Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » За калюччым дротам
За калюччым дротам - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За калюччым дротам

Электронная книга - «За калюччым дротам». Краткое содержание книги:

У аповесцях «Яжоўскія рукавіцы» і «Паўночнае пекла», якія складаюць гэтую кніжку, Павел Пруднікаў імкнецца расказаць сённяшняму чытачу суровую праўду пра яжоўска-берыеўскія турмы і лагеры. Аўтар кіруецца адным жаданнем, каб тое, пра што ён апавядае на старонках кнігі, ніколі больш не паўтарылася.
1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 ... 127
Перейти на страницу:

Мне мой цесць даручыў з’ездзіць у горад на кірмаш з рознай сельскагаспадарчай прадукцыяй. Гэты маленькі гарадок чамусьці таксама называўся Гамбургам. Там я асабліва не таргаваўся, а таму хутка распрадаў усе свае тавары. Пасля гэтага прадаў каня, таксама за невялікую цану, а затым і калёсы. Потым пайшоў на чыгуначную станцыю і ўзяў білет да Берліна. З Берліна дабраўся да Варшавы, адтуль праз Вільню — у Рыгу, з Рыгі — у Талін, потым — у Нарву, адкуль ужо пеша дабіраўся да граніцы. Непрыкметна перайшоў граніцу і скіраваў прама на наш савецкі пагранічны пост. Расказаў там, хто я, адкуль, куды і чаго іду. Там мне скамандавалі ісці наперад, і такім чынам прывялі да начальніка пагранзаставы.

— Вось я перабежчыка затрымаў,— адрапартаваў пагранічнік свайму начальніку.

— Не затрымліваў ён мяне, я сам прыйшоў,— паправіў я пагранічніка.

— Таварыш начальнік, — паўтарыў свой рапарт пагранічнік, — я затрымаў шпіёна, які хоча выкруціцца ад адказнасці.

— Вы можаце быць свабодным, — паказаў начальнік на пагранічніка-канваіра, — а з вамі будзе асобная размова, — ужо звяртаючыся да мяне, сказаў грозны начальнік.

— Таварыш начальнік заставы, вось тут недалёка мой дом. Там жыве мой брат Васіль і мая жонка з дачкой. Можаце праверыць.

— Ніякі я табе не таварыш. Ты — шпіён, за што і будзеш адказваць па ўсёй строгасці нашых савецкіх законаў!

— Я прашу паклікаць майго брата і жонку. Гэта ж непаразуменне.

— Не хвалюйся, паклічам, і не адзін яшчэ раз.

У хуткім часе прывялі на заставу брата Васіля і маю жонку Ніну. Яны кінуліся да мяне, але іх не падпусцілі. І так было двойчы. Адтуль перавялі мяне спачатку ў Востраў, а потым і ў Пскоў, у гарадскую турму. Там яшчэ некалькі разоў вадзілі мяне на допыты, а потым, прыкладна праз месяц, судзілі. Далі тры гады з высылкай на Салаўкі. Тады гэта было самае страшнае і далёкае месца зняволення. А потым, як я ўжо гаварыў табе, працаваў у Ленінградзе кухарам. Трэба сказаць, што прафесію гэту я набыў на Салаўках. І вось у 1937 годзе за гэта ж самае «шпіёнства» яшчэ далі 10 гадоў і 5 паражэння ў правах пасля адбыцця «тэрміну пакарання». Вось бачыш, з якім злачынцам ты знішчаеш спечаныя ім аладкі,— закончыў свой расказ Стралкоў.

Міхась сядзеў і слухаў гэтую эпапею, героем якой быў жывы чалавек — сам расказчык.

— І больш ні ў чым цябе зараз не абвінавачвалі? — спытаў Міхась.

— Чаму ж не? Абвінавачвалі ў шкодніцтве, падрыхтоўцы дыверсій і яшчэ чорт ведае ў чым!

1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 ... 127
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)