Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У шосты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Абеліск» (1971 г.), «Пайсці і не вярнуцца» (1978 г.) і раман «Кар’ер» (1986 г.).
1 ... 48 49 50 51 52 53 54 55 56 ... 230
Перейти на страницу:

— Астравок, здаецца, вышэй будзе. Мы трохі ніжэй выйшлі, — сказаў побач Антон.

Зачараваная суровай прыгажосцю ракі, Зоська хвіліну не магла адвесці ад яе вачэй, думаючы, як жа ім пераправіцца цераз гэтую ледзяную плынь? Дзе знаходзіцца Астравок, яна не задумвалася, яна ўжо прывыкла, што ў такіх справах Антон разумеў больш, зноў жа, увосень ён тут усё скалясіў са сваёй групай. Не спускаючыся да вады, яны пайшлі па-над абрывістым берагам у пошуках гэтага самага Астраўка.

— Значыць, так, — павярнуўся да яе Антон. — На заставе там Петракоў. Або, можа, сяржант з дэсантнікаў. Той, каторага летам пад Зельвай падабралі. Дык ты назавеш пароль і скажы, што ўдваіх ідзем. Паняла?

— А ты не вернешся?

— Ты слухай сюды. Кажы так. А пасля пабачым.

Зоська не пярэчыла, здаецца, яна ўжо страціла здольнасць пярэчыць гэтаму чалавеку, усё ў якога атрымлівалася лепш і больш хвацка, чым у яе. Ён яўна адбіраў у яе ініцыятыву ў гэтым яе паходзе, але яна не трывожылася, — ну і няхай! Мабыць, ва ўсім, што датычыла вайны, ён быў большы спец, чым яна.

Аднак па беразе яны прайшлі кіламетры два, перш чым убачылі на рачной паваротцы прытоплены ў вадзе астравок, зарослы па берагах голым цяпер лазняком. Нёман тут раздзяляўся на два рукавы, галоўнае яго рэчышча абмінала з таго боку, а пратока ля гэтага берага была густа забіта лёдам, рух якога амаль спыніўся ў вузкім вадзяным рукаве. Трохі бліжэй абрывісты лясны бераг разразала вялізная прамоіна-роў, з якой вырывалася ўгору ледзь прыкметнае на цьмелым хвойніку шэрае клочча дыму.

— Задымілі, — сказаў Антон. — Мабыць, грубку раскачагарылі.

Не паспелі яны, аднак, наблізіцца да вусця рова, як аднекуль з кустоў насустрач выбег мітуслівы, чорненькі, бы вугалёк, сабачка, які са злым брэхам кінуўся на Антона. Антон спыніўся, прытупнуў нагой, але сабачка і не падумаў спалохацца, і толькі калі ён падхапіў з-пад ног камень, тады кінуўся назад у роў. Аднак адтуль па сцежцы насустрач ужо шкандыбаў няголены, у ватных штанах і нейкай самаробнай суконнай апранашцы пажылы чалавек з тоўста абвязанай шыяй. Ён глухавата адкашляўся, хутка супакоіў сабачку. Антон уважна павітаўся:

— Здароў, Петракоў.

— Здароў, — глухім голасам адказаў чалавек, стоячы на абрыве. За ягонымі плячыма відаць былі дашчаныя дзверы зямлянкі, іржавы камінок над якой капціў клоччам шызага дыму.

Антон прапусціў Зоську наперад.

— Кажы пароль.

Яна і сама ведала, што трэба назваць пароль, але ці гэта трэба зрабіць цяпер, ці потым, яна забылася. Як заўжды, выручаў Антон.

— Прывет вам ад Міроныча, — сказала яна, з увагаю пазіраючы на худы, з шэрым шчаціннем твар Петракова. Той, ціха кашлянуўшы, прамовіў водзыў:

— Даўнавата з кумам не бачыліся.

Здаецца, усё было правільна, пароль і водзыў супалі. Зоська з палёгкай уздыхнула і тут жа надумала запытаць, як наконт пераправы, ды Петракоў павярнуўся на абрыве.

— Гэта… Сюды ідзіце. Ціш ты, шкварка! — крыкнуў ён на сабачку, які зноў паспрабаваў накінуцца на Антона. Зоську ён яўна ігнараваў увагай, увесь свой гнеў кіруючы на яе спадарожніка.

— Гэта… Прайдзіце пакуль што… Во сюды, — адчыніў Петракоў падвешаныя на скуратах дзверы зямлянкі, з якой прыемна дыхнула на іх цеплынёй і дымам.

Зоська і Антон, прыгнуўшыся, улезлі ў цесненысую, выкапаную ў рове зямляначку з абломкам шкла ў дзвярах замест акенца, лаўкай і добра напаленай печкай, дым з якой упарта не хацеў лезці ў комін і раз-пораз кідаўся ўсярэдзіну. Петракоў працёр далонню слязлівыя вочы і ўзяў з долу бот, за якім пацягнулася доўгая нітка дратвы.

— Зашыць трэба… А вы гэта, сядайце, — кіўнуў ён на лаўку, сядаючы сам каля печкі. — Пакуль Барматухін лодку прыгоніць.

Яны селі. Зоська бліжэй да печкі, Антон — ля самых дзвярэй. Антон беглым позіркам акінуў зямлянку.

— А дзе ж начальнік твой?

— А няма начальніка, — сказаў Петракоў, з натугай круцячы шылам дзірку ў задніку.

— Як? Быў жа сяржант гэты. З дэсантнікаў. Петракоў адкашляўся, плюнуў у кут за печкай.

— Быў. Папаўся сяржант. Цяпер я во.

— А, гэтак…

— Так во. А вы туды? — падняў ён на Зоську нейкі спакутаваны позірк счырванелых, мусіць, ад дыму, вачэй.

— Туды, — скупа пацвердзіла Зоська. Петракоў, сціскаючы ў руках бот, ціха ўздыхнуў.

1 ... 48 49 50 51 52 53 54 55 56 ... 230
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)