Напярэймы жаданьням
- Автор: Дудзіцкі Уладзімер
- Год: 1994
- Язык: белорусский
- Год: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
- Жанр: Другая проза
Электронная книга - «Напярэймы жаданьням». Краткое содержание книги:
„Збор твораў” Уладзімера Дудзіцкага выходзіць у сьвет упяршыню. Падрыхтаваныя пры жыцьці аўтара два зборнікі „Песьні і думы” і „Напярэймы жаданьням” загінулі. Нават невядома, якія вершы ўключыў паэт у кожны з названых зборнікаў. Прапанаваная чытачу кніга аб’ядноўвае ўсе мастацкія друкаваныя і ненадрукаваныя творы Уладзімера Дудзіцкага, якія на сёньняшні дзень вядомыя рэдактару. Творы Ул. Дудзіцкага падаюцца храналягічна, датуюцца паводле аўтарскай вэрсіі. Час напісаньня некаторых вершаў удакладняўся з улікам публікацыяў і кантэксту. Недатаваныя творы акрэсьліваліся ў часе толькі ў адпаведнасьці з кантэкстам. Калі твор мае некалькі рукапісных варыянтаў, друкуецца той, у якім ёсьць зробленыя аўтарам зьмены і выпраўленьні, або, на думку рэдактара, больш дасканалыя. Калі твор мае рукапісны і друкаваны варыянт, перавага аддаецца публікацыі. (Ад рэдактара, фрагмант)
Перейти на страницу:
Па закону апостала
вы любіце брата?
Пустасловы, блудаманы,
Госпадам закляты!
Вы любіце ды братавы
шкуры, а ня душы
і лупіце па закону
дачцы на кажушак,
байстручанцы да выдачы,
жонцы крыху шмацьця
і сабе, калі ня бачыць
аніхто у хаце!..
За каго-ж Ты расьпінаўся,
Хрысьце, Сыне Божы?
За нас добрых ці за слова
праўды... Або, можа,
каб мы зь Цябе ды накпілі?
Так яно, мой Божа!
Капліцы, цэрквы і іконы,
і стаўнікі, кадзьны дым,
і перад вобразам Тваім
Табе нястомныя паклоны
за кражу, за вайну, за кроў,
каб кроў братоў зьнявечыць просяць,
пасьля-ж у дар Табе прыносяць,
з пажару выкраўшы, дабро!
_____
А пакуль што —
свае думы,
сваё злое гора
сеяць буду. Няхай растуць
ды зь ветрам гавораць.
Вецер ціхі Украіны
панясе з расою
да цябе мае ўсе думы!..
Братняю сьлязою
ты іх, дружа, прывітаеш,
ціха прачытаеш...
І магілы, стэпы, мора
і мяне згадаеш.
(18.11.1845 г.)
Перейти на страницу: