Таямніцы полацкай гісторыі
- Автор: Орлов Владимир Алексеевич
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
Сёння паміж католікамі і праваслаўнымі ў Беларусі часам узнікаюць непаразуменні. Агульная для гэтых канфесій святая, Еўфрасіння Еіолацкая як бы закліканая паяднаць іх, прынесці ўсім мір, згоду і ўзаемапавагу. У зацверджанай рымскім папам малітве за беларускі народ гаворыцца: «Цябе, Еірачыстая Багародзіца і наша нябесная Маці, просім: прычыніся за намі, а ты, святая Еўфрасіння Еіолацкая — патронка Беларусі, ды ўсе святыя заступнікі Беларускага народу, апякуйцеся намі, каб мы сталіся народам святым, што выконвае волю Божую і сваё пасланство, каб прычыніліся да агульнага дабра тут, на зямлі, а ў прышлым жыцці атрымалі вечнае шчасце, і Табе, прадвечнаму Валадару, прыносілі славу, чэсць і паклон на векі вечныя. Амін».
Еўфрасіння высока ўзнялася над сваёй эпохай. Яе прыклад натхняў Францішка Скарыну, Васіля Цяпінскага, Сімяона Еіолацкага…
Часы мяняюцца, і зорка Еўфрасінні на небасхіле народнай памяці ззяе ўсё ярчэй і ярчэй. Беларускія гісторыкі, пісьменнікі, мастакі разам з царквою вярнулі святое імя ў наш культурны і духоўны кантэкст. Наогул жа літаратура пра жыццё і подзвігі Еўфрасінні налічвае болып за чатырыста назваў на беларускай, лацінскай, польскай, нямецкай, англійскай, украінскай, царкоўнаславянскай, расійскай ды іншых мовах. Колькасць кніг і артыкулаў няўхільна расце. На маім стале ляжыць атрыманы з ЗІПА часопіс з публікацыяй пра лёс мошчаў святой. Часопіс, дарэчы, называецца «Полацак», а выходзіў ён пабеларуску ў амерыканскім горадзе Кліўлендзе, дзе ёсць беларускі культурны цэнтр — зноў жа з назваю «Полацак».
Пералік літаратурных твораў, прысвечаных святой Еўфрасінні, дойліду Іаану, Лазару Богшу, заняў бы ў гэтай кніжцы добрую старонку.
Сярод свецкіх партрэтаў святой вылучаюцца палотны жывапісцаў Аляксея Марачкіна і Нінэль Шчаснай, графічныя аркушы Арлена Кашкурэвіча. У тэхніцы габелена вобраз Еўфрасінні стварыў Сымон Свістуновіч. Яе імя ўзнікае ў памяці, калі бачыш адухоўленыя скульптуры старажытных палачанак Алеся Шатэрніка.
У 1992-м, напярэдадні святкавання 1000-годдзя прыходу на беларускія землі хрысціянства, у Полацкѵ з’явілася вуліца святой Еўфрасінні. Яна вядзе да заснаванага асветніцаю манастыра, які кожны дзень сустракае паломнікаў і турыстаў.
Палачане даўно марылі пра помнік сваёй выдатнай суайчынніцы. У 2000 годзе гэтая мара здзейснілася. Святая Еўфрасіння яшчэ раз — у бронзе — вярнулася ў родны горад і цяпер вітае ўсіх, хто кіруецца ад Сафійскага сабора ў бок Спасаўскага манастыра. Скульптар Ігар Еолубеў убачыў найславуцейшую палачанку велічнай і мудрай, поўнай чалавечай годнасці і духоўнай сілы. Яшчэ раней I. Еолубеў стаў аўтарам помніка асветніцы, які знаходзіцца ў сталіцы нашай краіны, у скверы Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Хочацца верыць, што ў будучыні ў Полацкѵ з’явяцца і помнікі славутым сучаснікам Еўфрасінні— дойліду Іаану і ювеліру Лазару Богшу, а таксама ЕардзіславеЕўдакй і Звеніславе-Еўпраксіі — сёстрам і паплечніцам князёўныігуменні, што працягвалі яе справу. Яны маглі б стаць суладнай часткаю архітэктурналандшафтнай прасторы СпасаЕўфрасіннеўска-га манастыра або Верхняга замка.
Ужо колькі гадоў у маёй душы не заціхае водгулле глыбокага хвалявання, перажытага ў тыя хвіліны, калі пад скляпеннямі Сафійскага сабора, дзе калісьці знайшла прытулак юная Еўфрасіння, гучалі спевы, напісаныя ў гонар асветніцы восем стагоддзяў таму.
Прыдзіце, любамудрыя, у храм найпадобнейшай. Пакланіцеся яе мошчам, паглядзіце ў яе вочы на фрэсцы. Падыміцеся ў келлю святой, дзе так узнёсла думаецца пра вечнасць Хараства, пра чалавечае прызначэнне на гэтай зямлі.
СМЕРЦЬ КНЯЗЯ ВАЛОДШЫ
Малітвы Еўфрасінні за родны Полацк, яе парады князю Усяславу Васількавічу не пайшлі марна. Пасля смерці князёўны Бацькаўшчына, няхай і нядоўга, але пажыла ў спакоі і міры. Аціхлі ўсобіды, аднавілася адзінства Полацкай зямлі. Хоць яна ўжо была падзеленая на добры тузін удзельных княстваў агульныя інтарэсы гуртавалі іх у магутны ваенны і палітычны хаўрус.
Калі ў Друцку сеў смаленскі стаўленік, шэсць полацкіх князёў зрабілі ў 1180 годзе пераможны паход і вярнулі горад пад уладу Усяслава II. У злучаным войску разам з крывічамі ішла літва і ваяры з падуладнага Полацку племя ліваў што жыло на ўзбярэжжы Варажскага мора.