Доўгая дарога дадому
- Автор: Быков Василь Владимирович
- Год: 2004
- Язык: белорусский
- Год: Кніга
- ISBN: 985-6605-13-Х
- Жанр: Биографии и мемуары
Электронная книга - «Доўгая дарога дадому». Краткое содержание книги:
Такi савецка-генэральскi этыкет.
Вучоба па артылерыi нават захапляла, у тым была немалая заслуга падпалкоўнiка Емяльянава, якi ўмеў зацiкавiць i захапiць. Гэты вайсковы матэматык спрабаваў нават даказаць трыста год не даказаную знакамiтую тэарэму Фэрма (an + bn = сn). Але ж вучылi ня толькi артылерыi. Выкладалася процьма iншых прадметаў, у тым лiку i (цi не другi паводле значэньня) — палiтпадрыхтоўка. Жылi на казарменным становiшчы — двух’ярусныя ложкi ў вялiзнай стадоле-казарме з цьвёрдым распарадкам дня, за выкананьнем якога сачыў зноў жа зьвераваты старшынамаёр. Асаблiва дапякалi ранiшнiя фiззарадкi, на якiя выганялi ўсiх, не зважаючы на надвор’е — у дождж, сьнег, мароз. Ну i, вядома, — строй. На заняткi, з заняткаў, у сталовую, клюб. Са зласьлiвасьцю напомнiлi нам нашу вучылiшчную маладосьць i неўмiручыя традыцыi прускарасейскай муштры.
Адна падзея таго часу не магла не запомнiцца мне на гады. Гэта калi ў адзiн шэры сакавiцкi дзянёк у клясу ўвайшоў наш кiраўнiк падпалкоўнiк Емяльянаў i яўна робленым трагiчным голасам аб’явiў, што гадзiну назад памёр вялiкi Сталiн. Усе ўсталi, пастаялi са скамянелымi тварамi, а я сказаў сабе ў думках: «Слава табе, Гасподзь! Можа, хоць цяпер што-небудзь зьменiцца да лепшага». На жаль, зьмянiлася мала.
Берыеўская амнiстыя, што была неўзабаве праведзеная, напоўнiла далёкаўсходнiя гарады масай бандытаў, забойцаў,зладзеяў, якiя былi выпушчаныя ў першую чаргу. Палiтычных выпускалi зь вялiкiм разборам, а гэтыя, сацыяльна-блiзкiя, займеўшы свабоду, дружна ўзялiся за звыклую справу. Да вясны ў горад немагчыма было паткнуцца — рабавалi i забiвалi нават афiцэраў.
Палiтпадрыхтоўка ды й вайсковая палiтыка наогул, як i раней, былi скiраваныя на супрацьстаяньне англа-амэрыканскаму iмпэрыялiзму. Працягвалася мацаваньне абароны Курылаў, на якiя пёрлi ўсё болей войска, боепрыпасаў. Уся берагавая лiнiя астравоў была ахоплена памежнай службай, збудавалi складаную сыстэму радыёпэленгацыi i радыёглушэнь-я. Нiчога нi з «Голасу Амэрыкi», нi зь БiБiСi, нi са «Свабоды» ўчуць было немагчыма. Усё гэта пэўным чынам узьдзейнiчала на настрой афiцэраў, якi быў далёкi ад аптымiзму. Спрэс надзеi… Такiх з маiх аднакурсьнiкаў, якiя б плакалi з нагоды сьмерцi правадыра, я ня бачыў. Бальшыня зацята маўчала.