Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » За калюччым дротам
За калюччым дротам - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За калюччым дротам

Электронная книга - «За калюччым дротам». Краткое содержание книги:

У аповесцях «Яжоўскія рукавіцы» і «Паўночнае пекла», якія складаюць гэтую кніжку, Павел Пруднікаў імкнецца расказаць сённяшняму чытачу суровую праўду пра яжоўска-берыеўскія турмы і лагеры. Аўтар кіруецца адным жаданнем, каб тое, пра што ён апавядае на старонках кнігі, ніколі больш не паўтарылася.
1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 127
Перейти на страницу:

Усю ноч і яшчэ палову дня праходзіў працэс абпальвання. Нарэшце агонь быў патушаны, і ў канцы дня, ужо адвячоркам, вырашылі адкрыць горан і правесці апошнюю працэдуру — абварэнне посуду ў падрыхтаваным карыце з летняй вадой, заваранай аржаною мукою.

Калі ж пачалі даставаць з горна посуд, то ён аказаўся амаль увесь сапсаваны — патрэскаўся. Атрымалася так, што ўся праца больш як дзесяці чалавек на працягу месяца была дарэмнай.

— Ну, як гаршкі, міскі? — спытаў, падышоўшы да горна, начальнік калоны Холад.

— Пакуль нічога не атрымалася, — адрапартаваў Міхась.

— Як не атрымалася? — абурыўся той. — Гэта ж падман, нават больш таго — авантурызм! Хто праводзіў абпалку?

— Якаў Хмель, — адказаў Міхась. — І я таксама дапамагаў яму.

— Абодвух — і Хмеля, і старшыню гэтай ліпавай арцелі Асцёрскага — у кандзей! А справу гэту даручыць больш вопытным людзям.

Як загадаў начальнік, так і зрабілі яго памагатыя: Міхася разам з Хмелем на трое сутак пасадзілі ў лагерны ізалятар («кандзей»).

Яшчэ двойчы спрабавалі зрушыць гэтую справу ўжо іншыя людзі, але нічога чамусьці не выходзіла — посуд трэскаўся. І начальства вырашыла закрыць гэтую вытворчасць. Відаць, не тая была гліна. А таму па-ранейшаму рабацягі-нявольнікі атрымлівалі цераз кухоннае акенца баланду ў іржавыя кацялкі.

Падзенне Вожыка

Пакуль Міхась пацеў над вырабам посуду і потым адбываў «зароблены» тэрмін у кандзеі, да лагера дайшла незвычайная вестка аб падзенні Яжова. Адбылося гэта падзенне ў жніўні 1938 года. Хтосьці з зэкаў увайшоў у барак і з радасцю паведаміў:

— Гэй вы, контры, радуйцеся! Наш агульны «бацька» Яжоў зляцеў з пасады, паабламаў іголкі сваіх вожыкавых рукавіц.

— Ты што, з агнём шуткуеш? — папярэдзілі яго.

— Я гавару сур’ёзна, — не здаваўся той. — Прагналі Яжова з наркомаў, як шкодніка-злачынцу, за нашы пакуты. Цяпер замест яго прызначылі сумленнага чалавека, вернага ленінца-сталінца Лаўрэнція Паўлавіча Берыю. Ён разбярэцца, што рабілася да гэтага часу. Невінаватыя паедуць дамоў.

— І ты ў гэтым упэўнены? — загадкава спытаўся ў яго зэк-грузін Махарадзе.

— Упэўнены, — адказаў той.

— Шчаслівы ты чалавек, Цюнін, — дадаў Махарадзе. — Усяму верыш, не падаеш духам.

— Не адзін Цюнін, мы ўсе цяпер шчаслівыя, — паправіў яго Канеўскі.

Людзі пачалі жыць надзеямі на лепшае будучае. Асабліва пасля таго, як прачыталі даклад Кагановіча на партканферэнцыі, у якім ён «клеймил позором» гэтага «замаскированного врага», які рознымі хітрасцямі «добрался до министерского кресла и вошел в доверие товарища Сталина». Зняволеныя думалі і паміж сабой гаварылі:

— Нарэшце дайшло да правадыра, цяпер ён разбярэцца ва ўсім, успомніць і пра нас — гаротнікаў, якія пакутуюць тут ні за нюх табакі.

— Лічы, што мы ўжо на свабодзе.

— Эх, каб твае словы ды дайшлі да ўсявышняга!

— Да ўсявышняга не абавязкова — да Сталіна і Берыі, і было б дастаткова.

— А хто ж дарогу будзе будаваць? — спакойна спытаўся зэк сталых гадоў.

— Вольнанаёмныя, — адказалі яму.

— Дык ім жа трэба плаціць, спяцоўку даваць і жыллё для іх будаваць, — не здаваўся той.

— Дзяржава наша багатая, сродкаў у яе хопіць.

— Ты так думаеш?

— Думаю, і не адзін я.

— Ну, і далей думай, суцяшай сябе ілюзіямі.

Міхась сядзеў і маўчаў. Ён не ведаў, каму з іх верыць, на чыім баку праўда. Вырашыў пачакаць, зрабіць вытрымку. Ён ужо не верыў у хуткую свабоду, як і ў тое, што таварышы Сталін і Кагановіч не ведалі раней пра яго незаслужаныя пакуты. Але і ў яго іскра надзеі была. І ён вырашыў скарыстаць момант і напісаць яшчэ адну скаргу, пятую па ліку, мудрэйшаму з мудрых усіх часоў і народаў, вялікаму правадыру народа Іосіфу Вісарыёнавічу Сталіну. Берыю — таксама.

Першае знаёмства з лазарэтам

Пасля выхаду з кандзея Міхася зноў пагналі на агульныя работы. Па-ранейшаму яму далі рыдлёўку і тачку, на якой ён павінен быў вазіць зямлю на трасу — на трохметровую вышыню насыпу, хоць сілы ў яго ніколькі не прыбавілася пасля таго, як далі трэцюю групу (катэгорыю) інваліднасці. Ды гэта яшчэ паўбяды. А бяда ў тым, што тыя лапці, якія ён сам сплёў і бярог, пакуль знаходзіўся ў ізалятары, нехта ўкраў з торбы, хоць яна і ляжала пад так званай падушкай (кашуляю, набітай сенам). У ізалятар жа яго загналі босым і ў адной кашулі. А быў ужо верасень. Трое сутак ён мёрз у цёмным і халодным кутку, седзячы на адным хлебе (трыста грамаў на дзень) і на вадзе. А потым голага і босага пагналі на трасу. Надвор’е ж было ветранае і дажджлівае. Пахабаціў ён там тры дні і захварэў. Спачатку ўсё яго цела і твар асыпалі скулы, а потым паднялася тэмпература. Суткі ён праваляўся ў бараку, а пасля яго ў кузаве грузавой машыны-палутаркі адвезлі ў лазарэт ужо ў непрытомным стане, таму што тэмпература даходзіла да 41 градуса. Згодна заключэння ўрачоў, гэта было запаленне лёгкіх.

1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 127
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)