Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Драма [be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Драма [be]

Электронная книга - «Драма [be]». Краткое содержание книги:

Новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна склалі аповесці «Ахвяры», «Драма» і п'еса «Стратэгія». У «Ахвярах» расказваецца пра трагічны лёс падпольшчыка Шабовіча, які трапіў у рукі сталінскага энкавэдыста. «Драма» — пра складанасці перабудовы, пра ломку псіхалогіі людзей ва ўмовах дэмакратыі і галоснасці. У цэнтры «Стратэгіі» — рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе напярэдадні перамогі Кастрычніка.
1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 144
Перейти на страницу:

Хворы Брагінскі зайздросціў сваім таварышам. Камандаваў адной «матронай»,— сумна жартаваў ён.

Добра набілі зады. Асабліва Золатаў, непрывычны да верхавой язды. У яго так разбалелася паясніца, што ў лагеры яго ссадзілі з сядла, пад рукі вялі да зямлянкі. Ігар кпіў з яго.

Не любіў начальнік асобага аддзела, каб нехта іранізаваў з яго слоў, дзеянняў, паводзін. Калі гэта рабіў камісар, не скрываў сваёй раздражнёнасці і вымаўляў Кіпеню. А часцей за ўсё насмешачкі строіў ён, камсамолец; Ман да гэтага не ўніжаўся — сур'ёзны чалавек, а Брагінскі быў далікатна ўлюбёны ў кожнага, хто быў дужэйшы за яго, старэйшы, меў ваенны вопыт і тут, у атрадзе, рабіў на поўную сілу. Да Баслычыхі меў павагу, што да генерала.

Пасля рэйду, нягледзячы на ламату ў паясніцы, Золатаў быў добры і вясёлы, сам падыгрываў Ігаравым кепікам са сваёй панскай хваробы. Настрой у маёра яшчэ да рэйду ўзняўся. Тры дні назад прынялі радыёграму начальніка Цэнтральнага штаба партызанскага руху.

«Усім партызанскім брыгадам і атрадам Беларусі.

Нямецкая разведка ў Мінску арганізавала падстаўны цэнтр партызанскага руху з мэтай выяўлення партызанскіх атрадаў, засылкі ў іх ад імя гэтага цэнтра здраднікаў, правакацыйных дырэктыў і ліквідацыі партызанскіх атрадаў. Гэты цэнтр партызанскімі атрадамі Мінскай зоны выкрыты. Маюцца звесткі аб тым, што ў гэтай зоне, у мэтах нямецкай разведкі, створаны другі цэнтр, які таксама рассылае дырэктывы і людзей і імкнецца звязацца з партызанскімі атрадамі.

Загадваю: у мэтах папярэджання пранікнення ў атрады варожай агентуры партызанскім атрадам з прадстаўнікамі якіх бы то ні было арганізацый з Мінска ў сувязь не ўступаць і ніякіх дадзеных аб дыслакацыі, колькасці, узбраенні і дзеяннях атрадаў не даваць. Завербаваных прадстаўнікоў, якія з'яўляюцца, уважліва правяраць, і тых, хто выклікае сумненні, затрымліваць.

Панамарэнка».

Золатаў лічыў, што немалую ролю ў прасвятленні становішча ў Мінску мела яго нядаўняе данясенне. А гэта апраўдвала яго дзейнасць тут, тлумачыла правалы яго разведчыкаў у Мінску, нельга не праваліцца, калі фашысцкае камандаванне стварыла такую правакатарскую сетку. Апраўдвала перад начальствам яго асабіста — што хапіла ў яго розуму не пайсці самому; добрую спажыву мела б варожая контрразведка.

Здзівіла стаўленне камандавання атрада да шыфроўкі, на яго думку, блізарукае стаўленне, апалітычнае. Брагінскі паціснуў плячамі — не прыдаў радыёграме значэння, маўляў, нас гэта мала датычыць, у нас няма непасрэднай сувязі з Мінскам. Камісар пашкроб патыліцу: «Цёмны лес. Ніякай яснасці — што да чаго». А Ман проста асудзіў: «Седзячы ў Маскве, рабіць такія вывады? Не паспешліва. Нямала ж там сумленных байцоў. І яны пастаўлены пад двайны ўдар».

Для Мана не існуе аўтарытэтаў. Для яго сам таварыш Сталін не аўтарытэт. А неяк пры размове пра Берыю дзіўна скрывіўся камандзір, хоць нічога і не выказаў. Золатаў запомніў гэтую «паганенькую ўхмылачку». Канешне, пра ўхмылачкі радзіраваць не будзеш. Але помніць варта, можа, калі-небудзь спатрэбіцца, для вуснага даклада, калі вернецца ў Маскву, характарыстыкі людзям, з якімі тут сустрэўся, ён павінен даць поўныя, усебаковыя. Між іншым, і ў часе рэйду ў яго з'явіўся штрышок у характарыстыку Мана: шкадуе паліцэйскіх, была магчымасць скасіць іх больш. Падумаеш, здабытак на цэлы дзень — пяць чалавек.

Радавала Золатава радыёграма. Радаваў рэйд. Урэшце, пры ўсім тым ён, Золатаў, удзельнічаў у сапраўднай баявой аперацыі і паводзіў сябе смелым байцом, ініцыятыўным камандзірам. Асабліва цешыла, што ўпершыню за тры месяцы выканаў свой непасрэдны прафесійны абавязак, другую баявую задачу групы — знішчэнне здраднікаў: дапытаў двух захопленых паліцэйскіх і аднаго, зацятага, які на допыце мацюкаў і Саветы, і Сталіна, і партызан, асабіста сам вывеў за хлеў і... шлёпнуў з задавальненнем, якога даўно не меў, толькі хіба гады чатыры назад, калі расстрэльваў пісьменніка, які, падлюга, на судзе адмовіўся ад усіх паказанняў і абвінаваціў яго ў недазволеных прыёмах следства; польскага шпіёна гэта не ратавала, але следчаму было прыемна, калі нарком Наседкін кінуў папрок: «Груба, Золатаў, працуеш».

1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 144
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)