Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Драма [be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Драма [be]

Электронная книга - «Драма [be]». Краткое содержание книги:

Новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна склалі аповесці «Ахвяры», «Драма» і п'еса «Стратэгія». У «Ахвярах» расказваецца пра трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста. «Драма» — пра складанасці перабудовы, пра ломку псіхалогіі людзей ва ўмовах дэмакратыі і галоснасці. У цэнтры «Стратэгіі» — рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе напярэдадні перамогі Кастрычніка.
1 ... 53 54 55 56 57 58 59 60 61 ... 144
Перейти на страницу:

— І каму перадаваліся гэтыя дадзеныя?

— Піліп быў звязаны з армейскай групай, яна мела рацыю.

— У горадзе? — зацікаўлена ўскінуў галаву Золатаў.

— Не знаю, можа, і ў горадзе.

«З армейскай ці з нашай?» — падумаў Золатаў. Яму не давала спакою група Новікава, яго калегі, маёра ўпраўлення контрразведкі, якую выкінулі з таго ж самалёта, толькі ў другім раёне, на поўдзень ад Мінска, некуды ў пухавіцкія лясы. Якаў Міхайлавіч думаў пра Новікава ўвесь час з бояззю, што Новікаў прабраўся ў горад і вядзе перадачы адтуль. Такая ўдача таварыша, якой па логіцы трэба радавацца, для Золатава была вельмі непажаданай, яна закрэслівала б яго радыёграмы аб немагчымасці прабрацца ў Мінск, аб правале яго разведчыкаў. Тое, што нямецкі агент — а ён не сумняваўся, што Шабовіч агент — так лёгка прайшоў у лагер, Золатаў звязваў з правалам свайго чалавека лейтэнанта Кротава, якога пасылаў адгэтуль. Выдаў лейтэнанцік планы, усе дыслакацыі, усіх людзей. Можа быць, што гэты падасланы з мэтай забіць яго, Золатава. Не, хутчэй за ўсё, каб выдаць атрад. А можа, задума ворага больш хітрая.

Золатаў раскрыў блакнот.

— Прозвішчы членаў вашай арганізацыі.

І тут у Шабовіча як бы адбылося кароткае замыканне. Спачатку расказ цёк без супраціўлення, свабодна; праўда, калі падмяняў прозвішчы клічкамі, адчуваў некаторую няшчырасць перад гэтымі людзьмі, якім вырашыў расказваць усю праўду, разумеючы, што толькі праўда можа пераканаць іх. І раптам — прозвішчы. Для запісу. А іх ніхто нідзе не запісваў. Усе разам. Была ў іх свая клятва, групавая, яны, канешне, не палілі рукі на агні, не распісваліся крывёю, але па-брацку дамовіліся: ні ворагу, ні маці роднай, ні пад катаваннем, ні на сяброўскай гулянцы не называць прозвішчы сваіх людзей, ва ўсялякім разе так, каб камусьці прыйшло ў галаву: ёсць група, арганізацыя. А чым займаецца тайная арганізацыя ў акупіраваным горадзе — пра гэта дзіця здагадаецца; пра падпольшчыкаў мяшчане шэпчуцца — хто з асуджэннем, хто з захапленнем.

Вопытны следчы адразу злавіў гэтую замінку.

«Цямніць, сволач. Ды я цябе наскрозь бачу».

Мільганула ў Шабовіча жаданне выдумаць прозвішчы сяброў, хоць трэць ён ужо назваў. Але тут жа адкінуў гэты намер. Няпраўда вылазіць, што шыла з мяшка. Пачнеш сачыняць прозвішчы — запнешся і страціш давер. Назваць прозвішчы знаёмых, не звязаных з падполлем? Але ж гэты блакнотны лісток можа стаць калі-небудзь сур'ёзным дакументам.

— Станулін Піліп Іванавіч, Ткачук Іван Рыгоравіч...

— Характарыстыкі. Узрост. Паходжанне. Дзе працуе. Прыкметы. Асаблівасці характару.

— А навошта? Вы будзеце правяраць? Здолееце?

— Трэба будзе — праверым! — голас чалавека, якога Шабовіч палічыў камандзірам, рабіўся ўсё больш суровым, пракурорскім.

Гэта адчуў і Ман, які ведаў падобныя прыёмы. І асудзіў: неразумны метад, хлопец можа замкнуцца і не сказаць усёй праўды. Безумоўна, проста так, па адным самапрадстаўленні, без роспыту, нельга верыць, вораг хітры, падкідваў ужо шпіёнаў. Але вопыт яго жыццёвы і чалавечая ўважлівасць настройвалі ў карысць гэтага маладога чалавека.

Аляксей Іванавіч адкарэкціраваў метад допыту — падаў Шабовічу табурэтку.

— Ты сядай. У нагах праўды няма. Курыш? Дай яму, Ігар, закурыць.— Шабовіч сеў. Закурыць яму страшэнна захацелася — каб суняць хваляванне. А кісет з махоркай, якую раздабыў Міколка, забыў на гарышчы Ганнінай хаты. Прагна глядзеў, як Ігар адарваў шматок газеты, насыпаў махоркі, працягнуў яму:

— На, круці.

— Дзякуй. У мяне такое ўражанне, што я недзе бачыў цябе. Не на з'ездзе камсамола?

— Камсамолец? — спытаў Ман.

— Канешне, камсамолец.

1 ... 53 54 55 56 57 58 59 60 61 ... 144
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)