Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другие документальные фильмы » Рудабельская рэспубліка
Рудабельская рэспубліка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Рудабельская рэспубліка

Электронная книга - «Рудабельская рэспубліка». Краткое содержание книги:

Дакументальная аповесць рарказвае пра гераічныя падзеі першых дзён савецкай улады на Палессі, барацьбу рудабельскіх партызан з нямецкімі i белапольскімі акупантамі, разгром контррэвалюцыйных банд. У цэнтры аповесці — Аляксандр Салавей, бальшавік, арганізатар партызанскіх атрадаў, таленавіты камандзір Чырвонай Арміі.
1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 110
Перейти на страницу:

— Gut! Seher gut[8].

Хтосьці Каленіка так тузануў за пінжак, што той аж язык прыкусіў. Некалькі галасоў прашаптала: «Юда, хрыстапрадавец!» I ўсе змоўклі, нібы нічога i не было.

Так, як i прапанаваў Пракоп, у кааперацыю абралі Цімоха Валодзьку, Мікодыма Гошку i Сцяпана Жынко. У былой манапольцы вырашылі зрабіць краму. Камендант дазволіў раз на тыдзень збіраць праўленне i кожны месяц — сходы пайшчыкаў, выпісаў пропуск ездзіць у Бабруйск па тавары.

Рудабельская кааперацыя заварушылася на друri ж дзень. Малады, малы, як вузельчык, i вельмі ж спрытны Цімох Валодзька толькі што сыскаўся з нейкага далёкага салдацкага шпіталя i цяпер, згаладалы па рабоце, прыбіваў паліцы ў краме, збіраў па хатах мяхі пад соль, запісваў, што каму прывезці. Мікодым хадзіў з двара ў двор i спаганяў паі, каб было, як ён казаў, за што рукі зачапіць.

Ахвоті a дзядзькі ехалі ў падводы па тавары для кааперацыі. З пропускам рудабельскай камендатуры ix нідзе не затрымлівалі нямецкія патрулі. Валодзьку ыават дазволілі браць з сабою карабін, каб адбівацца, калі часам нападуць «бандыты».

У Бабруйску Валодзька прыязджаў на склад, адабраны рэўкомам у купца першай гільдыі ў самым пачатку рэвалюцыі. Гаспадар некуды з'ехаў, а складам так i загадваў бальшавік Ліакумовіч, у свой час прызначаны загадчыкам продаддзела. Склад стаяў на Бярэзінскім фарштаце, далека ад людскіх вачэй. Бабруйчане забыліся, а немцы i не чулі пра яго існаванне. Густаў Шульц выдаў Ліакумовічу паперу з пячаткамі гарадской управы, якая сведчыла, што склад належыць таварыству сельскіх кааператываў. Гэта сцвярджала i шыльда, прыгожа размаляваная загадчыкам. Ліакумовіч, чалавек інтэлігентнага выгляду, з пышнымі, заўсёды дагледжанымі вусамі, у белых манжэтах i каўнерыку, сядзеў у маленькай баковачцы i выпісваў тавары, a ў складзе варочалі скрынкі Барыс Найман i Шолам Агал. Яны пад мыла закладвалі мяшэчкі з порахам, піраксілінавыя шашкі, абоймы патронаў, запакоўвалі пачкі газет, якія прывозіў з Оршы Катловіч, лістоўкі, аддрукаваныя ў Бабруйску, i нумары «Rote Fahne».

Апрача ўсяго гэтага Валодзька пачаў прывозіць з Бабруйска карабіны, наганы i гранаты. Ахоўнай граматай у яго быў пропуск рудабельскага каменданта.

Звычайна, калі прыбывалі новыя тавары, збіралася «пашыранае праўленне кааперацыі». Прыходзілі Салавей, Ляўкоў, Малаковіч i Адзінец. Нібыта незнарок заходзілі камандзіры партызанскіх атрадаў — Максім Ус, Нічыпар Званковіч i Анупрэй Драпеза. Тут праводзіліся пасяджэнні рэўкома i партыйнай ячэйкі, раіліся камандзіры атрадаў, раздаваліся лістоўкі i газеты. A калі часам заходзіў нямецкі патруль, Сцяпан Жынко паказваў камендантаву грамату — дазвол раз на тыдзень збіраць цраўленне кааперацыі. Часам салдат частавалі «шнапсаМ» з панскага бровара i салёнымі гуркамі.

Салавей трохі ўмеў гаварыць па-нямецку i тлумачыў салдатам, што ix ашукаў кайзер, што яны не павінны крыўдзіць такіх жа сялян, як яны, што ім трэба хутчэй вяртацца дадому, скінуць Вільгельма i ўзяць уладу ў свае рукі. Салдаты задумваліся, бо кожны хацеў хутчэй вярнуцца да сям'і. Яны прагна накідваліся на лістоўкі, якія знаходзілі ў сваіх кішэнях, чыталі ў газеце артыкулы Карла Лібкнехта i натхнёныя прамовы Розы Люксембург.

У казарме тоненькія лісткі, напісаныя на роднай мове, пераходзілі з рук у рукі, ix хавалі ў секніках i падушках, імі дзяліліся з таварышамі, як навінамі з дому.

Камендант ніяк не мог уцяміць, хто прыносіць у казарму гэтуіо «камуністычную заразу». Ён злэена рваў на дробныя шматкі лістоўкі i газеты, тупаў нагамі, рассякаў паветра кароценькім стэкам i крычаў:

— Нават куры не баяцца іхніх пагроз. А салдаты кайзера былі заўсёды верныя прысязе i айчьше.

Камендант пасылаў у вёскі i на хутары атрады салдат. Яны выграбалі з засекаў i кадоўбчыкаў жыта, з гарыхнчаў сцягвалі падсушаныя кумпякі, усё складалі на фурманкі, вызначаныя старастам.

Галасілі бабы, умольвалі хоць на зацірку пакінуць мукі, пашкадаваць ix дзетак. А салдаты ni быта не чулі i не разумелі ix галашэння.

Барон Урангель даводзіў каменданту, што трэба завярнуць абоз у яго двор i ссыпаць усё ў панскія свірны. Бо гэта яго дабро, нарабаванае мужыкамі i бандытамі. А камендант выконваў загад свайго камандавання — збіраў кантрыбуцыю натурай. На кожную фурманку ён даў па салдату i адправіў першы абоз у Ратміравічы.

Падводчыкі ішлі каля вазоў, салдаты ляжалі на мяхах i смакталі доўгія люлькі. Колы рыпелі па глыбокім пяску, шумелі старыя замшэлыя сосны, i шчабяталі звонкія лясныя птушкі.

Калі абоз уехаў у густую путчу, каля самай дарогі прагрымеў залп. Спалоханыя коні рвануліся ў лес, перакуліўся адзін, другі воз, разам з мяхамі пассоўваліся немцы, не паспеўшы ўхапіцца за свае карабіны. А ix ужо акружыў атрад — чалавек за сорак узброеных маладых барадатых мужчын. Адстрэльвацца i супраціўляцца не было сэнсу. «Што можа зрабіць дзесяць салдат з такою вялікаю бандай? Загінуць? За што i дзеля чаго? Каму ж ахвота паміраць?» — думалі перапалоханыя немцы. Яны паднялі рукі.

вернуться

8

Добра, вельмі добра (ням.)

1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)