Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I». Краткое содержание книги:

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 48 49 50 51 52 53 54 55 56 ... 153
Перейти на страницу:

Гукі былі чыстыя і гучныя: Данька мог круціць трубы, як ніхто іншы. Дзеці ішлі насустрач яму, а пастух ішоў, так спакойна заграбаючы скуранымі поршнямі пыл, што аж зайздрасць брала. Дай бог быць на вялікдзень папом, узімку катом, а ўлетку пастухом. Дай бог! Бо нічога няма лепшага за гэты вечар, чыстыя гукі трубы і патаемныя позіркі дзевак на гожага пастуха.

Падышоўшы да дзяцей, Данька, які зусім і не глядзеў на іх, нечакана паднёс раструб берасцянкі да вуха Кандрату і раўнуў так, што хлопец аж падскочыў.

– Да-нька, каб на цябе!

– А чаго, чаго ты пасярэдзіне вуліцы ідзеш? – усміхнуўся роўнымі зубамі Данька.

– Ты, Данька, кінь, – сказала Янька. – Няможна.

Яна сядзела на закарках у Андрэя: пабойвалася кароў. Глядзела на Даньку з асуджэннем і павагай. Такі гарэзнік, а кароў не баіцца.

– Не буду, Янечка, – сказаў Данька, усміхаючыся. – Дальбог, не буду, гаспадынечка. А хто ж мяне тады вячэраю накорміць, як не ты.

Ён гэты тыдзень харчаваўся ў Кагутоў і быў здаволены: есці давалі добра.

Кожная гаспадыня ўлешчвае пастуха.

– Чакайце, хлопцы, – сказаў Данька. – Бярыце вось.

Ён палез за пазуху і пачаў даставаць дзічкі, зеленаватыя, з карычнева-ляжалымі плямамі: кожнаму па жмені.

– Буйныя якія дзічкі, – сказаў Паўлюк, набіваючы рот.

– М-гу, – сказаў Данька, сакавіта чамкаючы вялікай дзічкай. – То ж посеркі[47]. Гэтыя есці мо-ожна.

Усе елі дзічкі. Данька, гарэзуючы, даваў Яньцы адну за адной. Дзічак было многа, яны не змяшчаліся ўжо ў дзіцячых далоньках, а пастух, такі спакуснік, даваў яшчэ і яшчэ. Дзеўка глядзела на яго ўмольна, не ведаючы, што рабіць.

– Кінь, Янечка, – сказаў гаспадарлівы Паўлюк. – Злазь з карка, тут кароў няма. Ну вось… А цяпер глядзі.

Ён палез у Данькаву запазуху і там падчапіў далонню, як каўшом, цэлую горку дзічак.

– На ў прыполік. І не глядзі на гэтага антыхрыста.

– Дык чаго гэта Кагуты сёння такія кагуцістыя? – спытаў Данька. – Толькі пяра аднаго ў Кагутоў няма. І куды ідуць такія прыбраныя Кагуты?

– Пастуха сустракаць, – сказаў Кандрат. – Дарагога госця.

– Ну, гэта яшчэ нічога, – сказаў Данька. – Ад азярышчанцаў можна чакаць і горшага.

Ён быў вывазень з другой вёскі і таму заўсёды трошкі кпіў з Азярышча.

– Вы людзі ветлівыя. Вы не толькі пастуха, вы сена калісь званамі сустракалі. Думалі – губернатар, бо губернатараў вам, па мужыцкай вашай цемнаце, бачыць не даводзілася, а Мінка-салдат казаў: “У-га! Губернатар! Губернатар, браткі, важны, як, не раўнуючы, воз з сенам”. Дык вы ўцямілі. Здагадаліся, сустрэлі.

– Кінь, – сказаў спакойна Андрэй. – Брахня ўсё.

– А я хіба кажу: праўда? Куды вы?

– Да Загорскага ў госці, – апусціў вочы Андрэй. – Паклікаў.

– Да дзядзькаванага паніча? Д-добра. Вы ж там глядзіце, хлопцы. Не накідвайцеся на розныя дабраны-смакаваны, як Лапатаў кныр на панскі мэляс. Гонару трымайцеся. Не ў іх адных ён ёсць.

– А мы ведаем, – сказаў Паўлюк. – Мы не з пустымі рукамі ідзём. Мы во лузанцы нясём, гарэхі, мёд.

– Ды нешта позна ідзяце? – спытаў Данька.

Дзеці пераглянуліся. Потым Андрэй сказаў спакойна:

– А мы пераначуем. А раніцай пойдзем глядзець усё.

– Ну, глядзіце, – сказаў Данька. – Шчаслівай вам дарогі.

І ён пайшоў, заграбаючы поршнямі пыл.

…Дзеці выйшлі за весніцы. Ісці было прыемна. Ласкавы і яшчэ цёплы пыл прыемна казытаў пальцы, фантанчыкамі ўсплёскваў між іх.

– Добра, што ты не сказаў яму, Андрэйка, – вымавіў урэшце Кандрат. – Ніхто і ведаць не будзе. Нават бацькі. Толькі мы ды Алесь.

– Што я, дурны? Скажу я Даньку, што мы задумалі. Адразу б нас на возе ў Загоршчыну завезлі. А так збочым з дарогі, пройдзем лішнія тры вярсты ды і залезем у Раўбічаў парк. Разгледзім усё ды і пойдзем сваёй дарогай… А то ўсё: Раўбіч – чарадзей, Раўбіч у прычасць страляў, над Раўбічавым маёнткам цмокі лётаюць, да яго балотныя паны ездзяць… А хто бачыў? Хто ведае? Вось і трэба… памацаць…

– А калі нас тыя балотныя паны зловяць?

– Нічога не зробяць, – сказаў Андрэй. – Я з-за абразоў свянцоную ваду ўзяў.

– А страшна. З аднаго пуду можна памерці.

– Страшна, – сказаў Адрэй. – Ну і што ж.

Сонца села, калі яны звярнулі з загоршчынскай дарогі на вузейшую, якая вяла на Раўбічы. Перайшлі ўброд неглыбокую Равеку, што ўвабрала ў ваду апошнюю чырвань неба, і папраставалі ў лугі.

Атава адрасла сёлета такая ладная, што на паплавах не калолася, не балюча было ісці. Касіць пачалі значна раней Янавага дня.

вернуться

47

Асабліва буйныя дзічкі, якія растуць ля затравелых лясных сцежак і дарог. У Прыдняпроўі некалі верылі, что яны выраслі з памёту мядзведзяў і дзікоў і таму былі такія вялікія.

1 ... 48 49 50 51 52 53 54 55 56 ... 153
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)