Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]
Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]

Электронная книга - «Сучасны канфлікт [Аповесць, франтавы дзённік, не зусім гродзенскія гісторыі]». Краткое содержание книги:

У цэнтры аповесці, якая дала назву ўсёй кнізе,— сям'я інтэлігентаў. Ён — вучоны, яна — настаўніца. У мужа і жонкі дастатак, дабрабыт, разумныя, дагледжаныя дзеці. Але нешта адбылося, недзе парушылася гармонія ва ўзаемаадносінах, і гэта прыводзіць да непапраўнай сямейнай драмы. У другой частцы кнігі — ваенны дзённік пісьменніка, апавяданні, эсэ, замалёўкі, успаміны пра людзей, якія пакінулі ў яго сэрцы незабыўны след.
1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 127
Перейти на страницу:

— ?!

— Праўда, праўда!

— А гэта добра ці дрэнна?

— Самі вырашайце!

— Ладна, падумаю...

— Фу, гэта я ўсё балбачу ды балбачу, а вы маўчыце? Раскажыце што-небудзь таксама!

— У мяне — нічога цікавага на рабоце не бывае! Так, дробязі, бо я ўсяго — настаўніца.

— Аднак?

I я апавядаю пра сённяшні выпадак з вучнямі на ўроку вытворчага навучання. Гавару з хваляваннем ды адчуваю, як у мяне здорава атрымліваецца, як ад уздыму гараць вочы,—я павінна цяпер быць прывабней.

— Го, засталіся ўжо толькі мы, паглядзіце! — раптам абрывае мяне здзіўлены партнёр.

Толькі цяпер спахопліваюся, я ж — у гасцях, ды азіраюся таксама. I праўда, амаль усе госці разышліся. Музыка маўчыць. Мы недарэчы тырчым сярод пакоя, паклаўшы адно на аднаго рукі. За сталом двое падпітых мужчын, але яны не звяртаюць на нас ніякай увагі, заняты размовай.

Садзімся пад сцяну, хвіліну маўчым ды з недаўменнем азіраемся яшчэ раз: аж гэтак забыцца? Ну і ну! Чуваць, як мужчына з крыўдай апраўдваецца перад другім:

— Жылі мы ўтраіх, як браты, разумееш? Дэмабілізаваліся адначасна. Я тут ажаніўся з настаўніцай, а другую пасватаў Фёдару. Трэцюю мы ўжо ўдвух вьібралі Мікалаю, разумееш?.. А праз год, разумееш, выявілася, што яна — з Тэ-Бэ-Цэ!..

— Ай-яй-яй!..

— Ну! Разумееш? Мікалай цяпер распіўся і злуе на нас, разумееш?

— То хіба ж вы вінаватыя? — пераконвае чалавек сябра.— Вы ж — не богі і не маглі ведаць, што яна сухотная, якая можа тут быць крыўда?!

— Я таксама так думаю, разумееш?! Вядома, каб мы ведалі, то хіба ж?.. Мы ж не дурні і не ворагі самі сабе! На выгляд была, разумееш, дзеўка — як рэпа, ды яшчэ з дыпломам і з кватэрай. Нам здалося — якраз Мікалаю тое, што трэба! Ды атрымалася, разумееш, вось што!.. То, скажы, пры чым тут мы? Хіба ж нашыя вочы — рэнтгенапараты?

— Вядома, не апараты! Каб ведаў, дзе ўпадзеш, напэўна, сеў бы!.. Ну, і Мікалай злуе цяпер, гаворыш?

— Яшчэ як! Разумееш, не вітаецца нават, не заходзіць. Мо з паўгода да мяне ўжо не заглядаў. Фёдар з сям'ёй выехаў, і мне цяпер нават выпіць пасля лазні няма з кім!

— Дурань Мікалай.

— I я кажу.

Мужчыны тыкаюць акуркі ў талеркі з вінегрэтам, цяжка ўздыхаюць, упарта і змрочна думаюць.

Я добра ведаю гэтую настаўніцу. Мы ўсе лічылі, што якраз у яе — чулы і клапатлівы, сціплы і працавіты, сумленны і сардэчны муж. Я нават ёй зайздросціла. Мана! I праўда, у ціхім балоце чэрці водзяцца. Робіцца сумна. Узнімаю вочы на сябра. На яго хмурым твары — абурэнне, яму няёмка, што я ўсё чула, хлапец вось-вось нешта рэзкае скажа.

— Пе-еця, не звяртайце на іх увагі! — малю.

— Пойдзем адгэтуль тады, я не вытрываю!— кідае рашуча.

— Хадзем,— ахвотна згаджаюся.— Ужо і позна!

— Нягоднікі!— Пятро не можа супакоіцца.— Як іх зямля на сабе носіць такіх!

— Цынікі! — дадаю.— Па-настаўніцку гэта называецца — з эмацыянальна беднымі душамі! Людзі — без жаласці, міласэрнасці, без здольнасці суперажываць чужую бяду...

Аднекуль з'яўляецца сам гаспадар і непатрэбна ўмешваецца:

— Нашу Ірыну Іванаўну правесці — халасцяку!

— Дазвольце?— прыкідваецца хлапец, бытта мы не дамовіліся пра гэта самі.— Такое заданне я выканаю з прыемнасцю: слова за вамі, Ірына Іванаўна!

— Калі ласка, вядзіце! Бывайце, Сяргей Міхайлавіч! Дзякуй за гасціну і цудоўны вечар! Жадаю вам многа-многа гадоў жыць на свеце і быць шчаслівым! Яшчэ жадаю, каб наступныя імяніны спатыкалі ўжо не адзін!

— Дзякуй. Прабачце, што не магу з вамі пайсці... Але вы — у надзейных руках, будзьце спакойны. Я гэтым часам займуся астатнімі гасцямі!..

— Займайцеся!

У калідоры Пятро прысядае на ўслонік, дапамагае мне абуць боты. Ківаючы галавой, не то думае ўслых, не то робіць мне камплімент:

— Эх, некаторыя панчошкі — ідэальна напоўненыя маці-прыродай!

Разгублена мнуся, але ён ужо мае туфлі па-гаспадарску загортвае ў газету ды распіхвае па кішэнях свайго паліто — дакладна так, як робіць у такіх выпадках Косця! I гэтак жа абураўся на цынічных мужыкоў. Што за дзіўнае падабенства?!

— Пайшлі! — катэгарычна загадвае, а цвёрдай далонню бярэ мяне пад руку.

15.

I вось мы ўжо на вуліцы.

Парыпвае снег. Паветра чыстае, дыхаецца лёгка. Ціха, толькі весела гараць лямпачкі. Даходзім да бязлюднага моста, а я ўсё не магу супакоіцца ад пачутага. Шкада нашай настаўніцы. Як добра, што побач — сябра, якому можна пажаліцца.

— Хочаце, раскажу вам падобную гісторыю?

— Хачу,— не то жартам, не то ўсур'ёз, не то па-блазенску кідае мой спадарожнік.

— Вечарам пайшла я купіць булак, ды перасталі пускаць у магазін, бо збіраліся яго зачыняць. Мужчына адштурхнуў прадаўшчыцу з ключом, уварваўся ўсярэдзіну. «Грубіян»,— толькі крыкнула яму наўздагон абуранае дзяўчо, і ведаеце што?

1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 127
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)