Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Чамадан з кракадзілавай скуры
Чамадан з кракадзілавай скуры - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чамадан з кракадзілавай скуры

Электронная книга - «Чамадан з кракадзілавай скуры». Краткое содержание книги:

Чамадан з кракадзілавай скуры - захапляльная аповесць з сучасным і сапраўды галівудскім сюжэтам. Перад галоўнай гераіняй, маладой жанчынай з дзёрзкім характарам, стаіць амаль што недасягальная мэта даведацца, каму спатрэбілася выкрасці яе, а пасля, нечакана для самой сябе, выратаваць свет. Усё гэта не можа адбыцца без дапамогі цэлай каманды хлопцаў і дзяўчат, якія, натхнёныя энергічнасцю сваёй сяброўкі, заўсёды гатовы пускацца ў самыя неверагодныя авантуры. Але ніякія прыгоды не адбыліся б, каб не дзіцячая мара галоўнай гераіні аб вялікім чамадане з кракадзілавай скуры...
Аповесць адрасавана маладзёжнай аўдыторыі.
1 ... 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56
Перейти на страницу:

Праз некалькі хвілін у дзверы загрукаталі. Клаўдзія Сцяпанаўна вызірнула ў дзяжурнае акенца. Мужчына спытаўся:

— Дзе дырэктар?

— Малады чалавек, вас, напэўна, дзікі ў лесе расцілі, што вы не ўмееце вітацца? — адказала Клаўдзія Сцяпанаўна — яна да сыходу на пенсію працавала настаўніцай у пачатковых класах.

— Прабачце. Вітаю. Дык дзе дырэктар?

— А нікога няма! Усе з’ехалі.

— Куды?

— Не ведаю.

— Чамадан з сабой неслі?

— Неслі, ды не адзін, а восем. Дырэктар сказала, што ўвесь калектыў цэнтра трымае шлях у Намібію, што вернуцца яны не хутчэй як праз месяц і каб іх ніхто не шукаў па тэлефонах.

Мужчына сеў у аўтамабіль і з’ехаў.

— Нявыхаваны, дзікі тып! — Клаўдзія Сцяпанаўна зачыніла акенца і вярнулася да «Зёлак Беларусі», каб дачытаць старажытнаславянскі рэцэпт пазбаўлення ад завусенцаў.

— Перадайце вашай дырэктарцы, што яна — жмурык! — пачуў Мікіта ў трубцы.

— Амаль што так яно і ёсць, — адказаў той і паглядзеў на Аліну, якая пад шоргат колаў спала на ягоным плячы, абхапіўшы рукамі чамадан з фальшыўкамі.

— Я сур’ёзна! Дабярэмся да вас — перастраляем усіх!

— Ой, перастраляйце, мы хоць адпачнём! — сказаў Мікіта і адключыў тэлефон.

Аліна сніла нешта такое, ад чаго паміж яе броваў прарэзалася зморшчынка. Мікіта даўно заўважыў: яна пачала з’яўляцца на твары Аліны, калі ёй споўнілася дваццаць пяць гадоў.

Мікіта ведаў Аліну з самага дзяцінства — і ведаў не такой, якой звыклі бачыць астатнія. Проста Мікіта быў яе сябрам. Для прыяцеляў і першых сустрэчных у Аліны заўсёды меўся ў запасе міні-спектакль альбо максі-падарунак. Да Мікіты яна прыходзіла іншай.

Сціскала вушак так, што костачкі пальцаў бялелі. Моўчкі пераступала парог. Павольна апускалася на пуфік у вітальні, марудна здымала абутак, расцірала ступакі — яны ўвесь час гарэлі ад пастаяннай мітусні. Размотвала бясконцую шаль. Выключала мабільны. Вінавата ўсміхалася і гаварыла: «Завары мне гарбату… я так стамілася!» Глытала пігулкі. Тахікардыя, дыстанія, высокая тэмпература — заўсёды. Сядала за стол каля акна. Выключалася, нібы нехта нябачны павярнуў тумблер, які адказвае за энергічнасць. Маўчала. Пасля цяжка ўздыхала: «Мікіта, давай яшчэ разок з табой праверым, ці не ўпусціла я чаго?»

Яны ўспаміналі разам. Пілі гарбату. Аліна — з малаком. Мікіта вымаў з лядоўні шакаладку «Алёнка». Аліна чакала, пакуль ён, не развярнуўшы фольгу, паламае плітку і пасуне да яе. Тады яна адкрывала ласунак і пачынала боўтаць пад сталом правай нагой.

Ёй заўсёды было дзесяць гадоў. Яна вельмі баялася холаду, цемры і жабак. Яна любіла сядзець у цішыні і рабіць папяровыя караблікі. Яна хавала блізарукасць пад кантактнымі лінзамі. Асцерагалася мужчын, бо верыла, што яны прыносяць толькі боль, і таму навучылася забіваць адносіны — з аднаго слова.

Аліна не ўмела плаваць і ніколі не бачыла мора.

Мікіта заўсёды быў яе сябрам.

Аліна пачасала за вушкам і ўтыкнулася носам у Мікітава плячо. Ёй сніліся брыганціны пад белымі ветразямі. Дзяўчына спала вельмі моцна: не чула, як па дарозе да бункера завязалася перастрэлка і хлопцы нечакана для сябе пусцілі ў кювет тры джыпы, пад завязку ўзброенымі да зубоў мужчынамі.

— Тут трэба звярнуць! — сказаў Дзіма вадзіцелю. Ён ехаў у галоўнай машыне і паказваў дарогу. Досвед падарожжаў аўтастопам не знік бясследна: Дзіма навучыўся дакладна запамінаць арыенціры на мясцовасці, нават калі гэтымі арыенцірамі былі самыя простыя, нічым не адметныя кусты. — Цяпер тут, па каляіне, прама, прама, да палянкі… Усё, прыехалі! Прачынайцеся, суркі!

Таня і Косця, якія спалі на заднім сядзенні, неахвотна адплюшчылі вочы.

Аліна таксама прачнулася — ад таго, што аўтамабіль спыніўся. Яна паглядзела на Мікіту і спыталася:

— Дабраліся? Усё ціха?

— Як быццам, — адказаў ён і паправіў Алініну прычоску.

— Тады бярыце ліхтары, камеру, акумулятары, што там яшчэ… — Аліна пазяхнула і выбралася з салона, хутаючыся ў шырокі чорны плашч, пазычаны ў касцюмернай: нічога больш прыстойнага і цёплага там не знайшлося. Сама яна не выпускала з рук чамадан з фальшывымі грашыма.

— Вадзіцелі ўсе ўзброеныя? Аўтамабілі пакінем тут, ахова пойдзе з намі, — сказаў Антон.

— Пачакайце крыху! — Ганначка выцягнула з-пад палатак і гітары паходную аптэчку. — У гэтай ролевай гульні я буду санітаркай!

1 ... 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)