Напярэймы жаданьням
- Автор: Дудзіцкі Уладзімер
- Год: 1994
- Язык: белорусский
- Год: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
- Жанр: Другая проза
Электронная книга - «Напярэймы жаданьням». Краткое содержание книги:
„Збор твораў” Уладзімера Дудзіцкага выходзіць у сьвет упяршыню. Падрыхтаваныя пры жыцьці аўтара два зборнікі „Песьні і думы” і „Напярэймы жаданьням” загінулі. Нават невядома, якія вершы ўключыў паэт у кожны з названых зборнікаў. Прапанаваная чытачу кніга аб’ядноўвае ўсе мастацкія друкаваныя і ненадрукаваныя творы Уладзімера Дудзіцкага, якія на сёньняшні дзень вядомыя рэдактару. Творы Ул. Дудзіцкага падаюцца храналягічна, датуюцца паводле аўтарскай вэрсіі. Час напісаньня некаторых вершаў удакладняўся з улікам публікацыяў і кантэксту. Недатаваныя творы акрэсьліваліся ў часе толькі ў адпаведнасьці з кантэкстам. Калі твор мае некалькі рукапісных варыянтаў, друкуецца той, у якім ёсьць зробленыя аўтарам зьмены і выпраўленьні, або, на думку рэдактара, больш дасканалыя. Калі твор мае рукапісны і друкаваны варыянт, перавага аддаецца публікацыі. (Ад рэдактара, фрагмант)
Перейти на страницу:
_________
Пасьля адліву спадаў і няўдач
падрахаваў і мінусы і плюсы...
—Тваю бяду і пальцам разьвяду, —
сказаў сучасны магік не да ладу.
Бывай! Таго, што на віду,
зладзеі красьці, ведама, ня крадуць.
Каму паскарджуся і раскажу...
_________
Душылі іх майстры адметнай пробы,
пазьней вялікі крытык Верхадум
знаходзіў цень таемнае мікробы
і выцінаў радкі. Ягоны глум
яшчэ й дасюль, здаецца, ня прысох-бы...
_________
Тасуюцца і плямяцца тузы,
і войнік жджэ адказу варажбіткі.
Прыліп да губ змардованых язык —
цярпеньне напінае кончык ніткі...
_________
Апошні ліст календара
перахінуў на год аджыты.
Пара, мой верш, табе пара
спатоліць сэрца боль сукрыты.
Аддаўся голас, горам біты,
упраўнай гібкасьці пяра...
Перейти на страницу: