабе ў вастрозе. Дык што ж рабіць яшчэ, каб паверылі і згадзіліся з прозьбай цэлай вёскі?!.”.
У другой інфармацыі з Чамяроў Чупрыновіч паведамляе: “У свой час вёска Чамяры злажыла 63 дэклярацыі на 81 вучняў і падала да павятовага шк.Інспэктара. За пасьведчаньне дэклярацыяў заплацілі гміне ажно 31 зл. 50 гр. Праз нейкі час усіх даклярантаў вызваў да сябе ў канцылярыю шк. Інспэктар Кажан і дамагаўся зрачыся роднай школы, але дэкляранты стаялі на сваём. Тады была вывешана аб’ява, каб да 20 чэрвеня злажылі заявы, хто хоча школы польскай. Аднак з школьнага абводу ніводнай заявы не падалі, і ў канцы канцоў цяпер маюць… тую ж польскую школу з польскай “навучыцелькай”!.. І старыя, і малыя плачуць моўчкі, каб мець родную школу, але нічога зрабіць не могуць. Таварыства Беларускай Школы ў Радашкавічах падало заяву да пана Куратара шк. вокругу ў Беластоку, каб далі канцэсію (права) адчыніць у Чамярах прыватную беларускую школу, але да гэтага часу ад 20 траўня г.г. ніякіх чутак нямашака. Відаць, зноў дзеткам замест роднай мовы прыдзецца праз цэлую зіму ганяць сабак па вуліцы. А ці адна зімачка ўжо прапала?”.
Дарэчы, дзякуючы Максіму Бурсевічу, штогод, пачынаючы з 1926 года, чамяроўцы паступалі і вучыліся ў Віленскай беларускай гімназіі. Сярод іх былі Анатоль Іверс, Якуб Міско, Ігар Бурсевіч, Фіякціст Міско, Мікола Бурсевіч і іншыя хлопцы. Максім Бурсевіч быў знаёмы і сябраваў з дырэктарам гімназіі Радаславам Астроўскім. І калі ў каго з чамяроўцаў не хапала ведаў, дык праз Максіма Бурсевіча і Радаслава Астроўскага іх усероўна залічвалі ў гімназію. Пра гэта нават згадвае ў сваёй кнізе “Маё маўклівае сэрца” Якуб Міско: “На другі дзень я, добра наглянцаваўшы боты, пайшоў на прыём да дырэктара гімназіі Р.Астроўскага, несучы з сабою пісьмо ад Максіма Бурсевіча. Убачыў дзверы з надпісам “Дырэктар” і асцярожна пастукаў (так мне раіў Ігар (маецца на ўвазе Ігар Бурсевіч, аднакурснік і аднавясковец Якуба Міско.— С.Ч.). З кабінета данёсся зычны голас: