Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У шосты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Абеліск» (1971 г.), «Пайсці і не вярнуцца» (1978 г.) і раман «Кар’ер» (1986 г.).
1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 230
Перейти на страницу:

— Да-а-а…

— А што? — не зразумела Зоська.

— Ды нічога, што ж… Учора вунь вярталіся хлопцы з Чапаеўскага. Двое. Трэцяга няслі ў пасцілцы. Во боты з яго.

Зоська перацяла дыханне.

— Што? Забілі?

— Забіты. Дзве кулі. Адна ў грудзі, другая ў жывот.

— Да, дрэнь справа, — паморшчыўся Антон.

Зоська моўчкі сядзела, непрыемна ўражаная гэтаю весткай, хаця, калі разважыць, чаго тут было здзіўляцца? Ці мала дзе каго забілі — ішла вайна, і забівалі кожны дзень сотнямі. I ўсё ж яна адчувала, што гэта між іншым пачутая навіна мела нейкія адносіны і да яе, — можа, забіты перапраўляўся на той бок ля гэтага самага Астраўка, ды і забілі яго недзе ў тых жа мясцінах, дзе прыйдзецца дзейнічаць ёй. Зноў жа размова пра кулю ў жывот заўжды выклікала ў Зоські непрыемнае адчуванне. Болей за ўсё яна баялася менавіта кулі ў жывот, хаця і разумела, што атрымаць кулю ў галаву ці ў грудзі, мабыць, не лепей. Петракоў з дапамогай самаробнага шыла і дратвы старанна рамантаваў бот, увесь час хрыпла пакашліваў, і Зоська, гледзячы на яго тоўста абвязаную нейкай суконкай шыю, сказала:

— У вас горла баліць, ага?

— Ды ўжо баліць, — адказаў ён, не адрываючыся ад свайго занятку. — Застудзіў і вот… Відаць, дакашляю гэту зіму.

— Ну чаму вы так! — здзівілася Зоська, адчуўшы ў ягоным голасе тужлівыя ноткі. Петракоў толькі махнуў рукой.

— А, усё роўна. Чым жысць такая…

Антон нецярпліва рэзка ўстаў з лаўкі і, сагнуўшы галаву пад нізкаю столлю, зірнуў праз няшчыльна прычыненыя дзверы, з якіх усё несла ветрам і сцюжай.

— Ну дзе ж твой Барматухін? Ці, можа, ты перавязеш?

— Барматухін перавязе. Ён цяпер перавозчык. Антону яўна тут не сядзелася, ды і Зоська ледзьве трывала ў гэтай прагорклай ад дыму зямлянцы. Цяпер яе, праўда, расчуліў спакутаваны выгляд Петракова, і ёй стала шкада хворага чалавека.

— Дык, можа, лякарства трэба якое? Можа, вам мёд памог бы? — сказала яна, настылымі рукамі пагладжваючы прыгрэтае ля печкі калена.

— Якое лякарства! Мне ўжо нішто не паможа, прыйдзецца таго… Сухоты ў мяне, — проста паведаміў Петракоў і змоўк, глыбока засунутай у халяву рукой мацаючы канец дратвы.

Зоська збянтэжылася. Яна не ведала, што ў такіх выпадках можна сказаць чалавеку, чым суцешыць яго. Ды і ці трэба суцяшаць наогул?

Сабачка, які быў недзе знік, радасна заскавытаў па той бок дзвярэй, Антон зірнуў праз акно і адступіўся. Дзверы шырока расчыніліся, і ў іх паявіўся, відаць, вельмі азяблы хлапчук з худзенькай шыяй і ў сямі нейкіх неахайна захінутых на грудзях апранахах. На яго галаве, глыбока насунутая на вушы, сядзела шэрая паношаная кепка з гузічкам наверсе.

— Сігнал давалі, дзядзька Мікалай?

— Даваў, як жа. Во перавезці, — паказаў позіркам на гасцей Петракоў, і Зоська здагадалася, што ўрэшце прыйшоў Барматухін. А яна думала, што гэта будзе чорны мужык з барадой. Хлопец, аднак, увайшоў у зямлянку і прычыніў за сабой дзверы, за якімі тоненька віскатаў сабачка.

— Закалеў. Такі вецер усчаўся…

— «Сала» ўсё прэ? — запытаў Петракоў.

— Яшчэ болей стала. Такія крыгі — ого!

— Стане Нёман, — рашыў Петракоў. — Хужы дзела будзе.

— А нам хужы не будзе, — сказаў Барматухін.

Ён прысеў перад печкай, працяг да агню скорчаныя ад сцюжы рукі, і Зоська падумала: як жа ён іх пераправіць у такі ледаход? А раптам аб лодку стукнецца крыга, і яны апынуцца ў вадзе. Але Нёман — не балотная рэчка, адсюль не так проста выбрацца на бераг. Яна са страхавітым клопатам пазірала на Петракова і хлопца, якія быццам і не думалі аб тым. Барматухін, усё трымаючы ля агню настылыя рукі, павярнуў да яе востранькі, з пасінелым носам, тварык і нібы падміргнуў нават.

— На сувязь? У разведку?

— Барматухін! — са зморанай строгасцю прыкрыкнуў Петракоў. — Табе што? За чым нада, за тым і ідуць.

— А! — расчаравана выдыхнуў хлопец. — Бытта няведама, па што за Нёман ходзяць. Абы варочаліся.

— Як-небудзь пастараемся, — сказала Зоська.

— Во-о! Так усе гавораць. Толькі не ўсе варочаюцца. У нядзелю перавозіў шасцярых, два разы лодку ганяў. А ўчора вяртаюцца трое. I то адзін нежывы. Застрэлены.

— Барматухін! — зноў спыніў яго Петракоў. — Памаўчы лепш.

— Ды я — калі ласка, — з гатоўнасцю пагадзіўся падлетак і ўстаў. — Ну дык пайшлі хіба?

Ямчэй захінуўшы на грудзях свае надзетыя адзін на адзін пінжачкі, ён тужэй падперазаўся брызентавай, ад вайсковых штаноў, папружкай і нагой піхнуў лёгкія дзверы. Яны адзін за адным выйшлі на вузенькую прыступку каля парога. Зоська, азірнуўшыся, сказала Петракову:

1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 230
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)