Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Сэрца на далоні
Сэрца на далоні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сэрца на далоні

Электронная книга - «Сэрца на далоні». Краткое содержание книги:

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год.
Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.
1 ... 54 55 56 57 58 59 60 61 62 ... 182
Перейти на страницу:

Павярнуўся, каб пайсці, і ў адчыненых шкляных дзвярах убачыў Машу. Яго трохі спалохала, што сястра магла доўга назіраць за ім. І ён спытаў амаль груба:

— Што вы робіце тут у такі час? — Але спахапіўся і пажартаваў: — Вашы равесніцы даўно танцуюць.

— Я была ў Зосі. — Вочы яе дзіўна бліснулі. — Яна расказвала, як ратавала вас… І пра сябе.

Яраш падумаў: а ці правільна ён робіць, што ні пра што не распытвае ў Зосі? А раптам… Не, не! Ён рашуча адганяў гэтую думку. Таму і не распытвае і рэдка пакуль што наведваецца, бо хоча пераканаць у першую чаргу яе (ды і сябе таксама!), што аперацыя гэтая звычайная і ўсё скончыцца найлепшым чынам.

«Што яна расказвала пра сябе?» — хацелася яму спытаць у Машы. Але нешта стрымала яго.

— Значыцца, больш яна не адносіцца да вас з падазронасцю?

— Мне здаецца, мы пасябравалі.

— Дзякую, Маша.

— Няма за што, Антон Кузьміч. — Яна апусціла вочы, сказала: — Яна пыталася, ці знаёма я з Тарасам, — і раптам папрасіла: — Пазнаёмце мяне з Тарасам.

Цяжка не здзіўляцца — такія нечаканыя паведамленні і просьбы ў гэтай дзяўчыны. Але гэтая просьба Ярашу спадабалася.

— Прыязджайце ў нядзелю да нас на дачу. Пазваніце раніцай доктару Майзісу, у яго свая машына. Я запрашаў яго.

— Дзякую, Антон Кузьміч. Я магу ісці?

— Калі ласка, Маша…

Нейкі момант ён стаяў у аперацыйнай, слухаючы, як недзе далёка ляпаюць дзверы. Потым рушыў у калідор, на хаду развязваючы нарукаўныя матузкі халата. Перад сваім кабінетам спыніўся, хвіліну пастаяў у задуме і… хутка пайшоў па доўгім калідоры, завязваючы матузкі.

У тэрапеўтычным аддзяленні ён пачуў, як адна дзяжурная сястра спалохана крыкнула другой:

— Яраш! — І забегалі, замітусіліся. Ён ніколі не мог зразумець, чаму ў другіх аддзяленнях і клініках яго гэтак баяцца.

Зося, у адной сарочцы, доўгай, пацямнелай ад часу і мыцця, сядзела каля акна і ела чарэшню, выплёўваючы костачкі на газету. Убачыўшы яго, яна войкнула, засаромелася, закрыла рукамі грудзі. Ад яе сарамлівасці і яму зрабілася ніякавата. Год пятнаццаць ужо ён не адчуваў нічога падобнага, заходзячы да хворых і застаючы іх у любым выглядзе. Ды і ўвогуле з ім было гэта толькі аднойчы: калі нарадзіўся іх першынец Віктар і ён, студэнт-выпускнік, наведаўся ў палату, дзе ляжалі парадзіхі.

«Што ты закрываешся? — падумаў ён пра Зосю. — Столькі разоў я цябе аглядаў, выслухоўваў… Буду трымаць у руках тваё сэрца…»

Прывітаўся да ўсіх. У адзін позірк убачыў, што і другія жанчыны накрываюцца коўдрамі, зашпільваюць халаты, прычэсваюць валасы. Іх было ў палаце шэсць чалавек. Дзіўная жаночая псіхалогія! Сарамлівасць іх залежыць ад часу і абставін.

Яраш спытаў у Зосі, як пытаюць усе лекары ў сваіх пацыентаў:

— Як мы адчуваем сябе?

— Добра, — нясмела адказала яна і ўсё яшчэ закрывала грудзі і хавала пад табурэт свае босыя ногі.

Ён узяў на ложку стракаты халат і падаў ёй. Яна хуценька накінула яго, зашпілілася.

— Лажыцеся, — сказаў ён.

Узрадаваная, яна даволі рухава нырнула пад коўдру. Ён узяў табурэт, на якім яна сядзела каля акна, сеў побач.

— Гуляем?

— Мне дазволілі ўставаць, — прыдушаным і спалоханым голасам адказала Зося.

— Ёй дазволілі, — пацвердзіла суседка.

Яраш адгарнуў коўдру і агледзеў ногі хворай, памацаў іх. Ацёк знік. Зусім звычайная жаночая нага — і па колеру і па форме. І твар змяніўся за два тыдні, якія Зося знаходзіцца ў іх бальніцы. Твар памаладзеў, папрыгажэў. Цяпер Яраш лёгка пазнаваў рысы той Зосі, якая некалі смела і дзёрзка схавала яго. Але яму хацелася ўбачыць рысы і таго ж характару. Няхай бы бліснула хоць адна іскра яе дзёрзкасці, рашучасці, весялосці, дасціпнасці, хітрасці! Не, усё задушана, нават хітрасць. Адно хіба свяцілася ў яе вачах — захапленне ім, Ярашам. Але і яно было зусім інакшае, чым тады, нейкае па-рабску пакорлівае.

Хворыя, якія маглі хадзіць, па адной далікатна пакідалі палату: яны шмат што ўжо ведалі. Толькі новая старая, адчуўшы, што гэта «важны доктар», папрасіла:

— Доктар, паглядзіце і мяне.

Ды засталася дзяўчына з прыроджаным парокам сэрца, якую Яраш таксама меўся аперыраваць, хоць згоды яе яшчэ не пыталі, але яна, відаць, адчувала ці чула размовы і кожны раз глядзела на яго з панічным страхам.

1 ... 54 55 56 57 58 59 60 61 62 ... 182
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)