Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]
Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]

Электронная книга - «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]». Краткое содержание книги:

У цэнтры аповесці, якая дала назву ўсёй кнізе,— сям'я інтэлігентаў. Ён — вучоны, яна — настаўніца. У мужа і жонкі дастатак, дабрабыт, разумныя, дагледжаныя дзеці. Але нешта адбылося, недзе парушылася гармонія ва ўзаемаадносінах, і гэта прыводзіць да непапраўнай сямейнай драмы. У другой частцы кнігі — ваенны дзённік пісьменніка, апавяданні, эсэ, замалёўкі, успаміны пра людзей, якія пакінулі ў яго сэрцы незабыўны след.
1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 127
Перейти на страницу:

— Не ведаю...— гаворыць гулліва.

— Мужчына запатрабаваў кніжку скаргаў і запісаў, што яго абразілі...

Гісторыі не паспяваю скончыць.

Мы чамусьці спыняемся. Пятро раптам бярэ мяне за плечы і прыцягвае да сябе. Гэта адбываецца так нечакана, што спачатку нават не разумею, у чым справа. Вось ужо чужыя вусны з нейкай бяздумнай упартасцю паспешліва шукаюць мае. Першае, аб чым падумала, было не тое, што я — замужняя жанчына, маці дваіх дзяцей, настаўніца і магу сябе скампраметаваць такімі паводзінамі на вуліцы нашага гарадка, дзе мне знаёмы ледзь не кожны другі чалавек. Я жахнулася: у мяне ж халодныя і макраватыя вусны і нос! I як чалавек, які падстаўляе руку, калі падае, інстынктыўна адскочыла.

Ён мяне затрымаў.

— Куды ты?! — выдыхае з нецярпеннем.

— Не трэ-эба! — упіраюся яму ў грудзі.

— Чаму-у?

У яго паводзінах столькі хлапечай і бяздумнай імклівасці, а ў вачах — нямой просьбы, што робіцца яго шкада. Стараюся ўсё загладзіць.

— По-ойдзем, Пе-еця!

— Але ж — чаму-у?! — папракае мяне і не кранаецца з месца.— Я адчуваю, што ты мяне цяпер кахаеш!

— ?!

Недарэчы ўспамінаюцца прыставанні хлопцаў, калі я была яшчэ студэнткай. Усё адбывалася дакладна гэтаксама. Здалося, і я з таго часу не змянілася ані крыху.

— Пеця, супакойцеся!

— А-ай!..— ківае ў адчаі галавой ды расчаравана адыходзіць.

Папраўляю прычоску, азіраюся.

На вуліцы — ні душы. Дзіўна, але я не пакрыўдзілася за яго ўчынак. Я была ў палоне не то нейкай азартнай гульні, не то рамантычнай узнёсласці, не то мацярынскага шчасця. Было надта радасна і весела, а галоўнае — на хвіліну адчула, што валодаю гэтым хлопцам, як сваім сынам.

— Ну, супакоіліся? — пытаюся са спачуваннем.

— Ладна, хадзем! — вяртаецца ён і бярэ мяне пад руку.

— Ці ж можна так? — тлумачу яму мякка і далікатна, каб супакоіць.

16.

Крочым далей. Але не па мосце, а праз рэчку. Як гэта здарылася і калі, я і не заўважыла. Вакол ужо дыхаюць варам палонкі, у іх булькае густая, кіпучая вадкасць. Гудзе лёд. Пад ільдом клякоча нашая магутная рэчка. Мне страшна. Я ўжо інстынктыўна гарнуся да ўпэўненага і дужага мужчынскага пляча. Мае пальцы тонуць у глыбокіх далонях. Страшна, дзіка і прыемна. Бераг круты, мы некалькі разоў на ім падаем і ўзбуджана, як у сне, дапамагаем адно аднаму на яго ўзабрацца, смяёмся ненатуральным смехам.

Чым бліжэй падыходзім да дома, тым хутчэй крочу я. Разумею, трэба абавязкова застацца адной, але зрабіць гэта не маю сілы, не магу і не веру, што вось зараз развітаемся.

— Ну, мы і прыйшлі. Дзякуй...

— Можна да вас на хвілінку? — хлапец пытаецца амаль шэптам і з дрыжаннем у голасе.

— Што-о вы...— мнуся спалохана, аднак сваіх рук не адымаю ад яго.

Дзіўнае ўражанне. Усё, што ў гэты момант раблю, мне здаецца, што раблю не я. Нібы ўсё адбываецца з другім чалавекам, а я толькі аднекуль збоку ці зверху назіраю за падзеямі ды з жахам думаю аб выніках.

— По-озна, Пе-еця...— чую зноў не то свой, не то чужы голас.

— На хвілі-іну...

— Гадзіна но-очы...

Дом мой спіць. Ні ў адным акне не гарыць святло. Непрыемная цішыня пануе і на невялікім, заўсёды гаманлівым, як кірмаш, двары. Мной валодае незразумелае і ўзбуджанае хваляванне. Нібы я не іду, а — плыву праз знаёмы двор. Нібы не мае, а чужыя рукі гэтак няўмела, недакладна, нязграбна, як бы рабілі першы раз у жыцці, тыкаюць ключом у дзверы і ніяк не знойдуць замок.

Уваходзім у кватэру. Ён моўчкі здымае паліто. Дапамагае і мне зняць. Чую, як увесь дрыжыць.

— Холадна?— пытаюся не сваімі вуснамі ды прыкідваюся, бытта не разумею прычыны яго хвалявання.

— Аг-га, ч-чор-рт...

— Зараз уключу рэфлектар, бо цэнтральнае ацяпленне ў нас слабое...

Уключаю святло і зыркаю на кватэру.

У суседнім пакоі сабе спакойна спяць малыя, а тут на стале — пакінутыя імі шклянкі з недапітым малаком і кавалачкі булкі. Зыркае святло, галоўкі дзяцей у ложках ды непарадак на стале і на падлозе — мяне ўраз выцвярэжваюць. Сорамна ўжо, няёмка, што вось так позна зайшоў да мяне на кватэру чужы мужчына.

Чаго ён тут? Што яму трэба?..

I я, добрая цаца, дазволіла!.. Папрашу прабачэння і выправаджу. Выправаджу зараз жа — ні хвіліны трымаць не стану, я ж яшчэ не настолькі адурнела! Адно газетай прыкрыю ежу...

Аднак не паспяваю дайсці да стала.

Шчоўкае выключальнік і наступае цемра. Ля вуха адчуваю напружанае дыханне. Мяне падхопліваюць дужыя рукі, узнімаюць угару. Адчуваю на сабе прагныя пацалункі і чую бязладную просьбу. I зусім не словы, якіх нельга разабрзць, а збіўчывы, незразумелы шэпт туманіць маю галаву дарэшты. Раблюся раптам зусім бязвольнай, нібы п'янай, нібы ўся, без астатку, раствараюся ў паветры, а наваколле некуды плыве, і я плыву разам, свядомасць жа мутнее і мутнее. Толькі рэшткамі гэтай свядомасці сілю сябе гаварыць, але з мяне вырываецца адзін стогн:

1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 127
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)