Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Путешествия и география » Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза
Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза

Электронная книга - «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза». Краткое содержание книги:

Сусветную вядомасць Даніэлю Дэфо прынёс раман «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза». Тэма «рабінзанады» як спроба стварэння асноў матэрыяльнай і духоўнай культуры ў адрыве ад цывілізацыі стала вельмі папулярная і выклікала ў далейшым шмат наследаванняў.
1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 79
Перейти на страницу:

Я зразумеў, што ён кажа пра гішпанскіх заваёўнікаў, якія праславіліся ў Амерыцы сваёй жорсткасцю[18].

Я спытаў у яго; ёсць ці не ў мяне якая-небудзь магчымасць пераплысці цераз мора да белых людзей?

Ён адказаў:

— Вядома, можна: толькі трэба плысці на дзвюх лодках.

Я доўга не мог уцяміць, што ён хоча сказаць, але нарэшце з вялікай цяжкасцю здагадаўся, што на яго мове гэта азначае вялікую шлюпку, мабыць, у два разы большую за звычайную пірогу.

Словы Пятніцы мяне вельмі ўзрадавалі: з гэтага дня ў мяне з'явілася надзея, што рана ці позна, а я ўсё роўна вырвуся адсюль і што за сваю волю буду ўдзячны майму дзікуну.

Раздзел дваццаць трэці

Рабінзон і Пятніца будуюць лодку

Мінула яшчэ некалькі месяцаў.

За гэты час Пятніца навучыўся разумець амаль усё, што я яму казаў. Сам ён гаварыў па-ангельску ўжо амаль усё, хоць і вельмі няправільна. Паступова я расказаў яму ўсё пра сваё жыццё: як я трапіў на сваю выспу, колькі гадоў прабыў тут і як я пражыў гэтыя гады.

Яшчэ раней я адкрыў Пятніцу таямніцу стрэльбы (таму што для яго гэта была сапраўды таямніца): я паказаў яму кулі, растлумачыў дзеянне пораху і навучыў яго страляць. Я аддаў яму на пастаяннае карыстанне адну сваю стрэльбу. Я падарыў яму нож, і гэты падарунак зрабіў яго шчаслівым чалавекам. Я змайстраваў яму партупею, накшталт тых, на якіх у нас, у Ангельшчыне, носяць корцікі; толькі замест корціка я даў яму сякеру, якая была, па сутнасці, такой жа добрай зброяй і, апрача таго, магла быць прыдатнай для розных гаспадарчых патрэб.

Я многа расказваў Пятніцу пра эўрапейскія дзяржавы, асабліва пра маю радзіму. Я апісваў яму наша жыццё, нашы норавы і звычкі, расказваў яму, як мы вандруем па ўсіх частках свету і плаваем на вялікіх караблях. Я растлумачыў яму, як збудавана вялікае паруснае судна, і расказаў яму пра тое, як я ездзіў на карабель, які пацярпеў крушэнне, і здаля паказаў яму месца, дзе карабель наскочыў на падводныя камяні. Вядома, я мог паказаць яго вельмі прыблізна, таму што карабель даўно разбіла на трэскі і ўсе абломкі знесла ў мора. Паказаў я таксама яму тую амаль ужо сатлелую лодку, на якой мы хацелі выратавацца, калі бура прыгнала нас да гэтага берага.

Убачыўшы гэту лодку, Пятніца задумаўся і доўга маўчаў. Я спытаў у яго, пра што ён думае, і ён праз некаторы час адказаў:

— Я бачыў адна такая лодка, як гэта. Яна плавала тое месца, дзе жыве мой народ.

Я доўга не разумеў, што ён хоча сказаць: ці тое, што ў іх мясцовасці дзікуны плаваюць на такіх лодках, ці што такая лодка плыла паўз іх берагі.

Нарэшце, пасля доўгіх роспытаў, мне ўдалося высветліць, што дакладна такую ж лодку прыбіла да тых берагоў, дзе жыло яго племя.

— Яе прыгнала да нас ліхое надвор'е, — растлумачыў Пятніца і зноў надоўга змоўк.

«Напэўна, — падумаў я, — які-небудзь эўрапейскі карабель пацярпеў крушэнне ля тых берагоў. Шалёныя хвалі маглі змыць з яго лодку і прыгнаць яе туды, дзе жывуць дзікуны». Але, па маёй нездагадлівасці, мне і ў галаву не прыйшло, што на той лодцы маглі быць людзі, і, працягваючы распытваць Пятніцу, я думаў толькі пра лодку.

— Раскажы мне, якая яна з выгляду.

Пятніца абмаляваў яе мне вельмі падрабязна і раптам зусім нечакана горача дадаў:

— Белыя чалавекі не патанулі, мы іх выратавалі!

— А хіба ў лодцы былі белыя людзі? — паспешліва спытаў я.

— Так, — адказаў ён, — поўная лодка белых людзей!

— Колькі іх было?

Ён паказаў мне спачатку дзесяць пальцаў, а потым яшчэ сем.

— Дзе ж яны? Што з імі здарылася?

Ён адказаў:

— Яны жывуць. Яны жывуць у нашых.

Тут мне раптам прыйшла ў галаву думка: ці не з таго самага карабля, які разбіўся ў тую навальнічную ноч непадалёку ад маёй выспы, былі гэтыя семнаццаць чалавек белых?

Магчыма, калі карабель наскочыў на скалу і яны ўбачылі, што яго нельга выратаваць, яны пераселі ў шлюпку, а потым іх прыбіла да зямлі дзікуноў, сярод якіх ім і давялося пасяліцца.

Я спахмурнеў і пачаў строгім голасам дапытваць Пятніцу, дзе ж тыя людзі цяпер. Ён зноў гэтак жа горача адказаў:

— Яны жывыя! Ім добра!

І дадаў, што хутка ўжо чатыры гады, як гэтыя людзі жывуць у яго землякоў, і тыя не крыўдзяць іх, не чапаюць, а даюць ім усякую ежу, і яны маюць поўную волю.

Я спытаў у яго:

— Як магло здарыцца, што дзікуны не забілі і не з'елі белых людзей?

Ён адказаў:

— Белыя чалавекі сталі нам браты. Нашы ядуць толькі тых, каго перамагаюць у бойцы.

Мінула яшчэ некалькі месяцаў. Аднойчы, гуляючы па выспе, забрылі мы з Пятніцай на ўсходнюю частку выспы і ўзняліся на вяршыню пагорка. Адтуль, як я ўжо казаў, многа год назад я ўбачыў паласу зямлі, якую палічыў за мацярык Паўднёвай Амерыкі.

вернуться

18

Гішпанцы, якія заваявалі Паўднёвую Амерыку ў ХVІ стагоддзі, страшэнна жорстка адносіліся да заваяваных народаў.

1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 79
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)