Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове]
Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове]

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове]». Краткое содержание книги:

Раман у двух кнігах «Каласы пад сярпом тваім» прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі.
Першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне, якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку».
Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману, і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім» сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет, каб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 154
Перейти на страницу:

— Урэшце, хто мяне выручыў, параненага, — сказаў Война, канчаючы есці, — хто падабраў у яры? Хто выхадзіў? Каму ж можа больш верыць Чорны Война.

— А ты не ганарыся, Багдане, — жорстка сказаў Раўбіч. — Я тады не ведаў, што ты — Чорны Война. Проста бачыў тваю перастрэлку з земскай паліцыяй. А ў мяне, кумок, з гэтай публікай свае рахункі. Дый, потым… калі шасцёх нападаюць на аднаго — праўда не на іх баку.

— Лыцар, — сказаў Война. — Ты ж глядзі, лыцар, не забудзь папярэдзіць «блакітных», што мяне бачылі ў наваколлі.

— Папярэджу, — спакойна сказаў Раўбіч. — У мяне таксама ёсць тое, чаго нельга ставіць на карту.

Война скручваў з грубага тытуню цыгарку. Знявечаныя пальцы рухаліся няспрытна.

— Дай я, — сказаў Раўбіч.

— Не трэба. Ва ўсякім разе, адзін палец у мяне здаровы… Той, што кладзецца на курок.

— Война, — сказаў Раўбіч. — Не рызыкуй сабой, Война. Пачакай трошкі. Час надыходзіць. А ты можаш не дажыць. Ты будзеш патрэбен жывы, а не мёртвы. Перасядзі год-два. Месца я табе знайду. Адпачні. А потым я паклічу.

Цень Войнавай галавы адмоўна хіснуўся на сцяне.

— Ты нядрэнны чалавек. Але я кажу — не. Таму, што ты шукаеш сяброў. А сябры прададуць. Чалавек — быдла. У атрадзе з трох — адзін здраднік. І, потым, мне няма часу. Старыя салдаты жывуць, пакуль ідуць. Калі я прысяду — я не ўстану, такая стома ў маіх касцях. Я падаю табе знак і прыходжу сюды, калі ўжо зусім немагчыма. Я сплю тут як чалавек, але потым мне зноў цяжка звыкаць да насцярожаных вачэй, да дажджу, да свайго берлагу… як дваццаць год таму.

Ён апусціў павекі.

— Сёння я раскажу табе нешта, — не вельмі ахвотна сказаў ён. — Ты памятаеш бунт у трыццатым годзе?

— Але. Толькі тады я быў іншы і не разумеў яго.

— А я разумеў. Мне тады было дзевятнаццаць, i я верыў у людзей. Верыў у бунт, у наша паўстанне, у тое, што людзi яму не здрадзяць. Веру я ў гэта цяпер або не — мая справа. Золата — самы брудны метал, але з яго робяць шапку, i яе гаспадар з мазгамi каптэнармуса атрымлiвае права сядзець на чалавечай пiрамiдзе, мучыць людзей, якiх ён мазаля не варты. Гарнастай — подлы i хцiвы звер, але з яго робяць бялюткую мантыю, i яе гаспадар чамусьцi атрымлiвае правы шматаваць свой народ i процьму другiх.

Война паклаў на стол цяжкую далонь.

— Я верыў, што астатнія думаюць, як я. Напэўна, таму, што я любіў сваё Прыдняпроўе і верыў, што мае сябры жадаюць яму дабра. А потым пачалося. Перш за ўсё здрадзіла гэтая сволач, Хлапіцкі[49]. Дыктатар паўстання. Напалеончык… Потым іншыя. Разгул подласці і жывёльнага жаху… Што здзіўляцца, што нас разбілі, што мужыкі нам не верылі. Але я верыў. Праз год я прыйшоў да некаторых сяброў і сказаў, што час пачынаць спачатку. І ўбачыў, што адзін разводзіць капусту, а другі служыць столаначальнікам. Убачыў пустыя ад жаху вочы… А яны ж былі зусім як я. І я зразумеў: яны спыніліся ў нянавісці. Што мне было рабіць? Начальнікі здрадзілі. Сябры дрыжалі. Народ пакорліва цягнуў ярмо. Усё, у што я верыў, было, значыцца, як байка для дурных дзяцей, а мая мара — паламаная цацка.

Ён усміхнуўся.

— Я быў малады і гарачы. Адзін дык адзін. І я вырашыў: паўстанне будзе жыць, пакуль буду жыць я. Павінна ж быць праўда!

Цяпер у яго словах гучала наіўная, але цвёрдая гордасць.

— І вось яно жыве. Яны думаюць, што задушылі яго, а яно жыве, дваццаць год гучаць яго стрэлы. Які яшчэ мяцеж трымаўся так доўга?! Таму я і сплю адным вокам, таму сцерагуся. Яно павінна жыць доўга… аж пакуль не падстрэляць мяне. Мне нельга спыняцца. Іначай атрымаецца, што я дарэмна жыў.

Уздыхнуў.

— Часам мне цяжка. Я гляджу здалёк на твайго Стася. Гляджу на тваю Наталлю. На Франса. На Майку… Я люблю дзяцей. Часам думаеш, што супраціўленне ні да чаго не вядзе. Можна кінуць усё і жыць… Але потым я ўспамінаю, як мітусяцца яны ўсе, пачынаючы з Мусатава. Я ўспамінаю, што кожны мой стрэл — гэта поўха тым, з пустымі вачыма… І вось таму мне з табой не па дарозе. Я не магу чакаць.

— Добра, — сказаў Раўбіч. — Я пайду, бо ты зусім засынаеш… Спі спакойна, кум.

— Чаму ж не спаць? Буду спаць. Інсургент спіць, а інсурэкцыя[50] ідзе.

XIII

Калі першая птушка ціўкнула ў хмызах — ёй ніхто не азваўся. І гэта азначала, што быў жнівень і птушкі сталі больш лянотнымі.

Такая, мусіць, халодная раса! Так не хочацца кідаць гняздоўя! Хто гэта там азваўся? Ах, ён няўрымста!.. Хоць бы яшчэ хвіліну! Хві-лі-начку!

Раса сапраўды была халодная. Лісцікі бэзу, густа пакрытыя ёю, здаваліся шэрымі. Шэрае, туманнае прабівалася праз лістоту святло.

вернуться

49

Хлапіцкі — дыктатар у паўстанні 1830 г.

вернуться

50

Паўстанне.

1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 154
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)