Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Дзясяты том склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з А. Адамовічам «Маладыя гады» (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957–1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.
1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 207
Перейти на страницу:

Нялёгкі гэты шлях тоіць у сабе шмат гора і перажыванняў, але пад уплывам пераўтваральных сіл рэвалюцыі ўзбуджаюцца ў вясковым хлопцу новыя сацыяльныя якасці. Макарка падрастае, мяняюцца, сталеюць яго чалавечыя вартасці, гартуецца характар. Увесь гэты працэс станаўлення Макаркі, як перадавога чалавека таго часу, нясе на сабе паўсядзённы ўплыў камуніста — Пракопа. Гэта тыповы тагачасны сялянскі барацьбіт за новае жыццё. У час Грамадзянскай вайны і белапольскай акупацыі дзядзька Пракоп, хоць і калека, але ідзе ў лес да партызан, змагаецца з ворагам. Тады другі раз варожая куля прастрэліла яго, праўда, ужо драўляную нагу. Потым дзядзька Пракоп змагаецца з кулакамі, арганізоўвае таварыства на супольнай апрацоўцы зямлі. Ён, як і Макарка, паказаны ва ўсёй няспыннай дыялектыцы развіцця, але яго светапогляд сфармаваўся за межамі аповесці, недзе ў акопах Першай сусветнай вайны. Калі іншыя героі твора толькі яшчэ прыглядаюцца да падзей ды вагаюцца у сваіх адносінах да іх, то Пракоп ужо цвёрда ведае, што трэба рабіць. Пасля выгнання паноў і белапалякаў, сяляне ўзрадаваліся, вядома, але ў іх яшчэ панавала нерашучасць і боязь звароту старых гаспадароў ці якой іншай навалы. А дзядзька Пракоп не збаяўся нічога. Ён змайстраваў сажань і, гукнуўшы сялян, пайшоў дзяліць Кербічаву зямлю. З вялікім веданнем справы і гістарычнай праўдзівасцю паказвае пісьменнік падзеі тых дзён.

А як трапна і праўдзіва намалявана сцэна сялянскай радасці, калі дзядзька Пракоп прызначае Васілёвай сям’і адбітую ў белапалякаў карову!

«У нашай хаце было весела. Бацька непрыкметна міргнуў вачыма мачысе, і яна на момант знікла, але хутка вярнулася, штосьці прынёсшы пад фартухом. У момант на лучыне перад цялеснікамі была падсмажана яешня. Пачалася рэдкая ў нашай хаце гутарка. Дзядзька Пракоп кульнуў чарак са тры і перавярнуў дагары дном пасудзіну.

— Я ж не піток, як ты ведаеш… Дык і не прыганяй ты мяне. Усё адно не вазьму больш, — казаў ён бацьку, калі той да яго прыставаў:

— Ды выпі бо, Пракопка… Яна ж як свянцоная вадзіца.

Нават дзеду Яўстрату паднеслі на печ невялікую чарку. Ён крактануў, разгладзіў белую ўжо ад сівізны, радкаватую бараду і каўтануў, аж вочы заплюшчыў»…

Наогул у аповесці безліч цудоўных мясцін, паэтычных малюнкаў сялянскага побыту, змястоўных праяў чалавечых характараў. Так, поўная трапнай назіральнасці і душэўнага гумару сцэна, калі дзядзька Пракоп прапануе Васілю, Макаркаваму бацьку, «пашукаць ужо якое жанчыны», каб узяць сабе ў жонкі, іх сватаўство і жаніцьба, сцэна Макаркавай помсты настаўніку-дзячку ці першыя крокі Макаркі ў горадзе. Нават апісанне хаты Шыянкоў зроблена з надзвычайным паэтычным майстэрствам. Такое вельмі трапнае і дарэчнае ўжыванне мастацкай дэталі і майстэрства ў паказе вясковага побыту можна знайсці хіба толькі ў лепшых творах Я. Коласа. Вельмі многа кранаючай душу цеплыні і глыбокага сэнсу ў Макаркавым паведамленні сям’і аб сваім ад’ездзе на рабфак.

«Я бачыў, як павесялела мачыха, бачыў, як засмуцілася Насцечка, як разгубіўся бацька, нібы яму трэба было от зараз жа адсекчы свой палец і выкінуць. Бацька пачаў распытваць, як і што.

— Толькі ж от у мяне няма ў чым ехаць, — выказаў я сваю крыўду. — Не паеду ж я ў гэтым шарачку ды ў лапцях у горад.

Бацька задумаўся на момант, а потым, як бы прыняўшы рашэнне, сказаў:

— Там у куфры ляжаць чаравікі тваёй нябожчыцы-маці. Яны табе цяпер будуць якраз па назе. Ды бурнос матчын перашыем»…

Вялікая канцэнтрацыя жыццёвага матэрыялу і скупая трапная мова робяць вельмі змястоўным кожны радок «Юнацтва ў дарозе». Рэдка, бадай, можна напаткаць у беларускай літаратуры твор з такім багатым падтэкстам, як у гэтай аповесці. Тут кожная фраза нясе вялікую сэнсавую нагрузку, поўная глыбокай думкі і вобразнасці. Надзвычай сакавітая мова лёгка і выразна даносіць да чытача падзеі і вобразы твора.

Але, на нашу думку, аўтар некалькі не прытрымаўся меры ў выкарыстанні мясцовых слоў і правінцыялізмаў. У беларускай мове склаліся і існуюць шмат год агульнабеларускія і агульнаўжывальныя словы, замяняць якія мясцовымі, хоць можа гучнейшымі і «лепшымі», няма патрэбы. Усе ж нягледзячы на некаторую гэтую празмернасць мова аповесці добрая і паэтычная. Трэба асобна адзначыць сінтаксіс гэтай мовы, які пад пяром аўтара аповесці набыў асаблівую нацыянальную выразнасць і чысціню. Нам здаецца, што ў гэтай справе Раман Сабаленка намнога больш за іншых беларускіх аўтараў наблізіўся да мовы К. Чорнага.

1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 207
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)