Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вятрак – птушка вольная - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вятрак – птушка вольная

Электронная книга - «Вятрак – птушка вольная». Краткое содержание книги:

Новую кнігу пісьменніка склалі аповесці “Скачы ад печы, жэўжык!”, “Цар-дуб” і “Вятрак – птушка вольная”, у аснову якіх пакладзены суровыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і першых дзён пасля вызвалення беларускай вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты няпросты час духоўную падрыхтаванасць да подзвігу праяўляюць і дзеці, якім наканавана было лёсам рана мужнець, станавіцца дарослымі. Апавяданні, змешчаныя ў кнізе, таксама звернуты да чалавека нашага часу. Творы В.Ткачова служаць высокім ідэалам чалавечнасці, дабрыні і свабоды. 
1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 93
Перейти на страницу:

– Фу-у, і насмуродзілі ж!..

А то і Юраська не чуе. Фу-у, канешне. Але ж мала таго, што няма чым дыхаць, дык яна, старая, просіць яго, каб скокнуў у падпечча, павымаў курэй.

– Скокні, мілок, а то яшчэ, не дай Божа, задыхнуцца.

Давялося лезці. Аксінні не адмовіш. Суседка як ніяк. Ды іншы раз і цукерку раздабудзе якую-небудзь пазалеташнюю, сухую, бы трэска, але ўсё роўна смачную, і пачастуе. А то яшчэ які прысмак прэзентуе. Не, з ёй псаваць адносіны нельга, хлопчык гэта разумее, і, набраўшы паветра ў грудзі, нібы збіраўся нырнуць у вірок, палез...

– Уго, колькі іх тут! – дзівіўся хлопчык, падаючы курэй. – Каб не я, то яны б ачмурэлі... Усе да адной. Нават не варушацца. А як, цікава, ты, бабця, здагадалася іх сюды схаваць?

– Я, браток, жыццё, мяркуй, пражыла, многаму навучаная. А ім, супастатам, бачыў, што паказала?..

Нарэшце Юраська выпаўз з падпечча з апошняй курыцай у руцэ, шморгнуў носам:

– Усе. Фу-у! Там дыхнуць няма чым.

– Дурныя куры. З перапалоху нарабілі... А таго, бедалагі, не ведаюць, што за Аксінняй яны, як за каменнай сцяной. Як у крэпасці. Бач, уратавала. Дык не, нагадзілі... Калі ж усім, відаць, тых немцаў страшна? Не толькі, мусіць нам, людзям?

– Не ведаю... – няпэўна павёў плечуком хлопчык. – Мне дык... я іх бы...

– Ну-ну, не яршыся! Певень мой вунь таксама спрытна па двары бегаў – толькі хвост трубой трымаў... А насмуродзілі!..

Юраська дапамог суседцы паразвязваць курэй, у якіх матузкамі былі пераціснуты крылы і дзюбы.

– І не шкада было, звязваць так?.. – паглядзеў на старую хлопчык.

– Затое цэлыя.

Нечакана для Юраські Аксіння падсунула бліжэй да яго дзвюх чубатак.

– Матцы аддай, – сказала яна, крадком змахнуўшы слязу з твару рукавом. – Мо яечка з’ясцё. Толькі пасля такога палону ці будуць яны несціся? Хаця – праз тыдзень ачомаюцца. Бяры, нясі. З мяне хопіць. Каб жа хоць гэтых зберагчы. Але ж макацёр навошта ў мяне? Што-небудзь прыдумаю. Пачакай, дык пеўня і ў вас не засталося? Немцы што, і яго да рук прыбралі?

Юраська кіўнуў:

– Першы ж выскачыў...

Старая супакоіла:

–То і бяды тае. Пражывуць куры без пеўня. Мы ж, бабы, жывем без мужчын – і нічога. Нясі, нясі дамоў чубатак.

Хлопчык схапіў курэй і пабег дахаты – хутка, нібы баяўся, што цётка перадумае і забярэ іх назад. Бег ён радасны і шчаслівы. Тым часам, паехалі з Хатоўні немцы і на вуліцы, як і раней, шугала вясковая дзятва, не давала ўпыну нагам і спакою сваім звонкім галасам. Вызіралі з хат і дарослыя. Пасмялелі людзі, адчулі сябе зноў гаспадарамі ў сваім доме. Толькі ці надоўга?

Юраська прынёс дамоў чубатак, і падумаў пра суседку Аксінню: «А не такая яна ўжо і жмінда. Калі па-добраму з ёй. Ласку ўсе любяць».

2. «У НАС ІМ ГОРШ НЕ БУДЗЕ...»

Юраська жыў з мамай і сястрычкай Лідай. Ліда паспела скончыць на гэтае лета чатыры класы, ён жа на два больш. Шэсць, значыць. Вучоны, калі параўнаць з дзедам ці з той жа цёткай Аксінняй. Але ростам Юраська не ўдаўся – малы, хударлявы, вочы схаваліся глыбока ў твары, моцна сядзяць каля пераносся: як прытаіліся, гатовыя ў самы патрэбны час выскачыць і ўсё, што важна, убачыць, згледзець. А на тое, што ён малы, мама неяк сказала, асабліва не бядуючы: «Будзе як дзед Трафім: ад зямлі на тры вяршкі. Аднак і добра, калі так: уваротлівым, спрытным дзед быў. Залаты харакцер меў, праўда ж... золата, а не харакцер. Каб Юрка па яму ўдаўся, я б дужа радая была».

Юраська, вядома ж, і сам – ну, калі маці так хочацца! – хацеў быць падобным да дзеда. Хоць трошкі. А калі і не трошкі, дык што, кепска? Нібы вавёрка тая гойсаў ён звычайна па самых высокіх дрэвах, што раслі ў вёсцы і за вёскай – усюды: пакажыце, на якое ён не ўзлазіў! А ў Харытонаў вірок – хто яшчэ смялей за яго мог скокнуць з берага? Нават у паветры перакуліцца, як той акрабат. Малеча толькі ўздыхне ад зайдрасці: эх, самім бы так!

Аднак жа цяпер дрэвы і Харытонаў вірок адыйшлі неяк самі па сабе, забыліся, бо насунулася наперад, нібы бяльмо на вока, гэтая варожая саранча, што прынесла з сабою вайну і гора, а таму маці нават не абрадавалася курам, якіх прынёс Юраська.

– Сынку мой... – уздыхнула яна, паглядзела на яго так пакутліва, працята, што хлопчык не вытры-маў, адвярнуўся. – Што ж рабіць будзем? Як жыць?

Юраська падышоў да маці, прытуліўся.

– Не бядуй, мама. Тата ў крыўду нас не дасць. Бачыла, колькі мужчын на вайну пайшло?

– Бачыла.

– З адной нашай Хатоўні толькі...

– Але ж хіба татка наш зможа забіць каго? Ён жа птушачку не пакрыўдзіў ніколі, не тое, каб чалавека...

1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 93
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)