Таямніцы полацкай гісторыі
- Автор: Орлов Владимир Алексеевич
- Язык: белорусский
- Жанр: История
Электронная книга - «Таямніцы полацкай гісторыі». Краткое содержание книги:
Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
Неўзабаве пасля смерці полацкай паломніцы Святой Зямлі пачалі пагражаць магаметане. У 1187 годзе, рыхтуючыся да прыступу Ерусаліма, султан Саладзін за выкуп дазволіў хрысціянам пакінуць горад разам са сваімі рэліквіямі. Як велізарны скарб усходнеславянскія манахі везлі з сабою раку (своеасаблівы куфар, дзе захоўваюцца святыя мошчы) з нятленнымі парэшткамі Еўфрасінні.
Калі верыць паданню, манахі меліся перанесці святыню адразу ў Полацк, але гэтаму перашкодзіла адвечная варажнеча кіеўскіх і полацкіх князёў Мошчы перадалі ў славуты Пячорскі манастыр, дзе ў падземным храме Звеставання Найсвяцейшай Багародзіцы рэліквіі давялося спачываць болып за сем стагоддзяў. На радзіме грымелі войны, занепадаў і зноў адраджаўся Спасаўскі манастыр, а тут панаваў вечны спакой. Вечка срэбнай ракі было адчыненае і прымацаванае да сцяны, парэшткі найпадобнейшай Еўфрасінні — закрытыя покрывам; у галавах вісеў абраз святой, і гарэла непагасная лампадка.
Першыя спробы перанесці мошчы заступніцы Беларусі ў родны горад адбыліся ў цараванне імператара Аляксандра II. Пра гэта хадайнічалі жыхары Полацка, а потым, у 1864 годзе, ад імя насельніцтва трынаццаці воласцяў Полацкага павета і, ведама ж, са сваімі мэтамі — душыцель нацыянальнавызва-ленчага паўстання Кастуся Каліноўскага граф Мураўёў-«вешальнік». Пасля трэцяга хадайніцтва полацкага епіскапа Савы ў 1871 годзе ў Спасаўскі манастыр была ўрачыста перанесеная малая частачка мошчаў — сярэдні палец правай рукі.
Наступныя просьбы Пецярбург нязменна адхіляў а пры Аляксандры III палачанам наогул забаранілі звяртацца з гэтай прычыны ў вышэйшыя інстанцыі. Духоўная і свецкая ўлады царскае Расіі былі супраць вяртання рэліквіі, бо ведалі, што, паводде векавой традыцыі, Еўфрасінню Полацкую шанавалі як сваю святую і прыхільнікі гвалтоўна скасаванай Унй. Насмеліўся на аўгусцейшы дазвол толькі Мікалай II.
У красавіку 1910 года Кіеў развітваўся з полацкай князёўнаю. На другі дзень Вялікадня ў падземным храме Звеставання прайшло ўсяночнае набажэнства. Назаўтра святыню пераклалі ў новую кіпарысавую раку і вынеслі да тысяч багамольцаў Жыхары горада запоўнілі вуліцы і схілы пагоркаў галубцы і дахі дамоў Уздоўж дарогі з Пячорскай лаўры да Дняпра стаялі вайсковыя шыхты.
Мошчы і асобы, якія іх суправаджалі, падарожнічалі на трох дзяржаўных параходах. У насавой частцы аздобленага кветкамі, маем і сцягамі флагмана флатыліі стаяла капліца з люстранымі вокнамі, абапал яе — дзве залатыя харугвы. Раку з мошчамі паставілі пад балдахінам на карме сляпуча белага карабля.
Флатылія з мошчамі прайшла па Д няпры ад Кіева да Оршы 695 вёрст, паўсюль сустраканая сціжмамі вернікаў Асабліва маляўніча яна выглядала ўначы, калі на берагах, ля самае вады, гарэлі зыркія вогнішчы, параходы мігцелі агеньчыкамі сотняў свечак, якія адбіваліся ў люстрах капліцы, а на макаўцы фокслямгі флагманскага карабля ззяў крыж.
3 Оршы да Полацка мошчы святой везлі сухазем’ем. Пра яе сустрэчу ў родным горадзе прэса пісала: «Преподобная мать, княжна Евфросйнйя вернулась! Вернулась прй звоне колоколов, при торжественном пении пасхальных стйхйр; по путй, усыпанному руками юных полочанок зеленью и весеннймй цветамй, средй коленопреклоненных тысяч народа… Встреча святых мощей пройзошла в двух верстах от города, за Вйтебской заставой, у железнодорожного вйадука, где была устроена увитая зеленью и украшенная нацйональнымй флагамй сень с возвышенйем…
Около трех часов дня от градского Нйколаевского собора, собравшись и устроившись на корпусном плацу, пред йсторйческйм велйчественным памятнйком событйй 1812 года, двйнулся крестный ход от всех полоцких церквей й монастырей с многочйсленным духовенством во главе с четырьмя епйскопами й в сопровожденйй велйкого князя Константйна Константйновйча».
Пад перазвон усіх гарадскіх званоў рэліквію змясцілі спачатку ў кафедральным Мікалаеўскім саборы. 22 траўня па дарозе да СпасаЕўфрасіннеўскага манастыра ўрачыстая працэсія расцягнулася на дзве вярсты.
Аб тым, якое значэнне надавалі пераносу мошчаў святой Еўфрасінні царскія ўлады, сведчыць і ўдзел у хросным ходзе каралевы Ерэцыі Вольгі Канстанцінаўны і вялікай княгіні Лізаветы Фёдараўны, роднай сястры царыцы.
23 траўня 1910 года, у дзень памяці святой[5], яе нятленныя парэшткі вярнуліся ў Спасаўскі сабор. Іх чакала абкладзеная срэбрам кіпарысавая рака, зробленая ў візантыйскім стылі на ахвяраванні вернікаў Рака каштавала велізарныя на той час грошы — 12 тысяч рублёў.
5
Паводле новага стылю дзень памяці святой Еўфрасінні Полацкай святкуецца 5 чэрвеня.