Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ціша - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ціша

Электронная книга - «Ціша». Краткое содержание книги:

Кнігу складаюць дзве новыя аповесці Андрэя Федарэнкі, а таксама тэматычна блізкія ім дзесяць апавяданняў, напісаных у розныя гады.
1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 74
Перейти на страницу:

Можа, ён яшчэ многа чаго выпусціў з жыцця тым жа парадкам — думаючы, што гэта недасяжна? Таму нават не спрабуючы. А каб паспрабаваў — дык, глядзіш, і атрымалася б.

— Марудна запрагаю, ды хутка еду! — радасна-ўзбуджаны, хваліўся ён Тамары. — Я, відаць, нарадзіўся пад знакам жырафы — доўга даходзіць. Эх, каб мне жыццё разы ў тры-чатыры даўжэйшае! Тады б я, можа, у 140 гадоў дабіўся таго, чаго іншыя дабіваюцца ў 40.

— Усяму свой час. Даб’ешся! — не менш за яго шчаслівая, пераконвала Тамара. — Яшчэ не такога даб’ешся! Усё ў жыцці трэба паспрабаваць хаця б адзін раз. І калі не атрымаецца, спакойна адарваць ад сябе, забыць. Але ў цябе атрымаецца, абавязкова — я гарантую!

Раздзел чацвёрты

І

Нарэшце прыйшла чутка, што сын вярнуўся з арміі. Больш адкладваць паездку не было як. Адольф паехаў — на машыне. За гэты час ён ужо даволі прыстойна навучыўся ездзіць: то на дачу, то пару разоў у сваё эс-пэ-эм; зухавата рабіў левыя павароты, паркаваўся заднім ходам, нават пры абгоне нецярпліва сігналіў якомусь «чайніку», хоць у самога прылеплена была да задняга шкла ўзятая ў кружок лічба «70».

Тамара баялася за яго — упершыню далёкая дарога. Яна нават сама хацела з ім ехаць, ды Адольф рашуча заўпарціўся. Сустрэча Тамары з Ірынай Бацькаўнай ужо аніяк не ўваходзіла ў яго планы.

Не было яго два дні. Вярнуўся стомлены, без настрою. Ні сын, ні дачка не спадабаліся яму. Сын стаў нейкі прыблатнёны, нібы з турмы, а не з арміі вярнуўся. Рукі ў татуіроўках, гаварыў на жаргоне, машыну называў — «тачка», грошы — «бабло», да Адольфа фамільярна звяртаўся — «баця», паблажліва паляпваў па плячы, нібы яны былі роўня. «Дык ты падняўся моцна, баця!» Зноў цяжарная дачка цягнула старую песню — як кепска ёй з азербайджанцам, а тут яшчэ малая кашляе, яслі трэба мяняць, выхавацелька не спраўляецца, дзеці дурныя, дражняцца, б’юцца, з малой не сябруюць…

І абое — дачка і сын — толькі пра адно казалі і аднаго прасілі: грошы! грошы!

— А жонка? Пра яе чаму маўчыш?

Жонка не захацела з ім бачыцца. Як толькі даведалася, што ён прыязджае, адразу пайшла да сяброўкі, той самай, у якой знаходзіла прытулак і раней, калі Адольф устройваў сцэны.

— Нават не з’явілася… Дэманстратыўна сышла. Ну і хай! Хоць усе пасыходзьце! І што я ёй зрабіў? — шчыра здзіўляўся Адольф, паціскаючы плячыма. — Чалавек чалавека забівае — і то яму даруюць, а тут!..

Тамара не хавала радасці, што дома ў Адольфа не ладна, а тут яму лепш.

— Вось жа бесталковае пакаленнне! — Адольф быў пад уражаннем ад сваіх дзяцей, не мог супакіцца. — Лядачае, ні на што не вартае! А я яшчэ здуру здымкі паказаў: вось я ў машыне, вось у кватэры, дача буйным планам, шашлычкі, усе ў зборы і я, Адольф, у цэнтры… А вось я ў Парыжы… Ну, яны хутка скемілі: табе Парыж, нам — грошы. Я разумею — аліменты, да паўналецця. Але ж не ў такія гады! Я стары — і то ўладкаваўся…

— Ну які ты стары, — гулліва цягнула Тома. — Не кажы гэтага слова. Ты малады, самы свежы… І гэта толькі пачатак. Я абяцала — і зраблю з цябе ідэальнага мужчыну. Ты і ёсць ідэальны, я табе трошкі памагу — і ўсе табе будуць зайздросціць.

— А і праўда. Дарослыя здаровыя людзі. Дзяцей рабіць навучыліся, татуіроўкі набіваць, курыць, піць — жывіце! Вучыцеся і ўсяму астатняму! Дабівайцеся поспеху!

Усё ж паездка, знаёмы горад, родныя сцены моцна развярэдзілі яму душу. А сама горка, канечне, было, што жонка бачыць яго не захацела. Не ацаніла яго поспехаў, не парадавалася разам з ім.

У той вечар прыйшлі Вадзім з Сафі. Пануры Адольф прамаўчаў усё застолле, толькі пад канец папрасіў у Тамары:

— Можна мне, калі ласка, яшчэ шкварку? Вунь тую, падсмажыстую…

Тамара не пачула, ці зрабіла выгляд, што не пачула — і сыну Вадзіму падсунула жаданую шкварачку. Нічога не сказаў Адольф, але затаіў крыўду. І толькі позна ўвечары, у ложку, не ўтрымаўся і ўпікнуў Тому.

Тамара смяялася:

— Можа, механічна! Ну не сварыцца ж з-за шкваркі!

— Ведаеш, як бацька з сынам касілі? «Чаму, сынок, так мала бярэш?» — «Бацька, што ты раўняеш: я ж падлетак, ты мужчына!» Селі палуднаваць, сын налівае па поўнай шклянцы: «А што, бацька: ты мужчына — і я мужчына!»

— Да чаго гэта? — здзівілася Тамара.

— Да таго. Як на правы здаваць, як цвік прыбіць, дык здароўя няма. Іншыя знаходзяцца… А як чарку выпіць, закусіць — тут розуму хапае! Ведаеш прымаўку: дурны-дурны, а шкварку любіць?

1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 74
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)