Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ціша - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ціша

Электронная книга - «Ціша». Краткое содержание книги:

Кнігу складаюць дзве новыя аповесці Андрэя Федарэнкі, а таксама тэматычна блізкія ім дзесяць апавяданняў, напісаных у розныя гады.
1 ... 48 49 50 51 52 53 54 55 56 ... 74
Перейти на страницу:

— Нам трэба падстройвацца пад час, — пазяхаючы, адказвала Тома. Усё ж яна была вельмі прыгожая, асабліва цяпер, у ложку, з рассыпанымі па белай падушцы валасамі. — Часы змяніліся…

— Нічога не змянілася! Ні за апошнія дзвесце гадоў, ні тым больш за мае пяцьдзясят. У дзевятнаццатым стагоддзі быў звычайны тэлефон, цяпер мабільны, у дзевятнаццатым стагоддзі ездзілі 20 кіламетраў у гадзіну, цяпер дзвесце — вось і ўсе змены. Усе вынаходніцтвы скіраваны толькі на інфармацыю і хуткасць. Каб яшчэ хутчэй разносіць па свеце сваё і чужое глупства.

— Нічога не зробіш. Трэба неяк жыць і ў такія часы. Памагаць маладым, дзецям. Нам памагалі, і мы павінны памагаць…

— Дзякую! Павінны! Я асабіста нікому нічога не павінен. У чым іхняя ў параўнанні з намі заслуга? У мабільных тэлефонах? Якія, дарэчы, прыдумала, наша пакаленне? Ці ў легалізацыі аднаполых шлюбаў!

Тома міла смяялася.

— Вось яшчэ прыдумаў! Па-мойму, гэта самае бяскрыўднае з усяго, што ёсць. Мне не замінаюць ні тэлефон, ні чужыя шлюбы. Хай жывуць на здароўе хто з кім хоча!

Яна старалася перавесці ўсё на жарт і ўзяць яго лагодаю.

— Нас жа ніхто не чапае, праўда? Я, напрыклад, толькі з табою магла б і хачу жыць… Ну, ідзі ў ложак… Тут у цябе лепш атрымліваецца, чым на трыбуне…

— А ведаеш, што твае ўнукі, — апускаўся да плявузгання Адольф, — што твая Наста казала? Якая ў яе мара ў жыцці? «Хачу стаць мадэллю, перамагчы ў конкурсе і на прызавыя грошы зрабіць пластычную аперацыю — каб сісі былі як у мамы!»

— Высокая мара! — смяялася Тома. Ці яна не разумела яго, ці не хацела разумець, альбо проста не ўспрымала яго ўсур’ёз. — Дзеці — што ты хочаш…

— А Дзімка, канечне, будзе банкірам? Нафтавым алігархам?

— Само сабою. Ну, ідзі сюды, — працягвала яна рукі, — прыдумляльшчык мой…

Тамара хоць бы слухала яго, адказвала, спрачалася. А больш не было з кім пагаварыць, выказаць усё, што накіпела: які вар’яцкі стаў свет і куды ён коціцца? Адстаўніка Адольф па-ранейшаму баяўся, ды і не стаў бы той з ім гаварыць, Вадзім і маці Томіная адпадалі, Дзімка з Настаю пачалі пазбягаць яго, адчуўшы, што з вясёлага дзядзькі Адольфа чалавек ператварацца ў старога зануду, буркатуна, больш не залазілі яму на калені і не дзяліліся сваімі сакрэтамі.

Паспрабаваў быў заядацца з Соф’яй: маўляў, віртуальнае пакаленне, не ведаеце жыцця… Але вопытная, загартаваная ў такіх пікіроўках Сафі нездарма штудзіравала брашурку «Як дасягнуць поспеху», яна была абаронена, як бранёй, і адразу паставіла яго на месца.

— Спрабуеце накідваць на вентылятар? — спакойна спытала яна. — Са мною не атрымаецца. На мне дзе сядзеш, там і злезеш.

Адольф не ведаў, што значыць — «накідваць на вентылятар», і адчапіўся ад яе.

ІV

Адольф і так, сам па сабе, заблытваўся ўсё больш. А тут яшчэ жыццё вырашыла ўзяцца за яго ўсур’ёз. Адна за адной пачалі здарацца непрыемныя рэчы. Як кляшчы, чапляліся да яго чужыя праблемы. Дачка кінула-такі азербайджанца, і ўжо з двума дзецьмі вярнулася жыць да маці — Ірыны Бацькаўны. І нібыта нават стала папіваць і пакурваць. З шалапутным сынам было яшчэ горш: ублытаўся ў нейкія цёмныя справы, каноплі прадаваў, ці мак, ці што ён там прадаваў. «Баця, баця!» — а далей пра саломкі, варкі, ацэтоны, «спайс», «бубкі»… Адольфа ад адных гэтых слоў перакручвала. Ён абрываў званок, звыкла абяцаючы прыехаць, разабрацца.

Неяк ён вярнуўся з прагулкі ў больш-менш добрым настроі. Май, сонейка, трава… Адольф гуляў і ў думках «выкрываў» усіх і ўсё. У гэтым была своеасаблівая псіхатэрапія, аказваецца. На парозе сустрэла яго ўстрывожаная Тома.

— Талян званіў!

Адольф пацёр скроні, узяўся звыкла за сэрца. Тут празвінеў на стале тэлефон, высветліўся незнаёмы нумар.

— Бяры, — падштурхнула Тома.

Зноў бадзёры Талян. У Адольфа аж шчака заторгалася. Ён не мог ужо чуць гэтага голасу.

— Дзядзя! Я з пошты са Старушак званю! Па міжгорадзе! Мабільны ўпаў, тройка западае… Дзядзя, у нас усё добра! цудоўна! Вы не перажывайце толькі… Сябе беражыце…

— Ды што здарылася?

— Мамцы Нінцы зноў блага. Але перавялі ўжо з рэанімацыі!

— Як? Зноў?!

— Імунітэт аслаблены! Кляшчы аслабілі! Але вы, галоўнае, не хвалюйцеся! Я спецыяльна званю, каб вас не расстройваць!

— Лёніка знайшлі? — механічна спытаў Адольф.

— А хто яго шукаў? Так што не турбуйцеся! Мы ж за вас перажываем! Калі ў вас добра, дык і нам цярпіма…

1 ... 48 49 50 51 52 53 54 55 56 ... 74
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)