Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другие документальные фильмы » Рудабельская рэспубліка
Рудабельская рэспубліка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Рудабельская рэспубліка

Электронная книга - «Рудабельская рэспубліка». Краткое содержание книги:

Дакументальная аповесць рарказвае пра гераічныя падзеі першых дзён савецкай улады на Палессі, барацьбу рудабельскіх партызан з нямецкімі i белапольскімі акупантамі, разгром контррэвалюцыйных банд. У цэнтры аповесці — Аляксандр Салавей, бальшавік, арганізатар партызанскіх атрадаў, таленавіты камандзір Чырвонай Арміі.
1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 110
Перейти на страницу:

— Растлумач яму, што мужчыны хочуць згарнізаваць кааперацыю, вазіць з Бабруйска мыла, газу, соль, каб тут зрабіць хоць якую невялічкую крамку, i просяць у пана каменданта дазволу.

Камендант выслухаў, што яму пераказала Ліза. Рудыя вусы заварушыліся, як у прусака, захадзілі густыя бровы, падобныя на вусы. Ён стаў гаварыць, нібы лаяцца.

— Пан камендант кажа, што сяляне павінны здаваць арміі кайзера Вільгельма хлеб, сала, масла, мёд i палатно. А стараста абавязаны выдзеліць падводы i далажыць пану каменданту, у каго што можна ўзяць.

— Падводы загадаць не штука, а хлеба ды сала гадоў на дзесяць назапашана на хутарах у Перагудаў, Гатальскіх, Ермаліцкіх ды Вінярскіх. Чаго ж? Можна i паказаць, дзе яны хаваюць дабро. A мужыкі даўно нішчымніцу ядуць. Адкуль у ix той хлеб ды сала?

Ад таго, што ніяк не магла перакласці слова «нішчымніца», Ліза аж пачырванела.

— Спісы, у каго ёсць хлеб, я дам. А як нашчот каперацыі, спытай у яго.

Яшчэ паўпінаўся трохі камендант, але Міхал яго ўпрасіў. Можа, тут i Ліза памагла сваімі прывабнымі шэрымі вочкамі i румянымі шчокамі з залацістым пушком каля вушэй. Камендант сказаў, што на першы сход пайшчыкаў прыйдзе сам разам з перакладчыцай.

I сапраўды прыйшоў. У школе за вузенькімі партамі i проста на падлозе сядзелі барадатыя i сярэдняга веку мужчыны, асобна каля печы стаяла чалавек дваццаць кабет i маладзіц. Палавінка сонца яшчэ вісела над лесам i залівала пакой чырвоным бляскам. Па вуліцы ў хмары рудога пылу ішла з пашы чарада кароў. Чутно было, як ляскае пастух доўгаю пугай i кляне лысух i рагуль.

Камендант увагнуўся ў нізкіх дзвярах, каб не збіць гаышака на блішчастай касцы, атрос з мундзіра пыл i пайшоў да стала. Следам за ім убегла Ліза. Жанкі скоса паглядзелі на яе. «Не была б то адна кроў, бач, як дагаджае»,— шапнула Мікодыміха Парасцы.

Камендант сеў за стол i паманіў пальцам валаснога старасту. Міхал стаў побач i неяк сарамяжліва загаварыў:

— Гражданы вобчаства, мужчыны i бабы, сядзім мы пры лучыне i самі закурэлі, як галавешкі. Газы няма. I солі, каб прысаліць які гаршчок, нідзе i драбочка не знойдзеш. Як пахне мыла, ужо i бабы забыліся.

Відаць, Ліза дакладна перакладала прамову старасты, бо камендант усміхаўся i ківаў галавою.

— Калі ж мы згарнізуем каперацыю, збяром паі, выберам крамніка, казначэя i ўсю ўправу, можна будзе тое-сёе даставіць з Бабруйска.

— Хоць бы трохі анучы адмыць ды вошы на дзецях выпрудзіць.

— Бацвіння няма чым прысаліць,— загаманілі бабы.

З апошняй лаўкі падняўся высокі бялявы Пракоп Малаковіч. Мужчыны пераглянуліся, зашапталі:

— Бач ты яго, i не баіцца.

— А чаго яму баяцца, ён жа не канакрад які.

— Няхай навалач гэтая нас баіцца, а мы ў сябе дома. Вось так!

— Сціхніце вы,— сыкнула на ix Параска.

Пракоп гаварыў спакойна i разважліва:

— Што кааперацыя нам трэба, кожны ведае. Дык каб доўга не гаварыць, давайце выберам праўленне, казначэя там, прадаўца. Збяром паі, i няхай едуць у Бабруйск. Я думаю, лепшага казначэя, як Мікодым Гошка, нам не знайсці, a крамнікам няхай быў бы хоць Цімох Валодзька. Хлопец ён малады, вёрткі. Адным словам, свой чалавек. Ну i Сцяпан Жынко, як граматнейшы, над імі за старшага. А як вы думаеце?

— Думаем так, як i ты,— з другога канца выгукнуў Лявон Адзінец. A Ліза, седзячы побач з вусатым немцам, усё шчабеча яму на вуха, усё пераказвае, хто што гаворыць.

З-за апошняй лаўкі высунуўся доўгі, як жардзіна, Аверкаў Каленік. Шэрыя валасы звісалі аж на каўнер крамнага пінжака. З маленства ён падаваў кадзіла папу i сам збіраўся пайсці ў боскія служкі. А як закруціла вайна ды рэвалюцыя, узлаваўся на ўвесь свет, зашыўся на бацькавым хутары. У нядзелю i на прастольныя святы спяваў на клірасе i часам, калі не было дзяка, чытаў «Апостала». А цяпер здурэў, ці што? Выскачыў, бы Піліп з канапель, ды як ляпне:

— Няхай паненка перакажа гаспадзіну каменданту, што тут сабраліся адны бунтаўшчыкі i рэўкомшчыкі:, i Пракоп, i Лявон Адзінец, i Параска, i той жа хвалёны Мікодым. Хапайце ix i вяжыце!

Усім аж дух заняло ад неспадзеўкі. Ліза пабялела ў твары, азірнулася на бакі. Камендант яе запытаў:

— Was sagt dieser Bauer?[6]

Дзяўчына нахмурыла бровы, нібы падбірала патрэбнае слова, потым усміхнулася i пераказала:

— Er sagt Produktionsgenossenschaft das ist gut[7].

Ніхто не зразумеў, што яна сказала. Усе са страхам

чакалі, што будзе рабіць камендант. А ён заківаў блішчастаю каскай, заварушыў цупкімі рудымі вусамі i праз жоўтыя конскія зубы прабурчаў адзінае зразумелае слова:

вернуться

6

Што кажа гэты селянін? (ням.)

вернуться

7

Ён кажа, што кааперацыя — гэта добра (ням.)

1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)