Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Чамадан з кракадзілавай скуры
Чамадан з кракадзілавай скуры - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чамадан з кракадзілавай скуры

Электронная книга - «Чамадан з кракадзілавай скуры». Краткое содержание книги:

Чамадан з кракадзілавай скуры - захапляльная аповесць з сучасным і сапраўды галівудскім сюжэтам. Перад галоўнай гераіняй, маладой жанчынай з дзёрзкім характарам, стаіць амаль што недасягальная мэта даведацца, каму спатрэбілася выкрасці яе, а пасля, нечакана для самой сябе, выратаваць свет. Усё гэта не можа адбыцца без дапамогі цэлай каманды хлопцаў і дзяўчат, якія, натхнёныя энергічнасцю сваёй сяброўкі, заўсёды гатовы пускацца ў самыя неверагодныя авантуры. Але ніякія прыгоды не адбыліся б, каб не дзіцячая мара галоўнай гераіні аб вялікім чамадане з кракадзілавай скуры...
Аповесць адрасавана маладзёжнай аўдыторыі.
1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 56
Перейти на страницу:

Ад цэнтральнага ўвахода «Тэхноладжы прайм» кампанія ад’ехала на трох аўто з вадзіцелямі: у першым размясціліся мужчыны, у другім — дзяўчаты, усе ўжо добра паддатыя. Аліна ўгаварыла Антона ўзяць у дарогу яшчэ мікрааўтобус, каб загрузіць у яго здымачную групу і ўсім кагалам адправіцца пад Брэст для разблытвання гэтай загадкавай гісторыі. Яе ні кроплі не бянтэжыла такая шматлюднасць. «Чым нас больш, тым болей шанцаў, што мы пераможам! А потым арганізуем пікнічок на прыродзе!» — паўтарала яна, абдымаючы адной рукой Ганну, другой — Таню.

— І не бойцеся, дзяўчаткі, з вамі нічога не здарыцца: я ваш ахоўны талісман!

«MoST» і «Тэхноладжы прайм» знаходзіліся ў розных частках горада. Ужо было цёмна, і картэж з трох аўтамабіляў ляцеў па вуліцах, як грозны прывід. «Грозны прывід» увесь час сігналіў і пару разоў спыняўся, першы — каля супермаркета, каб купіць усё неабходнае для пікніка: ежу, палаткі, мангал, сякеру і гітару, а другі — за мяжой горада. Туды моладзь накіравалася, каб пастраляць з забароненых у краіне пнеўматычных пісталетаў па пустых бутэльках. Дзяўчаты жмурыліся і пішчалі, але даволі хутка асвоіліся і пачалі патрапляць па мішэнях. Нарэшце, Аліна скамандавала: «Па конях!» — і «грозны прывід» зноў уехаў у горад.

З адчыненых вокнаў аўтамабіляў даносілася гучная музыка і бесперапынны смех. Прахожыя абарочваліся і ладзілі здагадкі:

— Напэўна, вяселле!

— А дзе ж шары і стужкі?

— Напэўна, здзьмула!

— А дзе маладая? Нешта вэлюму не бачна.

— Мусіць, згубілі!

— Маладую?

— Вэлюм!

На пад’ездзе да прадзюсарскага цэнтра Аліна раптам акругліла вочы і закрычала:

— Святыя святочкі, я ж забылася пра нашага юрыста! Міхала Барысавіча!

— Ці не той гэта Міхал Барысавіч… — Ганна паглядзела на Аліну.

— Той самы, твой былы! Дзякуй табе, дарэчы, за тое, што ты мне яго тады аддала. Праўда, гэты сукін сын мяне ў ложку называў выключна Анечкай, таму хутка перастаў атрымліваць допуск да цела. Але ж лоер ён вельмі добры, хітры, як вужака. З былымі палюбоўнікамі працаваць — адна асалода: яны нічога з сябе не строяць, бо я дакладна ведаю іх фізіялагічныя памеры і магчымасці.

— Дык што з Міхалам?

— Ён у Гомелі знік і на званкі не адказвае! Сёння такі файны дзянёк — усе знікаюць. Дзе ён можа быць? Робім вашыя стаўкі, працуе таталізатар!

— У бункеры? — спыталася Таня.

— Ведаеш, — сказала Ганна, — я б на месцы вашых загадкавых выкрадальнікаў не стала б везці юрыста з Гомеля ў Брэст. Дужа далёка, ды і навошта збіраць такі натоўп блізкіх таварышаў разам? Калектыў — ён жа моцны колькасцю людзей, не затопчуць — дык заплююць.

— Як думаеш, дзе ён?

— Ды ў Мінску трэба шукаць.

Аліна павярнулася да Тані:

— Таня, ты запомніла адрас, па якім адвозіла чамадан?

— Запомніла. Гэта тут, недалёка, пара кварталаў. Там яшчэ такія руіны побач, ці то нешта зносяць, ці то будуюць…

— Кіруемся туды!

Аліна папрасіла вадзіцеля праехаць крыху наперад і спыніла аўто:

— Усё. Далей пехам, каб не прыцягваць увагі.

— Паслухай, Алінка, там жа, напэўна, паўнютка ахоўнікаў, відэаназіранне, мы ў той будынак і не забяромся, а як забяромся, то цябе і Таню адразу ж пазнаюць — ці не так? — гаварыла Ганна, выходзячы з машыны. — І якая ж тут непралазная слацень!

— Ды пачакай ты, — Аліна зацягнула Ганну назад у салон, — куды лезеш, уся перапэцкалася. Вось я вас, дзяўчаткі, як жанчын пытаюся: што можа прымусіць сур’ёзных мужчын страціць галаву і ўпусціць у закрытую ўстанову трох абсалютна незнаёмых сумніўных асоб?

Хлопцы, пабачыўшы сваіх паненак, анямелі. Аліна, што насіла толькі шырокія штонікі ў клетку ці ў палоску, Ганначка, якая аддавала перавагу шырокім спадніцам да зямлі, і Таня, што не трымала ў гардэробе анічога,  акрамя джынсаў, цяпер сталі выглядаць выключна аднолькава. Яны апрануліся ў міні-спаднічкі з роду «шырокі рэмень», з-пад якіх выглядалі панчохі сеткай, і ў плямістыя штучныя футэркі. На нагах у дзяўчат блішчэлі лакавыя боты на высачэзных абцасах, таму нецявярозыя мадамачкі, захоўваючы раўнавагу, трымаліся адна за адну. Давяршалі модныя камплекты парыкі: на Аліне — чорны, на Ганначцы — руды, на Тані — белы, як вата. Мэйк-ап быў адпаведны: напамаджаныя вусны, нарумяненыя шчокі, чорная падводка на вейках. Таня нават намалявала «мушку» над верхняй губой.

Мужчыны выдыхнулі. Антон працёр акуляры і спытаўся:

— І з чаго вы так папрыбіраліся, га?

— Мы ўспомнілі, — Таня паказала на Аліну, — што ў нас згубіўся лоер. І вырашылі пашукаць яго там! У тым будынку.

— Будзем браць крэпасць штурмам! — падтакнула Ганначка і пахіснулася.

1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 56
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)